This version of the page http://www.svaboda.mobi/a/27569345.html (0.0.0.0) stored by archive.org.ua. It represents a snapshot of the page as of 2016-05-12. The original page over time could change.
Як Украіне перадавалі Крым

Лінкі ўнівэрсальнага доступу

  • Перайсьці да галоўнага зьместу
  • Перайсьці да галоўнай навігацыі
  • Перайсьці да пошуку
  • Поўная вэрсія
Украіна

Як Украіне перадавалі Крым

  • Ганна Соўсь

  • Падзяліцца на Фэйсбуку
  • Падзяліцца на Твітэры

Ганна Соўсь: Вы распавядалі ў адным з інтэрвію, як яшчэ студэнтам упершыню ўбачылі мора ў Крыме, калі ён яшчэ належаў РСФСР, а не Ўкраіне, і якое вы там пабачылі запусьценьне, наколькі адрозьніваўся Крым тады ад Украіны па ўзроўні разьвіцьця эканомікі і сацыяльнай інфраструктуры. Як вы лічыце, Расея аддасьць Крым?

Леанід Краўчук: Яна ніколі не пагодзіцца аддаць Крым. Гэта выключаецца, каб Расея добраахвотна пагадзілася аддаць Крым. Крым можа сысьці сам або апынуцца ў такім становішчы, што выйсьця іншага ня будзе. Гэта адбудзецца тады, калі Расеі стане не да Крыма. Калі Расея сама пачне развальвацца як шматнацыянальная дзяржава розных нацыянальных напрамкаў і розных нацыянальных інтарэсаў, розных рэлігій, і калі эканамічна і палітычна перад Расеяй ўстануць пытаньні адзінства і захаваньня самой Расеі, Крым ня стане для іх галоўным пытаньнем.

Крым сёньня для Расеі — гэта ўзяць на плечы нейкую тэрыторыю, нейкі народ і дапамагчы яму жыць, выжываць. Гэта зрабіла ў свой час Украіна. Я расказваў пра тое, што, калі Хрушчоў і Аджубей прыехалі ў Крым паглядзець, як жывуць там людзі, насустрач выйшлі сотні жанчын, апухлых ад укусаў маскітаў. Яны ж курскія, тамбоўскія, яны ня ведалі, што такое маскіты, і ня ведалі, як разьвіваць там сельскую гаспадарку. Яны казалі Хрушчову, што тут бульба не расьце. І «забярыце нас адсюль» было галоўнай просьбай. Гэта піша ў сваіх успамінах сам Аджубей.

І тады Хрушчоў, не спыняючыся ў Сімфэропалі, садзіцца на цягнік і едзе не ў Маскву, а ў Кіеў. Быў першым сакратаром тады Кірычэнка, Хрушчоў прыехаў наўпрост да яго і сказаў, што Ўкраіна павінна ўзяць Крым, таму што там такое! Толькі Ўкраіна, кажа, можа дапамагчы Крыму, таму што вы побач, у вас ёсьць магчымасьці, ёсьць сілы. Кірычэнка запратэставаў. Ён разумеў, што такое ўзяць запушчаную тэрыторыю... Хрушчоў патрабуе, каб ён сеў у цягнік і яны разам паехалі ў Маскву. І на Палітбюро ЦК КПСС Кірычэнку фактычна прымусілі, каб Украіна ўзяла Крым.

Гэта я адказваю тым, хто кажа, што Крым падарылі Ўкраіне, што Украіна так была шчасьлівая... Сотні мільярдаў было ўкладзена ў Крым, сотні мільярдаў. Ані дарогаў, ані крамаў, ані курортаў — нічога ж не было, усё было адноўлена і пабудавана. А цяпер гэта ўсё зноў руйнуецца, на жаль. І хочуць ператварыць Крым у ваенную базу расейскай дзяржавы. Гэта азначае шлях у нікуды.

  • Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў 1971 годзе ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Сябра БАЖ.

    Падпісацца

Яшчэ на гэтую тэму

  • Леанід Краўчук: Пуцін для Ўкраіны вораг нумар адзін

  • Расея і я – У цені Крамля

  • Ці прымуць Лукашэнку ў клюб былых прэзыдэнтаў?

  • Віктар Юшчанка: Дзе заканчваецца расейская мова, там заканчваецца Расея

  • Гунтыс Улманіс: Праходзіць ужо стагодзьдзе, а вы ўсё яшчэ дрэнна ведаеце расейцаў

Вам можа яшчэ спадабацца

  • Інтэрвію

    Руся: Звычайнаму чалавеку пофігу на беларускую мову

  • Людзі

    Ужо сёньня, 12 траўня: закладка Алеі сакуры, выбары самай прыгожай мэдсястры

  • Новая Атлянтыда

    Калі беларусы сталі «турыстамі»?

  • Інтэрвію

    Прафэсар-герыятар Андрэй Ільніцкі: «Са старымі трэба гаварыць па-беларуску»

  • Адукацыя

    З-за ўцекачоў скандынаўскія краіны спынілі фінансаваньне ЭГУ

Паказаць камэнтары

Back to top
XS
SM
MD
LG