This version of the page http://www.svaboda.mobi/a/27711514.html (0.0.0.0) stored by archive.org.ua. It represents a snapshot of the page as of 2016-05-12. The original page over time could change.
КДБ зьверне ўвагу на заявы Залдастанава

Лінкі ўнівэрсальнага доступу

  • Перайсьці да галоўнага зьместу
  • Перайсьці да галоўнай навігацыі
  • Перайсьці да пошуку
  • Поўная вэрсія
Палітыка

КДБ зьверне ўвагу на заявы Залдастанава


  • Падзяліцца на Фэйсбуку
  • Падзяліцца на Твітэры

Журналісты газэты «Наша Ніва» пазванілі ў КДБ Беларусі з просьбай пракамэнтаваць заявы лідэра клюбу расейскіх байкераў «Начныя ваўкі» Залдастанава.

Журналісты зьвярнулі ўвагу на тое, што заяву пуцінскага матацыкліста можна кваліфікаваць як парушэньне арт. 361 КК Беларусі, які прадугледжвае адказнасьць за заклікі да парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці краіны ды інш.

«Камэнтаваць заявы чалавека, які быў у невядома яшчэ ў якім стане, падчас іх выказваньня, я не буду», — сказаў прэс-сакратар КДБ Дзьмітры Пабяржын.

«Але я зьвярну ўвагу нашых кампэтэнтных падраздзяленьняў на гэта», — запэўніў Пабяржын.

30 красавіка, падчас візыту ў мэмарыяльны комплекс «Хатынь» лідэр пуцінскіх матацыклістаў Аляксандр Залдастанаў сказаў, што лічыць Беларусь і Ўкраіну часткамі Расеі. «Беларусь — гэта Расея, Украіна — гэта Расея», — заявіў ён.

Яшчэ на гэтую тэму

  • МЗС Расеі заступілася за «начных ваўкоў»

  • Семярых «начных ваўкоў» не пусьцілі ў Польшчу

  • У Літву не пусьцілі расейскіх байкераў з савецкай сымболікай

  • Пад Баранавічамі зьявіліся расьцяжкі супраць пуцінскіх байкераў

  • Важак «Начных ваўкоў» у Менску: Зраблю ўсё магчымае, каб Абама пра мяне не забыўся

Вам можа яшчэ спадабацца

  • Палітыка

    Дамова паміж ЭЗ і Турцыяй аб вяртаньні ўцекачоў на мяжы зрыву

  • Трайны ўдар

    Беларусь і Туркмэністан: зьвязаныя газам? 

  • Трайны ўдар

    Чаму Астравецкай АЭС абураецца Літва, а не абураецца МАГАТЭ? 

Паказаць камэнтары

Back to top
XS
SM
MD
LG