Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа http://www.svaboda.org Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. http://www.rferl.org/img/rssLogo_RFERL.gif Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа http://www.svaboda.org be Copyright 2013 - Радыё Свабода, RFE/RL, Inc. 60 Thu, 14 Apr 2016 22:31:06 +0300 Радыё Свабода Царква была за немцаў Не, я не кажу, што ў душы яна была за іх. Яна разумела, што Сталін і Гітлер былі аднолькава чэрці з рагамі... А пры другім ёй далі нарэшце спакой http://www.svaboda.org/content/transcript/27674410.html http://www.svaboda.org/content/transcript/27674410.html Thu, 14 Apr 2016 12:36:35 +0300 ПЕРАДАЧЫВартаradiosvaboda@gmail.com (Сяргей Астраўцоў) Што Пілсудзкі, што Лукашэнка: ніякіх беларускіх школ ​А. Чарнякевіч, «Нараджэньне беларускай Гародні. З гісторыі нацыянальнага руху 1909-1939 гадоў», Менск, выдавец А. Янушкевіч, 2015. Наклад 400 асобнікаў. Рэцэнзэнты: прафэсар Я. Мірановіч, доктар габілітаваны (Беластоцкі унівэрсытэт); кандыдат гістарычных навук А. Ляхоўскі (БДУ). Прачытаў я кнігу «Нараджэньне беларускай Гародні» і стала мне сумна. Думаю, што й аўтару, гісторыку Андрэю Чарнякевічу не было весела, калі ён паставіў кропку. Праца зроблена грунтоўна. Зроблена ўпершыню. Зьмест сьведчыць, што шанцаў у беларусаў Горадні людзьмі звацца не існавала.  У чытача, прынамсі, застаецца ўражаньне, што ўсё было так-сяк на касяк. Аднак быць інакш не магло. БНР нікому не была патрэбная. Ніхто яе не хацеў. ЗША, Англія, Францыя не прызналі. Гэта разьвязала рукі Пілсудзкаму. У «14 пунктах Вільсана», праекце мірнай дамовы пасьля заканчэньня І Сусьветнай вайны, амэрыканскім прэзыдэнтам было прапанавана, каб у створанай незалежнай польскай дзяржаве (пункт 13) былі тэрыторыі «зь неаспрэчна польскім насельніцтвам». Але ў рэчаіснасьці ўсё было зроблена інакш. Дарэчы, гісторык успамінае, што «14 пунктаў» абмяркоўвалі на «сходзе патрыётаў» у Горадні. Паасобныя беларускія школкі Таварыства Беларускай Школы ў Горадні (пакуль яшчэ маглі трымацца) былі пад пастаянным прыглядам дэфэнзівы, паліцыі. Школьным інспэктарам быў пастаўлены нейкі Вазьнякоўскі, заданьнем якога было адхіляць усе заявы на адкрыцьцё школ, якія паступалі яму з навакольных вёсак. Ён сваю работу вельмі любіў. Адзін паэт потым пахваліў Вазьнякоўскага, што «школы сеяў у павеце». Так, але перш губіў пасевы. Хоць, зрэшты, любы на яго месцы рабіў бы апантана тое самае. Ніякіх беларускіх школ і саміх беларусаў новая ўлада мець не жадала. «Мясцовыя польскія эліты глядзелі на беларускую мову як на „зьнешнюю інтрыгу“», піша Чарнякевіч. І гэта — што датычыць мовы мясцовага насельніцтва! Немцы, тыя былі ня супраць беларускіх школ. Але яны пабылі часова. Каб акупацыя патрывала болей, школьніцтва магло б пашырыцца. Але немцы эвакуаваліся. І тады навошта нейкія беларускія школы, калі цяпер тут польская дзяржава? Усе школы мусяць быць польскія, як да вайны былі расейскія. Што ж тут незразумелага? І ў такім вось становішчы ў Горадні да 1930-га не спыняліся высілкі, каб хоць якая беларуская школка была. Гэтыя людзі заслугоўваюць калі ня помнікаў, дык ва ўсякім разе памятных шыльдаў. Але ніводнай такой шыльды ў Горадні на будынках, дзе былі беларускія школы, няма. І ніколі ў плянах уладаў не прысутнічалі, нават думкі такой не ўзьнікала. А чаму? Ім гэта нецікава. І таму таксама, што ў горадзе над Нёманам сытуацыя ў 1995 годзе стала такой дакладна, як некалі пры польскай уладзе: беларускіх школ раптам ня стала. Былі пераведзеныя назад на расейскія. Баста! Ніякай больш так званай беларусізацыі ня будзе. Хто хоча сёньня навучаць дзіця па-беларуску, абавязаны прыніжацца, пісаць заявы, дамагацца свайго. І таксама сына ці дачку ставіць у складаную сытуацыю, часам на мяжы стрэсу. Інспэктар Вазьнякоўскі на могілках цешыцца. Рэмарка з параўнаньнем забароны беларускага школьніцтва ў горадзе пры польскай уладзе і пры беларускай у мяне сама сабой узьнікла. Аўтар кнігі аб новых часах, зразумела, ня піша. Але ўсё ж гэта ўражвае: сярод тысячаў чыноўнікаў ні