Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа http://www.svaboda.org Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. http://www.rferl.org/img/rssLogo_RFERL.gif Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа http://www.svaboda.org be Copyright 2013 - Радыё Свабода, RFE/RL, Inc. 60 Thu, 14 Apr 2016 18:33:25 +0300 Радыё Свабода Якую грымасу паказалі Ўкраіне нідэрляндцы? Каліноўскі: У Нідэрляндах ўвечары 6 красавіка завершаны папарэдні падлік галасоў рэфэрэндуму аб ратыфікацыі Дамовы аб асацыяцыі Украіны і Эўразьвязу. Яўка мінімальная ад патрэбнага ўзроўню — 32%, зь іх 61 прагаласаваў супраць. Рэфэрэндум носіць рэкамэндацыйны характар, але яго вынікі напэўна замарозяць уступленьне ў сілу Дамовы аб асацыяцыі, якая з такой цяжкасьцю, шляхам рэвалюцыі і замежнай расейскай інтэрвэнцыі дасталася Кіеву. Іначай як грымасай заходняй дэмакратыі нідэрляндзкага ўзору гэта назваць нельга, асабліва калі ўлічыць, што Нідэрлянды сталіся адной з самых пацярпелых нацый ад катастрофы майлайзійскага боінга над акупаванай Расеяй часткай Данбасу. Магчыма, галяндцы, якія прагаласавалі, галасавалі ня супраць Украіны як эўрапейскай дзяржавы, можа яны эўраскептыкі як такія, не давяраюць свайму ўраду, павяліся на пуцінскую прапаганду, розных «ольгінскіх троляў». Гэтаму ўсяму мясцовыя сацыёлягі ўжо далі ацэнкі і яшчэ будуць даваць.  Але факт ёсьць факт. Дэмакратычны ўрад краіны прыслухаецца да вынікаў рэфэрэндуму, але палітыкі будуць раіцца ў рамках усяго Эўразьвязу і весьці перамовы з Кіевам, як далей дзейнічаць. У Кіеве заявілі, што вынікі рэфэрэндуму ў Нідэрляндах не паўплываюць на практычнае прымяненьне Пагадненьня аб асацыяцыі Ўкраіны з ЭЗ і на эўрапейскія інтэнцыі Ўкраіны. Пагадненьне будзе прымяняцца, як і раней, пакуль на часовай аснове. І зона свабоднага гандлю будзе дзейнічаць, і сэктаральнае супрацоўніцтва. «Эўраінтэграцыю Украіны не спыніць» — заявіў міністар замежных спраў Украіны Паўло Клімкін. Прэзыдэнт Парашэнка назваў вынікі рэфэрэндуму атакай на адзінства Эўропы. Гэтыя вынікі — знак пэўнага расчараваньня Эўропы украінскімі рэформамі, якія прабуксоўваюць. Але гэтыя вынікі — знак пэўнага расчараваньня Эўропы украінскімі рэформамі, якія прабуксоўваюць, непераможнай карупцыяй, якая нявечыць аблічча і Эўрамайдану, і Ўкраіны як эўрапейскай дзяржавы. З другога боку, галяндцы прадэманстравалі стомленасьць эўрапейскімі праблемамі: мігрантамі, фінансавымі каляпсамі Грэцыі, войнамі на пэрыфэрыі Эўрапейскага зьвязу. І украінцы, і эўрапейцы зробяць свае высновы. А якія высновы трэба зрабіць Беларусі, нашаму грамадзтву, дэмакратычная частка якога таксама прагне ў Эўропу?  