This version of the page http://www.svaboda.mobi/a/27384843.html (0.0.0.0) stored by archive.org.ua. It represents a snapshot of the page as of 2016-05-12. The original page over time could change.
Пэнтагон: турэцкія лётчыкі дзесяць разоў папярэдзілі экіпаж Су-24

Лінкі ўнівэрсальнага доступу

  • Перайсьці да галоўнага зьместу
  • Перайсьці да галоўнай навігацыі
  • Перайсьці да пошуку
  • Поўная вэрсія
Здарэньні

Пэнтагон: турэцкія лётчыкі дзесяць разоў папярэдзілі экіпаж Су-24


Палкоўнік Стыў Ўорэн

  • Падзяліцца на Фэйсбуку
  • Падзяліцца на Твітэры

Амэрыканскія вайскоўцы пацьвердзілі заявы Турэччыны наконт таго, што пілёты турэцкіх ВПС 10 разоў без адказу папярэдзілі расейскі вайсковы самалёт Су-24 перш, чым нанесьці ўдар у раёне сырыйскай мяжы.

«Мы былі ў стане пачуць усё, што адбываецца, паколькі камунікацыі падтрымліваліся па адкрытых каналах», — сказаў прадстаўнік ЗША палкоўнік Стыў Ўорэн 24 лістапада. Разам з тым Ўорэн ня мог напэўна сьцьвярджаць, на чыім баку турэцка-сырыйскай мяжы адбыўся інцыдэнт. Ён таксама сказаў, што ня мае дадзеных аб статусе зьбітых расійскіх пілётаў.

Турцыя заяўляе, што яе зьнішчальнікі зьбілі расейскі Су-24, таму што ён парушыў паветраную прастору Турцыі 24 лістапада, але Масква сьцьвярджае, што самалёт не адхіляўся ад сырыйскай тэрыторыі.

Ўорэн заявіў, што ўзначаленая ЗША апэрацыя кааліцыі ў Сырыі і Іраку супраць экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» працягнецца, як і плянавалася, нягледзячы на тое што Турцыя зьбіла расейскі самалёт Су-24.

«Гэта інцыдэнт паміж расейскім і турэцкім урадамі. Гэта не пытаньне, якое ўключае ў сябе пытаньні кааліцыі пад кіраўніцтвам ЗША», — заявіў Ўорэн на брыфінгу для журналістаў у Пэнтагоне, выступаючы па відэасувязі з Багдаду.

«Нашы баявыя апэрацыі супраць „Ісламскай дзяржавы“ працягнуцца, як і плянавалася, і мы наносім удары па цэлях у Іраку і Сырыі», — сказаў Ўорэн.

Вам можа яшчэ спадабацца

  • Палітыка

    Кіеў: у Бэрліне не ўдалося дамовіцца па выбарах на Данбасе

  • Палітыка

    Дамова паміж ЭЗ і Турцыяй аб вяртаньні ўцекачоў на мяжы зрыву

  • Трайны ўдар

    Беларусь і Туркмэністан: зьвязаныя газам? 

Back to top
XS
SM
MD
LG