ў воднага ня ўзьнікла думкі — раз у Горадні існуе дваццаць гадоў школа з польскай мовай навучаньня, але столькі дакладна часу не існуе беларускіх, то элемэнтарная лёгіка падказвае — нацыянальная таксама павінна быць! Але яе няма. І шанцаў ніякіх. БНР было сказана «не». Але ў горадзе засталіся людзі, якія напярэдадні рабілі высілкі для стварэньня беларускай дзяржаўнасьці. Яны засталіся ля разьбітага карыта. Нямецкія і расейскія шыльды скінулі з фасадаў, замяніўшы на польскія. Што было рабіць беларускім патрыётам? Да іх ставіліся часта фанабэрліва, як да лузэраў. Яны тут былі лішнія, блыталіся пад нагамі. Спрабавалі дзейнічаць, бараніць свае правы, змагацца за беларушчыну. Калі паліцыя граміла гурткі Грамады па вёсках, пратэстаў не было, людзі баяліся ня столькі арышту, колькі катаваньняў, пісаў сьведка, Уладзімір Паддубік. Вельмі красамоўны нацыянальны склад вязьняў гарадзенскай турмы, вядомай жорсткімі ўмовамі, піша Андрэй Чарнякевіч. Ён прыводзіць лічбы: 323 беларусы, 176 палякаў, 80 габрэяў і 3 рускія. Трэцюю частку вязьняў складалі палітычныя. Былога кіраўніка Грамады Браніслава Тарашкевіча ўтрымлівалі (1931-33) у адной з найгоршых адзіночак, піша гісторык. Яго лічылі надзвычай небясьпечным злачынцам, на шпацыр выводзілі асобна. Вядомая пісьменьніца Зоф’я Налкоўская пакінула ўспамін аб маладым камэнданце гарадзенскай паліцыі Мацяеўскім, зь якім трапіла за адзін стол. Яму было 29, таўстун, «тоўсты твар»: «Тлушч пераліваецца, рухаецца і жыве ў сінім мундзіры. Шэраг чарак, смачная закуска». Ён пахваляецца пісьменьніцы, як асабіста мардуе арыштаваных. Біць забаронена, канечне, але што зробіш! Існуюць адмысловыя ўдары, напрыклад, «рабром далоні каля вуха». «Вязень павінен мяне сьмяротна баяцца, дрыжэць ад страху, калі я на яго гляджу», пахваляўся малады камэндант. І пры канцы Налкоўскай давялося паціснуць руку, якая зьбівае затрыманых: «Якой ён па-майстэрску б’е ў вуха. Так зацьвярджаецца дзяржаўнасьць і польскасьць на крэсах», пісала ў сваім дзёньніку вядомая польская пісьменьніца, якая жыла ў 1920-х у Горадні. Вось такое жыцьцё. Спачатку дэфэнзіва, потым будзе НКВД. Але да НКВД яшчэ трэба было дажыць. А пакуль адзін солтыс, арыштаваўшы прадстаўніка беларускага камітэту, лямантуе, што «ён ня хоча знаць ніякіх беларусаў!» І куды ім тады падзецца? Куды? Калі ласка, напрыклад, у таварыства праваслаўных палякаў. Начальства такі варыянт прадумала. Дэфэнзіва з паліцыяй знайшлі крэатыўны ход: беларускія дзеячы, нічога не дамогшыся, «схіліліся ў камуністычны бок». Адным словам: беларускі стаў азначаць у іх «камуністычны». Гісторык Чарнякевіч прыводзіць сьпіс камуністычнага падпольля ў горадзе, складзены камісарыятам паліцыі (1928). У ім больш за трыццаць чалавек. Гісторык учытваецца ў прозьвішчы: абсалютная большасьць габрэйскія. Трапляюцца толькі тры беларускія дзеячы — Мікалай Антанюк, Сяргей Баран, Дзьмітры Кулакоўскі. У Горадні на вуліцы Савецкай захаваўся трохпавярховы будынак, дзе быў польскі акруговы суд. Андрэй Чарнякевіч нагадвае, што там адбыліся вядомыя суды над беларусамі. 1925: «працэс сямідзесяці двух» і цягам таго самага году яшчэ тры масавыя суды. 1926: «працэс трыццаці двух». 1929: «працэс сямідзесяці пяці». Так, многія дзеячы ня мелі ніякіх сымпатый да бальшавікоў, аднак у пэўны момант такія сымпатыі займелі. Антон Луцкевіч занатаваў у дзёньніку, піша Андрэй Чарнякевіч, што паведамленьне пра абвяшчэньне БССР так «наэлектрызавала» усіх гарадзенскіх беларусаў, што «яны як адзін былі гатовы ехаць у Менск». Што ж, такое жыцьцё: з савецкага боку была створаная, няхай абцятая, беларуская рэспубліка, з польскага —ніякай, нават мовы не магло быць. А што да беларускіх актывістаў у Горадні, то трапляліся і кан’юнктурнікі, і прайдзісьветы таксама. Дзеячы розным былі народам. Ня кажучы ўжо, што дэфэнзіва падсылала правакатараў пад выглядам шчырых беларусаў. І такое было. http://www.svaboda.org/content/article/27568896.html http://www.svaboda.org/content/article/27568896.html Tue, 23 Feb 2016 13:32:00 +0300 КультураНАВІНЫВартаГісторыяradiosvaboda@gmail.com (Сяргей Астраўцоў)http://www.svaboda.org/content/article/27568896.html#relatedInfoContainer Габрэйскі калгас ХVІІІ стагодзьдзя ад Вольгі Такарчук «Кнігі Якубавы» можна назваць энцыкляпэдыяй жыцьця, нораваў, побыту ў Рэчы Паспалітай другой паловы ХVІІІ стагодзьдзя. http://www.svaboda.org/content/article/27512867.html http://www.svaboda.org/content/article/27512867.html Tue, 26 Jan 2016 18:05:37 +0300 НАВІНЫВартаradiosvaboda@gmail.com (Сяргей Астраўцоў)http://www.svaboda.org/content/article/27512867.html#relatedInfoContainer Мэмуары Мураўёва-Віленскага-вешальніка па-беларуску? У Горадні адбылася сустрэча са стваральнікамі сэрыі «Беларуская мэмуарная бібліятэка». Удзельнічалі яе каардынатары Аляксандар Фядута, Натальля Гардзіенка і дырэктар выдавецтва «Лімарыус» Марына Шыбко. Аляксандар Фядута паходзіць з Горадні. Землякам ён паведаміў, што, у прыватнасьці, сам ён падрыхтаваў да друку нататкі аб кіраваньні Паўночна-Заходнім краем Міхаіла Мураўёва-Віленскага, «таго самага». Тэкст невялікі, шэсьць аўтарскіх аркушаў, а камэнтары — амаль у двая большыя, зазначыў ён. Алесь Кіркевіч з Горадні зрабіў два пераклады ўспамінаў: Юзафа Ігната Крашэўскага (часткі, што датычыць Беларусі) і актора гарадзенскага тэатру пачатку ХІХ стагодзьдзя Скібінскага, які потым быў дырэктарам кракаўскага драматычнага тэатру. Яны ў плянах выдавецтва «Лімарыус». Падрыхтаваная таксама кніга ўспамінаў Зыгмунта Мінэйкі, паўстанца 1863 году, якая выйшла ў Польшчы пад назвай «З тайгі пад Акропаль». Ён ня толькі здолеў уцячы з Сыбіры, але пазьней стаў нацыянальным героем Грэцыі, зазначае Фядута. І доўгі час у гэтай краіне кіравалі нашчадкі Мінэйкі, які паходзіў з-пад Ашмянаў. Аднак польскія камэнтары сьведчылі, што ў беларускім выданьні патрэбныя свае, кажа Аляксандар Фядута. Камэнтары, якія да беларускага перакладу зрабіла Марына Запартыка, зусім іншыя па зьместу. Марына Шыбко распавяла, што мае тэхнічную адукацыю, але каля 25 гадоў займаецца выданьнем літаратуры. Сёньня — у асноўным на беларускай мове. Хаця сваю кнігу пра жыцьцё ў Горадні «Мой маленький Париж» сам Аляксандар Фядута, «які зьяўляецца па сумяшчэньні маім мужам», напісаў па-расейску, зазначыла Марына Шыбко. Накірунак выдавецтва на сёньня? У асноўным — сэрыя «Беларуская мэмуарная бібліятэка», надрукаваныя дванаццаць тамоў. І яшчэ біяграфічны альманах «асоба і час», выйшлі шэсьць выпускаў. Заўжды было зайздросна, кажа Марына Шыбко — колькі выходзіла ўспамінаў, у Польшчы, у Расеі. «Сэрыя сьведчыць, што мы хочам памятаць, ведаць, як жылі нашы продкі, што тады адбывалася. У „мэмуарную бібліятэку“ укладзеная душа», прызналася Марына Шыбко. Калі ехалі на сустрэчу, то падлічылі, што з Гарадзеншчыны большасьць аўтараў «мэмуарнай бібліятэкі», зазначыла яна. Аляксандар Фядута пагадзіўся: сапраўды, высьветлілася, што сэрыя амаль што гарадзенская. Тут нарадзіліся большасьць аўтараў апублікаваных мэмуараў альбо яны мелі дачыненьне да гэтай зямлі. Пачынаючы ад Аляксандра і Марыі Стагановічаў і заканчваючы Зоськай Верас і Ларысай Геніюш. Цяпер падрыхтаваны зборнік успамінаў пра Ліду ХІХ-пачатку ХХ стагодзьдзя, яго склаў Лявон Лаўрыш. Гісторык беларускага замежжа Натальля Гардзіенка распавяла, што «мэмуарная бібліятэка» паўстала ў выніку супольнай ініцыятывы яе і Лявона Юрэвіча з Нью-Ёрку. Зьвярнулася з прапановай да Аляксандра Фядуты. Са свайго боку ён прапанаваў выдаваць мэмуары ня толькі эмігранцкія, але ўсе, што датычаць Беларусі і напісаныя беларусамі. Натальля Гардзіенка зазначае: эміграцыйная літаратура, культура ўспрымаюцца як нешта асобнае, адарванае ад Беларусі. Часам так і ў дзяржаўных выдавецтвах. Эмігранцкія мэмуары выдаць там сёньня немагчыма. Хаця існуе ідэя, што з беларускім замежжам на афіцыйным узроўні нешта трэба рабіць, прынятая праграма. Але што? Адно дзяржаўнае выдавецтва вырашыла заснаваць сэрыю «Беларусы ў сьвеце». Якія кнігі можна выдаць? Зьвярнуліся па дапамогу да Натальлі Гардзіенкі. Яна склала сьпіс зь дзесяці назваў. Аднак ніякай рэакцыі не было. Праз некаторы час яна