Дубавец: Рэфэрэндум — адлюстраваньне грамадзкай думкі, а грамадзкая думка фармуецца СМІ — у першую чаргу. Верагодна, 61 адсотак украінскай інфармацыі ў Нідэрляндах выклікаў рашучае нежаданьне аб’ядноўвацца з краінай, дзе вайна, карупцыя і шмат усяго непрыемнага і незразумелага, дзе прачыненыя дзьверы на Ўсход, бо туды ўсунула нагу Расея. Мне здаецца, што ў любой іншай краіне рэфэрэндум аб асацыяцыі з Украінай меў бы па сутнасьці той самы вынік. Але ці гэты вынік зьяўляецца аб’ектыўным адлюстраваньнем украінскай рэальнасьці? Арыгінальна напісаць пра дасягненьні цяжэй, чым пра нейкую бяду. Гэтая рэальнасьць вельмі розная, але наўрад ці на 61 адсотак складаецца з нэгатыву. Працуе эканоміка, жыве вялікі народ, незалежныя СМІ і культура, і тых месцаў ва Ўкраіне, якія рашуча ня хочацца наведаць, зусім ня 61 адсотак, а ў дзесяць разоў меней, чым тых, куды хацелася б зьезьдзіць. Проста за апошнія два дзясяткі гадоў СМІ больш пішуць пра нэгатыўнае, чым пра пазытыўнае. Арыгінальна напісаць пра дасягненьні цяжэй, чым пра нейкую бяду. І калі казаць пра ўрокі з гэтага рэфэрэндуму для Беларусі, дык яны ў тым, што мы мусім фармаваць імідж краіны і народу, нашай культуры так, каб 61 адсотак быў пазытыўнай інфармацыі, а нэгатыўная нарасьце сама. І гэта тычыцца абсалютна кожнага беларуса, з чаго будзе брацца адлюстраваньне ў СМІ, сваіх і замежных, і адпаведна ў грамадзкай думцы галяндцаў, што адлюструецца ў рэфэрэндуме як 61 адсотак за асацыяцыю ЭЗ і Беларусі, як бы ўмоўна гэта ні гучала. Максімюк: Я б хацеў коратка паразважаць пра прычыны, чаму так прагаласавалі нідэрляндцы. Вы сказалі, што яны забаяліся карупцыі, што няма рэформаў. Магчыма, і не хацелі галасаваць праз канфлікт з Расеяй. Але па-мойму гэта не найважнейшыя чыньнікі. У Эўропе таксама ёсьць карупцыя. І зь ёй змагаюцца і ня могуць перамагчы: возьмем такую краіну як Італія, у якой і карупцыя, і мафія. Яна ў Эўразьвязе, і Нідэрляндцы супраць гэтага нічога не маюць. Можна наракаць, што дэмакратыя ва Украіне крыху кульгавая. Але ў параўнаньні з Беларусьсю... Ва Ўкраіне, напрыклад, у парлямэнце прынамсі адна траціна дэпутатаў — гэта апазыцыя. Дык дэмакратыя там не сымбалічная — яна сапраўдная!  Гэта той цывілізацыйны падзел, пра які больш за 20 год таму напісаў Сэмюэль Гантынгтан. Рэфэрэндум у Нідэрляндах — гэта першае галасаваньне, калі эўрапейцы кажуць нейкай краіне «не». Прыгадаем, калі прымалі ў Эўразьвяз Польшчу, Чэхію, Славаччыну і Румынію, такіх рэфэрэндумаў не праводзілася, усё ішло на ўзроўні ўрадаў. Думаю, самы галоўны псыхалягічны чыньнік тут такі. Нідэрляндцы, людзі заходнія, гледзячы на ўсход, ні Украіну, ні Беларусь, ні Расею ня лічаць сваімі. У тым сэнсе, як лічаць сваёй Польшчу, хоць Польшча не заўсёды была ў Заходняй Эўропе. Гэта той цывілізацыйны падзел, пра які больш за 20 год таму напісаў Сэмюэль Гантынгтан у сваім эсэ пра цывілізацыйныя разрывы ў сьвеце. Рэфэрэндум у Нідэрляндах — гэта таксама кепскі знак для Беларусі, бо Беларусь у падобнай сытуацыі, культурнай і цывілізацыйнай, як Украіна. А што тычыцца дэмакратыі, дык яна яшчэ значна далей. Беларусь апошнія 20 гадоў празявала і прасьвістала, Беларусь прамарнавала той час, калі Заходняя Эўропа была вельмі пазытыўна настаўленая да такіх краінаў, прыдумляла розныя праграмы збліжэньня з усходам, як Усходняе партнэрства і таму падобнае. Цяпер на Эўропу зваліліся новыя і нечаканыя праблемы — і заходнім урадам ужо не да нашых праблем і пытаньняў. http://www.svaboda.org/content/article/27660694.html