Васілёк
[http://vasilek.eu/en] Васілёк Вусны і пісьмовы пераклад, дапаможныя паслугі Search Main menu Skip to primary content Skip to secondary content Home Кантакт Мовы Працы Кошт на пераклад Паслугі па перакладзе Перакладчык Алена Васілевіч by admin Маё імя Алена Васілевіч , я жыву ў рэгіёне Рона-Альпы ў Францыі, дзе прапаную свае паслугі па вусным і пісьмовым перакладзе. Я нарадзілся ў 1984 годзе ў Менску, сталіцы Беларусі, дзе і жыла да 2004 году, калі дзеля працягу навучання пераехала ў Францыю. Пасля заканчэння Грэнобльскага універсітэту імя Стэндаля ў 2008 годзе па спецыяльнасці “Прыкладное мовазнаўства: руская і ангельская мовы ў сферы міжнароднага гандлю” я паступіла ў Інстытут палітычных навук горада Грэнобля на магістэрскую праграму ў галіне міжнародных адносін (міжнародныя ўрадавыя і няўрадавыя арганізацыі), пасля заканчэння якой у 2010 годзе атрымала ступень магістра. У час свайго навучання ў магістратуры па палітычных навуках я прайшла стажыроўкі ў аўстралійскай філіі міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International, якая месціцца ў Сіднэі (Аўстралія), і ў Еўрапейскай эканамічнай камісіі Арганізацыі аб’яднаных нацый, што знаходзіцца ў Жэневе (Швейцарыя). Праходзячы стажыроўкі і працуючы па кантракце ў Вярхоўным камісарыяце па правах чаловека ААН, а таксама супрацоўнічаючы з разнастайнымі няўрадавымі арганізацыямі і сродкамі масавай інфармацыі, я ажыццяўляла шмат перакладаў – як вусных, так і пісьмовых. Каб займацца перакладамі рэгулярным чынам, я заснавала ўласную перекладніцкую кампанію “Васілёк” , якая прапануе прафесійны вусны і пісьмовы пераклад на чатыры мовы: французскую, ангельскую, рускую і беларускую – для прыватных і дзяржаўных кампаніяў, дзяржаўных органаў, міжнародных і няўрадавых арганізацый, сродкаў масавай інфорамцыі, перакладніцкіх агенцтваў і індывідуальных кліентаў. Апроч уласна перакладу, я аказваю дапаможныя паслугі. З 2014 году я зарэгістравана ў якасці прысяжнага перакладчыка ў Рэгiянальнам Судзе Вялiкай Iнстанцii горада Грэнобль, Францыя. Больш падрабязную інфармацію Вы знойдзеце ў маім рэзюме тут . English Français Русский Беларуская Proudly powered by WordPress