даведалася, што, канечне, гэты сьпіс накіравалі ў міністэрства інфармацыі. Але там не знайшлося чалавека, які ўзяў бы на сябе адказнасьць і даць дабро. Тады было вырашана адправіць сьпіс у КДБ: няхай яны правераць аўтараў на надзейнасьць. А ў сьпісе былі Браніслаў Эпімах-Шыпіла, Тамаш Грыб. Можа яны былі антысавецкімі і іх нельга друкаваць?.. Мы друкуем, зыходзячы менавіта з вартасьці саміх успамінаў, надзейнасьць ці «нядобранадзейнасьць» аўтара не разглядаецца, падсумоўвае Натальля Гардзіенка. Аляксанадра Фядута прызнаўся, што ў сэрыі выйшла толькі адна кніжка сёньняшняга аўтара, гэта — Уладзімір Някляеў, «Знакі прыпынку». Але цяпер, напрыклад, дапісвае свае ўспаміны для «Лімарыуса» Сямён Букчын. Доктар гістарычных навук Сьвятлана Куль-Сяльверстава зазначыла на сустрэчы, што «Беларуская мэмуарная бібліятэка» робіцца на ўзроўні навуковых выданьняў. «Раскрыты скарачэньні, пракамэнтаваны ўсе імёны. Выдавецтва працуе за навукова-дасьледчы інстытут», мяркуе яна. Яна сама абараняла доктарскую дысэртацыю па тэме з ХІХ стагодзьдзя, таму. У яе засталося ўражаньне ад камэнтароў, зробленых Фядутам: «яны настолькі грунтоўныя, што на іх можна пабудаваць дысэртацыю», мяркуе яна. http://www.svaboda.org/content/article/27478351.html http://www.svaboda.org/content/article/27478351.html Sat, 09 Jan 2016 16:43:25 +0300 КультураНАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Сяргей Астраўцоў)http://www.svaboda.org/content/article/27478351.html#relatedInfoContainer Як каралі за Нобэля З трох савецкіх пісьменьнікаў-набэлістаў (Пастэрнак, Шолахаў, Салжаніцын) двух за атрыманьне Нобэлеўскай прэміі па літаратуры пакаралі. Сёньня СССР няма і за Нобэля больш не перасьледуюць... http://www.svaboda.org/content/article/27425512.html http://www.svaboda.org/content/article/27425512.html Mon, 14 Dec 2015 14:12:27 +0300 ПалітыкаКультураБЛОГІСяргей АстраўцоўНАВІНЫРасеяradiosvaboda@gmail.com (Сяргей Астраўцоў)http://www.svaboda.org/content/article/27425512.html#relatedInfoContainer Боінг над Горадняй Гарадзенцы паставілі сьмяхотную рэч з сучаснага сусьветнага рэпэртуару — п’есу «Боінг-боінг», http://www.svaboda.org/content/article/27320199.html http://www.svaboda.org/content/article/27320199.html Thu, 22 Oct 2015 12:18:13 +0300 КультураНАВІНЫВартаradiosvaboda@gmail.com (Сяргей Астраўцоў)http://www.svaboda.org/content/article/27320199.html#relatedInfoContainer Сямігодка Лукашэнкі Прэзыдэнт Лукашэнка кіраваў сем гадоў, хоць выбіралі на пяць. Чаму, чаму так? Душа беларуская не знаходзіць адказу. http://www.svaboda.org/content/article/27308107.html http://www.svaboda.org/content/article/27308107.html Thu, 15 Oct 2015 16:00:53 +0300 ПалітыкаБЛОГІСяргей АстраўцоўНАВІНЫКампанія-2015radiosvaboda@gmail.com (Сяргей Астраўцоў)http://www.svaboda.org/content/article/27308107.html#relatedInfoContainer Шок ад раману выпускніцы беларускага ліцэю ў Гайнаўцы Гучнавядомая ў Польшчы пісьменьніца Катажына Бонда паходзіць з Гайнаўкі, дзе закончыла беларускі ліцэй, які ў сваёй кнізе яна называе на жаргоне «беларусам». Пачнём з таго, што сучасных дэтэктываў я не чытаю, мяне цікавіць іншая літаратура. Але раман Катажыны Бонды з Варшавы адразу прыцягнуў увагу, як толькі я ўбачыў анатацыю. Аднойчы ў Беластоку зайшоў у «Empik», узяў буклет, прысьвечаны новым кнігам. Аб рамане Бонды «Акулярнік» было напісана: «Сельскае мястэчка Гайнаўка робіцца арэнай крывавых парахункаў, падчас якіх на ўсю моц ажываюць польска-беларускія антаганізмы». Канечне, мне спачатку падумалася, што гэта «папса», чытво. Хаця ў любым разе радок з анатацыі гучаў незвычайна. Але прозьвішча Бонды (якая пасьпела ўжо раней зрабіць сабе імя) і назва новага раману адразу трапіла на першыя старонкі польскай прэсы. Усе імкнуліся ўзяць у яе інтэрвію. За першы месяц прадалі больш за 50 тысяч асобнікаў! Безумоўны посьпех. Апроч таго, адразу дзясяткі тысяч чытачоў даведаліся, што ў Польшчы ёсьць беларусы, якія размаўляюць на сваёй мове і маюць свае інтарэсы. Тым самым Бондзе ўдалося тое, чаго не маглі дасягнуць пісьменьнікі