http://www.svaboda.org/content/article/27660694.html Thu, 07 Apr 2016 18:59:53 +0300 ПалітыкаУкраінаТрайны ўдарradiosvaboda@gmail.com (Сяргей Дубавец, Валер Каліноўскі, Ян Максімюк)http://www.svaboda.org/content/article/27660694.html#relatedInfoContainer Ці вернуцца дахаты «каліноўцы»? Ці можна ставіць закіды маральнага характару да тых, хто не вяртаецца пасьля заканчэньня вучобы ў Польшчы? http://www.svaboda.org/content/article/27660633.html http://www.svaboda.org/content/article/27660633.html Thu, 07 Apr 2016 18:31:18 +0300 ЛюдзіАдукацыяТрайны ўдарradiosvaboda@gmail.com (Сяргей Дубавец, Валер Каліноўскі, Ян Максімюк)http://www.svaboda.org/content/article/27660633.html#relatedInfoContainer Ці жадаем мы «добрай раніцы»? Суворыя мовазнаўцы сьцьвярджаюць, што можна казаць толькі «добры дзень» і што «добрай раніцы» — гэта ўплыў русыфікацыі і калька з расейскага «доброе утро». Можна і трэба з гэтым спрачацца. http://www.svaboda.org/content/article/27660558.html http://www.svaboda.org/content/article/27660558.html Thu, 07 Apr 2016 17:39:22 +0300 Трайны ўдарradiosvaboda@gmail.com (Сяргей Дубавец, Валер Каліноўскі, Ян Максімюк)http://www.svaboda.org/content/article/27660558.html#relatedInfoContainer Расея і групоўкі «ДНР» і «ЛНР» выступілі супраць паліцэйскай місіі АБСЭ на Данбасе У Менску адбылося чарговае пасяджэньне Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні канфлікту на Данбасе. http://www.svaboda.org/content/article/27659459.html http://www.svaboda.org/content/article/27659459.html Thu, 07 Apr 2016 08:40:45 +0300 ПалітыкаНАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Валер Каліноўскі)http://www.svaboda.org/content/article/27659459.html#relatedInfoContainer Барыс Кіт: «Маё пажаданьне адзінае: каб Беларусь была свабоднай» 6 красавіка 106-ты дзень народзінаў сустракае славуты беларус, асьветнік, навуковец, дасьледчык у галіне астранаўтыкі Барыс Кіт. http://www.svaboda.org/content/article/27657172.html http://www.svaboda.org/content/article/27657172.html Wed, 06 Apr 2016 07:21:28 +0300 ЛюдзіСАМАЕ ВАЖНАЕНАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Валер Каліноўскі)http://www.svaboda.org/content/article/27657172.html#relatedInfoContainer У журналіста Чудзянцова канфіскавалі тэхніку і ўзялі падпіску аб нявыезьдзе «Я пад падпіскай аб нявыезьдзе, ніякай тэхнікі ў мяне не засталося», — паведаміў ён Свабодзе. http://www.svaboda.org/content/article/27655972.html http://www.svaboda.org/content/article/27655972.html Tue, 05 Apr 2016 16:20:17 +0300 ЛюдзіСАМАЕ ВАЖНАЕНАВІНЫЗдарэньніradiosvaboda@gmail.com (Валер Каліноўскі)http://www.svaboda.org/content/article/27655972.html#relatedInfoContainer Вашчыкоўскі ў Менску выказаўся за эвалюцыю, а не рэвалюцыю ў Беларусі У аўторак увечары на сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці польскі міністар замежных спраў выступіў з праграмнай прамовай. http://www.svaboda.org/content/article/27630316.html http://www.svaboda.org/content/article/27630316.html Wed, 23 Mar 2016 09:37:23 +0300 ПалітыкаСАМАЕ ВАЖНАЕНАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Валер