Польшчы, якія пішуць па-беларуску. А менавіта — прыцягнуць увагу да беларускай меншасьці. Няхай са скандалам, але для самога аўтара гэта толькі плюс. Як напісала адно выданьне: «Адзін пісьменьнік зьмясьціў нядаўна крымінальную акцыю ў невялікім мястэчку і зрабіўся там амаль пэрсонай нон грата». Неўзабаве пасьля Беластоку я трапіў на кніжны фэст у Варшаве, дзе сярод запрошаных пісьменьнікаў была Катажына Бонда. І я тады вырашыў абавязкова набыць яе новы раман. Чытаў даволі доўга: 845 старонак (таўшчыня амаль шэсьць сантымэтраў). Хацелася зрабіць гэта ўдумліва і ня проста напісаць пра кнігу, але асэнсаваць самую зьяву. Хто яна, Бонда? Што за раман напісала? Паліцэйскі псыхоляг Саша Залуска з Гданьску прыватна выяжджае ў Гайнаўку (падзеі адбываюцца ў 2014 годзе), дзе ў псыхіятрычнай бальніцы хоча сустрэцца з Лукашам Полякам. Ён раней падазраваўся ў сэрыйных забойствах жанчын, раман зь ім быў і ў Залускай, якая нарадзіла ад яго дачку. Пачатак выпісаны дасканала: Залуска вяртаецца пасьля перапынку на працу ў паліцыю, наведвае ў турме жанчыну-забойцу. А потым, калі гераіня апынаецца ў Гайнаўцы, аўтарка пераходзіць на, я б сказаў, даволі іранічны стыль. Гайнаўку, піша яна, амаль цалкам засяляюць польскія беларусы. Бацька мястэчка, які валодае тартакам і дае ўсім працу, яшчэ і беларускі дзяяч, зваць яго Пётр Бандарук. Яму за шэсьцьдзесят, і ён вырашае ажаніцца з маладзенькай Івонай Бэйнар зь беднай польскай сям’і. Пачынаецца падрыхтоўка да вясельля паводле беларускіх звычаяў. Браты нявесты ніколі не працавалі легальна, яны ня любяць беларусаў і пішуць на сьценах псэўдапатрыятычныя надпісы, але Бандарук багаты, робіць ім адпаведныя прэзэнты і сваім шлюбам выцягвае іх з нэндзы. Гайнаўская моладзь у захапленьні ад Бурага, вядомага АКаўскага камандзіра, які перадысьляцыраваўся зь Віленшчыны-Гарадзеншчыны на Беласточчыну і пасьля вайны, калі АК фармальна разьвязалася, забіваў беларусаў, каб застрашыць іх і прымусіць да выезду ў СССР. Сярод гэтай моладзі ёсьць хлопцы і дзяўчаты зь беларускіх сем’яў. Яны праводзяць вучэньні ў лесе, рыхтуючыся да будучай партызанскай барацьбы, як у часы АК. У Гайнаўцы зьбіраюцца беларусы на прагляд дакумэнтальнага фільму аб зьверствах Бурага, а яго абаронцы прыходзяць, каб перашкодзіць і настрашыць^; яны за «Польшчу для палякаў» і карыстаюцца псэўданімамі паплечнікаў Бурага. У Пятра Бандарука незразумелая біяграфія. Ёсьць падазрэньні, што ён злачынца: дзьве ягоныя жанчыны зьніклі, іх не знайшлі. Паліцыі падкідаюць па чарзе два чарапы. Каму яны належалі — невядома. У Гайнаўцы і вакол яе пастаянна размаўляюць па-беларуску, што неаднаразова падкрэсьлівае пісьменьніца. Але гэтыя беларусы часам проста пачвары. Яны былі ў польскай дзяржбясьпецы, ня важна, што адзін — дырэктар і стваральнік беларускага ліцэю, другі — дырэктар тартаку (ранейшы, да Бандарука). Так, яны размаўляюць па-беларуску, ня маюць комплексаў, але ў чытача выклікаюць, зразумела, антыпатыю. Гайнаўскія жыхары маюць калектыўную таямніцу. Паліцэйскі псыхоляг Саша Залуска пачынае раскопваць і высьвятляе, што пасьля вайны атрад Бурага спаліў разам з жыхарамі беларускую вёску. Забіваў беларусаў за тое, што беларусы. Не шкадаваў нікога: гінулі дзеці, цяжарныя жанчыны. Сярод іх і заможная сям’я Залускіх, жонка была цяжарнай на сёмым месяцы. Катажына Бонда выкарыстала ў рамане сваю гісторыю: яе бабка загінула цяжарнай ад рук жаўнераў Бурага. Калі пісьменьніца пераходзіць да гэтай трагедыі, яе проза нагадвае нават Васіля Быкава. Бонда выбудоўвае сваю вэрсію, якой будзе трымацца да канца кнігі. Чаму загінулі беларусы? Таму што Буры згуляў на руку дзяржбясьпецы. Пісьменьніца працавала з дакумэнтамі ў вядомай польскай установе — Інстытуце нацыянальнай памяці (IPN) — і карыстаецца сапраўднымі фактамі. У 1946 з Гайнаўкі вывозілі чыгункай савецкую часьць. Была зіма. Буры напаў на іх, але атрымаў моцны супраціў і мусіў уцякаць. Ён змусіў пяцьдзясят вазакоў-беларусаў з санямі вывозіць ягоных жаўнераў. Польская дзяржбясьпека ня стала яго перасьледаваць. Што было