Каліноўскі)http://www.svaboda.org/content/article/27630316.html#relatedInfoContainer Міністар замежных справаў Польшчы будзе размаўляць з Лукашэнкам «пра ўсё, пра што той захоча» Першы за многія гады працоўны візыт міністра замежных справаў Польшчы ў Беларусь пачаўся 22 сакавіка. Пасьля ўскладаньня кветак у Курапатах і размоваў зь беларускім калегам Уладзімерам Макеем Вітальд Вашчыкоўскі сустрэўся з прэсай. http://www.svaboda.org/content/article/27628975.html http://www.svaboda.org/content/article/27628975.html Tue, 22 Mar 2016 21:40:20 +0300 ПалітыкаНАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Валер Каліноўскі)http://www.svaboda.org/content/article/27628975.html#relatedInfoContainer Першым пунктам кіраўніка МЗС Польшчы — наведваньне Курапатаў Ці ёсьць магчымасьці для паляпшэньня беларуска-польскіх адносінаў бязь зьмены геапалітычнай арыентацыі Беларусі? http://www.svaboda.org/content/article/27621889.html http://www.svaboda.org/content/article/27621889.html Fri, 18 Mar 2016 20:06:12 +0300 ПалітыкаНАВІНЫТрайны ўдарradiosvaboda@gmail.com (Ян Максімюк, Сяргей Дубавец, Валер Каліноўскі)http://www.svaboda.org/content/article/27621889.html#relatedInfoContainer Плошча 2006. Чаму не адбылася народная рэвалюцыя? Калі не адбылася народная рэвалюцыя ў 2006 і 2010-м, то ці магчымая яна пазьней, у агляднай будучыні? http://www.svaboda.org/content/article/27621843.html http://www.svaboda.org/content/article/27621843.html Fri, 18 Mar 2016 19:36:35 +0300 ПалітыкаСАМАЕ ВАЖНАЕНАВІНЫТрайны ўдарradiosvaboda@gmail.com (Валер Каліноўскі, Сяргей Дубавец, Ян Максімюк)http://www.svaboda.org/content/article/27621843.html#relatedInfoContainer Наша і ваша «Ніва» Юбілей «Нівы» — нагода пагаварыць пра нацыянальныя праблемы беларускай меншасьці ў Польшчы, якая страчвае сваю ідэнтычнасьць. http://www.svaboda.org/content/transcript/27589980.html http://www.svaboda.org/content/transcript/27589980.html Fri, 04 Mar 2016 21:45:05 +0300 ЛюдзіКультураСАМАЕ ВАЖНАЕНАВІНЫТрайны ўдарradiosvaboda@gmail.com (Валер Каліноўскі, Ян Максімюк, Сяргей Навумчык) Пагаварыць з уладай на роўных Ці дасьць плён стратэгія «Гавары праўду» наконт дыялёгу з уладай? http://www.svaboda.org/content/article/27589910.html http://www.svaboda.org/content/article/27589910.html Fri, 04 Mar 2016 20:36:00 +0300 ПалітыкаСАМАЕ ВАЖНАЕНАВІНЫТрайны ўдарradiosvaboda@gmail.com (Сяргей Навумчык, Ян Максімюк, Валер Каліноўскі)http://www.svaboda.org/content/article/27589910.html#relatedInfoContainer Чаму Літва супраць будаўніцтва Беларускай АЭС? Тры пытаньні для трох аналітыкаў: Валер Каліноўскі, Валер Карбалевіч, Віталь Цыганкоў. http://www.svaboda.org/content/article/27571879.html http://www.svaboda.org/content/article/27571879.html Wed, 24 Feb 2016 20:19:28 +0300 ПалітыкаЛюдзіЭкспэртыза СвабодыНАВІНЫНавука і інтэрнэтТрайны ўдарradiosvaboda@gmail.com (Валер Каліноўскі, Валер Карбалевіч, Віталь Цыганкоў)http://www.svaboda.org/content/article/27571879.html#relatedInfoContainer Анатоля Белага няма, але ягоны музэй у Старых Дарогах працуе і папаўняецца 10 сьнежня споўнілася б 76 гадоў рупліўцу беларушчыны, кіраўніку клюбу «Спадчына», стваральніку прыватнага музэю беларускага выяўленчага мастацтва ў Старых Дарогах Анатолю Беламу. http://www.svaboda.org/content/article/27413404.html http://www.svaboda.org/content/article/27413404.html Thu, 10 Dec 2015 07:30:41 +0300 ЛюдзіСАМАЕ ВАЖНАЕНАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Валер Каліноўскі)http://www.svaboda.org/content/article/27413404.html#relatedInfoContainer Амэрыканскі назіральнік: Было сьвята, было цікава, але гэта не справядлівыя выбары Арэст Дэйчакоўскі распавёў карэспандэнту Свабоды Валеру Каліноўскаму пра свае назіраньні за выбарамі і рэакцыю беларусаў на ягоную ўкраінскую мову http://www.svaboda.org/content/orest-deychakiwsky/27302516.html http://www.svaboda.org/content/orest-deychakiwsky/27302516.html Mon, 12 Oct 2015 20:19:00 +0300 ПалітыкаСАМАЕ ВАЖНАЕНАВІНЫКампанія-2015radiosvaboda@gmail.com (Валер Каліноўскі)http://www.svaboda.org/content/orest-deychakiwsky/27302516.html#relatedInfoContainer У Менску абмеркавалі мясцовыя выбары і разьмінаваньне на Данбасе Завяршыліся чарговыя перамовы Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні канфлікту на Данбасе. http://www.svaboda.org/content/article/27291614.html http://www.svaboda.org/content/article/27291614.html Tue, 06 Oct 2015 21:05:11 +0300 ПалітыкаСАМАЕ ВАЖНАЕНАВІНЫУкраінаРасеяradiosvaboda@gmail.com (Валер Каліноўскі)http://www.svaboda.org/content/article/27291614.html#relatedInfoContainer У Менску не дамовіліся аб адводзе ў Данбасе зброі калібрам менш за 100 мілімэтраў У Менску не дамовіліся аб адводзе ў Данбасе зброі калібрам менш за 100 мілімэтраў. Бакі хацелі парафаваць пагадненьне аб адводзе ад лініі судакрананьня зброі калібрам менш за 100 мілімэтраў і абмеркаваць умовы абмену палоннымі, але прыкметнага прагрэсу ў гэтых пытаньнях няма. Падгрупа па бясьпецы працягне абмеркаваньне адводу ўзбраеньняў заўтра. Перамовы ў Менску ў розных фарматах працягваліся больш 8 гадзін, кансультацыі самой Трохбаковай кантактнай групы ў фармаце 3 + 2 (Украіна, Расея, АБСЭ і прадстаўнікі «ДНР», «ЛНР») працягваліся паўтары гадзіны. Па іх выніках перад журналістамі выступіў прадстаўнік АБСЭ ў кантактнай групе амбасадар Марцін Сайдзік. Перш за ўсё ён ад імя групы вітаў факт «устанаўленьня ў цэлым рэжыму прыпыненьня агню ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей у канцы жніўня сёлета, што дазволіла наладзіць навучальны працэс». Спадар Сайдзік выказаў надзею, што гэтая «станоўчая тэндэнцыя» дазволіць дасягнуць прагрэсу ў вырашэньні іншых пытаньняў у рамках усіх працоўных падгруп. Між тым да парафаваньня пагадненьня аб адводзе ад лініі фронту ў Данбасе зброі калібрам менш за 100 мілімэтраў справа так і не дайшла. Гэтае пагадненьне трэці месяц абмяркоўваюць у рабочай падгрупе па пытаньнях бясьпекі, і вядома, што толькі гэтая падгрупа з чатырох застаецца на сераду ў Менску і працягне працу. Марцін Сайдзік ад імя Трохбаковай групы толькі сьціпла «вітаў дасягненьне прагрэсу ў працы падгрупы