нечаканым. Буры атрымаў перадышку і вырашыў за няўдачу адпомсьціць беларусам. Адзін чалавек здолеў дабрацца да тэлефона і перадаць у Гайнаўку пра тое, што Буры рыхтуе масавае забойства. Але дзяржбясьпека не паварушылася. Бураму далі зрабіць ягоную справу. Яго выпусьцілі, і атрад перабраўся ў Малапольшчу. Пісьменьніца разам з Сашай Залускай ставіць пытаньне: чаму так здарылася? І дае сваім чытачам адказ. Беларусы не хацелі выяжджаць у БССР. Удакладнім: адразу пасьля вызваленьня ад немцаў, паміж палякамі і савецкім бокам было пагадненьне — адпусьціць тых, хто хоча выехаць у Польшчу. Аднак у СССР хацелі, каб абмен быў больш-менш раўназначны: каб адны выехалі, другія занялі іхняе месца. Каб палякі — у Польшчу, беларусы — у Беларусь. Ахвотных пакінуць БССР было шмат, усім не давалі дазволу, а вось на Беласточчыне амаль ніхто не хацеў пакідаць сваю зямлю і ехаць на ўсход. Беластоцкія беларусы сталі выяжджаць адно пад страхам сьмерці, пасьля крывавай расправы Бурага з насельніцтвам беларускіх вёсак. Каля трыццаці тысяч беластоцкіх беларусаў перасяліліся ў БССР пасьля вайны. У Залускіх быў парабак, паляк Сташак. Ставіліся да яго добра. Але ў цяжкую хвіліну ён здрадзіў — выдаў Бураму сваіх дабрадзеяў. Яму далі ў рукі стрэльбу, ён забіў чалавека. Але спалохаўся, уцёк, потым раскаяўся. Ажаніўся зь беларускай і ўзяў яе прозьвішча, Бандарук, адмовіўшыся ад свайго. Пётр Бандарук — ягоны сын, беларускі дзяяч і дабрадзей Гайнаўкі. Начальніца гайнаўскай паліцыі Раманоўская слухае ў машыне Радыё Рацыя «на мове бацькоў» яе былога мужа паліцыянта Франкоўскага (як вынікае, патрыёта-беларуса), зь якім былі пастаянныя спрэчкі на нацыянальнай глебе, і праз гэта яны скасавалі шлюб. Але абое рабое: ён трапіў у паліцыю дзякуючы дзяржбясьпецы, стаўшы агентам, а яна, як высьвятляецца, — карумпаваная баба. Зрэшты, Катажына Бонда выказвае ў канцы кнігі падзяку паліцыянтам Гайнаўкі за дапамогу. Што да Бандарука, ён сапраўды забіў двух чалавек, можна сказаць, у самаабароне, пасьля таго, як яго напаілі і пазьдзекаваліся. Бандарук — у «радзе справядлівых», якія кіруюць жыцьцём у Гайнаўцы, частка зь іх — былыя супрацоўнікі дзяржбясьпекі, у будынку якой цяпер дзіцячы садок. Сам ён, як высьвятляецца напрыканцы, чалавек насамрэч нядрэнны. У канцы Бандаруку адцінаюць галаву, кладуць у бочку з капустай. Высьвятляецца, што так пастанавілі ягоныя ворагі, на якіх ён меў «папкі». У прыватнасьці — вялікі польскі патрыёт, бацька Івоны Бэйнар. Ён быў, як расказвае адзін з пэрсанажаў — Несьцярук — украінцам, служыў у дзяржбясьпецы (мянушка «Смутны»), адкуль яго выгналі за п’янку. Ён забіў Бандарука (і гэта было ня першае забойства). А галаву адцяць загадаў яму, мясьніку Несьцеруку. «І пан не адмовіўся?» — запыталася паліцыянтка. «Я беларус, мы цярпім ціхмяна, — адказаў ён, — я глядзеў на гэта і думаў, што калі скажу не, дык я буду наступным. Вайну перажыў, рускіх, атрад Бурага, польскія банды. Для мяне гэта нічым не адрозьнівалася. Такая самая экзэкуцыя, як у час вайны і пасьля яе». Такі вось беларускі фаталізм! Шчыра: пачуцьцё пэўнага шоку ў мяне не праходзіла амаль да канца кнігі. Пісьменьніца выканала сваю працу, кропка. Але ці добра яна зрабіла для польскіх беларусаў? Ня ведаю. Хоць адназначна: дыхтоўна зроблены раман. Аўтарка засьведчыла: сапраўдная трагедыя — выйгрышны матэрыял для кнігі, ня трэба толькі баяцца выкарыстаць яго. Але, на мой погляд, канцоўка крыху шкодзіць агульнаму ўражаньню. Бонда не ўтрымалася ад прыёму, уласьцівага для чытва. Саша Залуска апынаецца пад заслону ў падземнай лябараторыі бальніцы «Цішыня», дзе зь людзей нашчэнт адпампоўваюць кроў. Ясна, апынулася ў якасьці ахвяры. Потым будзе змаганьне ў зухаватым стылі сэрыялаў сярэдняй якасьці за сваё жыцьцё. Хаця я разумею, што заканчэньне было патрэбнае, каб перакінуць масткі ў наступны том: «Акулярнік» — другая кніга тэтралёгіі Катажыны Бонды (першая называлася «Паглынальнік»). Катажына Бонда нарадзілася ў 1977 годзе. У інтэрвію гайнаўскай газэце ў 2011 яна сказала, што да беларусаў ня мае дачыненьня, а ў