па бясьпецы па адводзе танкаў, мінамётаў калібрам менш за 120 мілімэтраў і артылерыі менш за 100 мілімэтраў». Прадстаўнік групоўкі «ДНР» Дзяніс Пушылін паведаміў, што абмеркаваньне адводу зброі ў падгрупе па пытаньнях бясьпекі працягнецца заўтра. А так, па яго словах, пахваліцца нейкім прагрэсам перамоўнікі ня могуць. Хоць ён сёньня раніцай казаў пра гатовасьць парафаваць гэтую дамову, дыскусіі вакол якой ідуць з канца ліпеня. У кулюарах менскіх перамоваў кажуць, што перашкодай тут зьяўляецца спрэчка адносна патрабаваньняў «ДНР» аб адводзе зброі зь некалькіх дамінантных вышынь з-пад Марыюпалю, на што Ўкраіна ня згодная. Афіцыйнай інфармацыі аб абмене палоннымі таксама няма. Вядома, што дыскусія на гэтую тэму працягвалася ў падгрупе па гуманітарных пытаньнях, але пра дамоўленасьці па абмене «ўсіх на ўсіх» размова не ішла, толькі аб абмене асобных груп палонных. Спадар Сайдзік і прадстаўнікі груповак «ДНР» і «ЛНР» на гэтую тэму пасьля завяршэньня перамоў нічога так і не сказалі. Урад Украіны заяўляе, што ў закладніках у баевікоў цяпер застацца 156 украінцаў. Сёньня вечарам двух зь іх абмянялі на 4 баявікоў. Наступнае пасяджэньне Трохбаковай кантактнай групы адбудзецца 22 верасьня. http://www.svaboda.org/content/article/27233861.html http://www.svaboda.org/content/article/27233861.html Tue, 08 Sep 2015 21:47:54 +0300 ПалітыкаСАМАЕ ВАЖНАЕНАВІНЫУкраінаРасеяradiosvaboda@gmail.com (Валер Каліноўскі)http://www.svaboda.org/content/article/27233861.html#relatedInfoContainer Міхалевіча затрымалі на беларускай мяжы Памежнікі зьнялі зь цягніка кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах 2010 году і вязьня Плошчы-2010 Алеся Міхалевіча і аддалі ў рукі міліцыі. Цяпер яго трымаюць у Ашмянскім РАУС. http://www.svaboda.org/content/article/27232600.html http://www.svaboda.org/content/article/27232600.html Tue, 08 Sep 2015 09:16:58 +0300 ЛюдзіСАМАЕ ВАЖНАЕНАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Валер Каліноўскі)http://www.svaboda.org/content/article/27232600.html#relatedInfoContainer Аб адводзе ў Данбасе зброі калібрам менш за 100 мм зноў не дамовіліся У Менску завяршылася чарговае пасяджэньне Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе. http://www.svaboda.org/content/article/27210699.html http://www.svaboda.org/content/article/27210699.html Wed, 26 Aug 2015 21:29:49 +0300 ЛюдзіНАВІНЫУкраінаРасеяradiosvaboda@gmail.com (Валер Каліноўскі)http://www.svaboda.org/content/article/27210699.html#relatedInfoContainer Незалежнасьць, аплачаная крывёю За некалькі дзён да Дня незалежнасьці Ўкраіны 24 жніўня я наведаў радзіму маёй маці — вёску Мэлна Рагацінскага раёну Івана-Франкоўскай вобласьці. Як заўжды, гэта была вельмі эмацыйная і хвалюючая паездка, у якую я ўпершыню ўзяў свайго сына. http://www.svaboda.org/content/article/27205460.html http://www.svaboda.org/content/article/27205460.html Mon, 24 Aug 2015 12:05:42 +0300 БЛОГІВалер КаліноўскіНАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Валер Каліноўскі)http://www.svaboda.org/content/article/27205460.html#relatedInfoContainer