беларускі ліцэй пайшла толькі таму, што там добра выкладалі замежныя мовы. Гучыць недастаткова пераканаўча. Сёньня яна больш акрэсьлілася, напісаўшы «Акулярніка» і гісторыю сваіх забітых дзядоў-беларусаў (хоць вылучае чамусьці менавіта толькі бабулю, але ў рамане піша пра сям’ю Залускіх). І аб сваім паходжаньні больш адкрыта гаворыць у інтэрвію «Белсату» і Беларускай праграме Польскага радыё. Катажына Бонда атрымала ў Варшаве журналісцкую адукацыю, працавала ў вядучых выданьнях. Першы яе крымінальны раман, «Справа Ніны Франк», выйшаў у 2007 годзе і быў вельмі добра прыняты. На цяперашні час у яе выйшла восем кніг. Сёньня Катажына Бонда цалкам займаецца літаратурай, мае сваю школу «крэатыўнага пісаньня» і партал, прысьвечаны асновам пісьменьніцкага майстэрства. Яе муж таксама піша дэтэктывы. Адносна свайго раману «Акулярнік» аўтарка кажа, што гісторыю Польшчы звычайна апавядаюць у манумэнтальным стылі. Аднак пісьменьнікі павінны разьбіваць «помнічкі», заглядаць пад іх, разграбаць пад імі зямлю і «шчыра распавядаць аб таямніцах нашай гісторыі, ламаць табу». http://www.svaboda.org/content/article/27236878.html http://www.svaboda.org/content/article/27236878.html Thu, 10 Sep 2015 11:41:54 +0300 КультураНАВІНЫВартаradiosvaboda@gmail.com (Сяргей Астраўцоў)http://www.svaboda.org/content/article/27236878.html#relatedInfoContainer Беларус, ліцьвін, паляк? Вайна за Каліноўскага працягваецца «Мікола Стакевіч — Кастусь Каліноўскі сёньня» — нечаканае параўнаньне прагучала ў спрэчках гарадзенскіх гісторыкаў. http://www.svaboda.org/content/article/27234788.html http://www.svaboda.org/content/article/27234788.html Wed, 09 Sep 2015 10:42:37 +0300 ЛюдзіСАМАЕ ВАЖНАЕНАВІНЫГісторыяradiosvaboda@gmail.com (Сяргей Астраўцоў)http://www.svaboda.org/content/article/27234788.html#relatedInfoContainer Краіны з аднолькавым гербам: «ПМР», РБ, «ЛНР» Ніколі не задумваліся, што РБ пазычыла герб у так званай Прыднястроўскай рэспублікі? «ПМР». http://www.svaboda.org/content/article/27201456.html http://www.svaboda.org/content/article/27201456.html Fri, 21 Aug 2015 15:46:41 +0300 ПалітыкаКультураБЛОГІСяргей АстраўцоўСАМАЕ ВАЖНАЕНАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Сяргей Астраўцоў)http://www.svaboda.org/content/article/27201456.html#relatedInfoContainer У Горадні з замка Вітаўта зробяць палац Баторыя Стары замак у Горадні ніколі ня будзе ранейшым. І ніколі ня стане такім, якім яго пабудаваў некалі вялікі князь Вітаўт. http://www.svaboda.org/content/u-horadni-z-zamka-vitauta-zrobiac-palac-batoryja/27135589.html http://www.svaboda.org/content/u-horadni-z-zamka-vitauta-zrobiac-palac-batoryja/27135589.html Sat, 18 Jul 2015 16:47:13 +0300 КультураНАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Сяргей Астраўцоў)http://www.svaboda.org/content/u-horadni-z-zamka-vitauta-zrobiac-palac-batoryja/27135589.html#relatedInfoContainer «Мэлянхолія супраціву» Ласла Красанагоркаі «Мэлянхолія супраціву» — прыклад кнігі, беручы якую ў рукі, сьледам за аўтарам вялікую працу робіць чытач. http://www.svaboda.org/content/article/27106536.html http://www.svaboda.org/content/article/27106536.html Thu, 02 Jul 2015 17:30:31 +0300 КультураНАВІНЫВартаradiosvaboda@gmail.com (Сяргей Астраўцоў)http://www.svaboda.org/content/article/27106536.html#relatedInfoContainer Big Book Festival. Кніжны фэст з польскімі сабакамі У Варшаве 12-14 чэрвеня адбыўся Big Book Festival. http://www.svaboda.org/content/article/27074881.html http://www.svaboda.org/content/article/27074881.html Tue, 16 Jun 2015 12:46:25 +0300 ЛюдзіКультураНАВІНЫВартаradiosvaboda@gmail.com (Сяргей Астраўцоў)http://www.svaboda.org/content/article/27074881.html#relatedInfoContainer Бяздомныя пісьменьнікі Пісьменьнікі, канечне, самотныя паляўнічыя. Але калі існуе ў горадзе філія пісьменьніцкай арганізацыі, то лягічна меркаваць, што яе ўдзельнікі часам сустракаюцца, каб паразмаўляць пра літаратуру, пачытаць свае новыя творы, нешта абмеркаваць. Калі гэтага няма, то што можа сьведчыць аб існаваньні гэтай філіі? Членскія білеты ў кожнага ў шуфлядзе? Пытаньне складаецца ў сапраўднасьці зь дзьвюх частак. Ці ёсьць дзе зьбірацца і ці маюць яны такую патрэбу? Ці хочацца ім сустракацца? У пяці абласных гарадах, ня лічачы сталіцы, у кожным свая сытуацыя. Хаця памяшканьня для філіі ня мае ніхто. Мова, зразумела, не пра дзяржаўны саюз пісьменьнікаў, створаны ў 2005-м, а пра незалежны ад улады. Сваім пісьменьнікам начальства дае памяшканьне і само аплачвае арэнду. У Горадні бадай найгорш. Калі ў іншых месцах у грамадзкіх арганізацыях часам лічаць нават за гонар даць магчымасьць зьбірацца пісьменьнікам з СБП, то гарадзенскім з гэтым не пашанцавала, яны нікому не патрэбныя. Даўней удавалася часам дамовіцца з ТБШ ды зь філіяй Саюзу мастакоў. Хаця ў апошніх памяшканьне было неадрамантаваным, няўтульным. Адным словам, сходы не праводзяцца, філія як суполка існуе толькі ў кожнага «ў галаве». Нядрэнным выйсьцем аб’яднаць правінцыйных аўтараў стала прапанова СБП выпускаць альманахі. У Горадні выйшлі за кароткі час, рэальна за два гады, тры нумары. Усё на месцы: назва «Новы Замак», вокладка, зьмест. Але розгаласу няма. Мала таго, няма ўздыму ў філіі. Альманах аб’яднаў пад вокладкай творы, не аб’яднаў філію. Мы размаўлялі з кіраўніцтвам СБП, там кажуць: ну калі пісьменьнікі ў Горадні ня здатныя нават проста парадавацца, што маюць нядрэнны альманах, які ў Саюзе лічаць найлепшым сярод абласных, то які сэнс яго выпускаць, прынамсі так часта? Карацей, раз не спадабалася, што ён ёсьць, ну тады няхай яго ня будзе. Дарэчы будзе прыпомніць, як адна аўтарка аднойчы на прэзэнтацыі стала абурацца назвай «Новы Замак» як няўдалай, заганнай. Не ўсьведамляючы элемэнтарнага — што каб не яна, нашу філію з нашым альманахам ніхто б не запрасіў у Новы замак, не даў бы памяшканьня. І куды б мы тады? Адзін са старэйшых літаратараў мне прызнаўся, што яму таксама «Новы Замак» ня вельмі, што ён марыў пра «Родныя гоні». Ну былі б у нас тыя «Родныя гоні», куды б мы з прэзэнтацыяй? У чыстае поле? Ня цэняць ні самога выданьня, ні магчымасьці тройчы запар прэзэнтаваць яго без праблемаў у тым Новым замку. Вунь у Віцебску, каб іхні альманах «Ратуша» маглі прадставіць у гарадзкой ратушы, дзе абласны музэй, з СБП давялося пісаць хадайніцтва да самога «губэрнатара». Інакш ніяк. І дазвол, між іншым, атрымалі. Прычым яшчэ і ў тамтэйшым унівэрсытэце далі правесьці сустрэчу. А вось у гарадзенскім унівэрсытэце пісьменьнікаў з «Новым Замкам» ніхто не чакае, ні разу не запрасілі. Другое. Калі ў пісьменьніцкай арганізацыі няма памяшканьня і няма свайго жыцьця, прэзэнтацыя робіцца адзінай магчымасьцю ўбачыць адно аднаго, абмяняцца думкамі. Але і з гэтым нічога не выходзіць. Дачакаўшыся новага нумару, справу рэальна бяруць у свае рукі крытыкі. Нібы настаўнікі, яны тлумачаць сабраным, што такое добра, а што дрэнна. Аўтары надрукаваных твораў апынаюцца ў ролі вучняў. Апусьціўшы галовы, сядзяць моўчкі. Яны не адчуваюць прыязнай атмасфэры. У выніку ніякай жывой размовы, абмену думкамі. Крытыкаў, як выглядае, не цікавіць як і чаму пішуць калегі, якія кнігі чытаюць, на якіх аўтараў арыентуюцца, што думаюць пра літаратуру. Крытыкі атрымалі ў рукі «пісьмовыя работы», надрукаваныя пад адной вокладкай, ім гэтага дастаткова. А галоўнае, не дасягаецца мэта — каб альманах трапіў да чытачоў. Так, прыходзяць аўтары, супрацоўніцы абласной бібліятэкі, якая ў Новым замку, крыху студэнтаў. Але няма проста чытачоў, якія ў горадзе з насельніцтвам 340 тысяч напэўна ж існуюць. І што вельмі прыкра: напраўду няма абмену думкамі, сапраўднага абмеркаваньня. Няма творчай дыскусіі. Напрыклад, пару празаікаў, каб вылучыць мову НКУСаўца або нямецкага акупанта, бяруць расейскія словы. І ім кажуць, што дзьвюма мовамі карыстацца нельга, што ў свой час гэта было бядой некаторых эмігрантаў — Конрада і Набокава. Але ж гэта вельмі спрэчна! (Дый параўнаньне, калі шчыра, не зусім адпаведнае.) Пісьменьніцкая біяграфія абодвух, наадварот, сьведчыла аб рэдкай удачы. Большасьць аўтараў у эміграцыі толькі мараць аб тым, каб пісаць і выдавацца па-ангельску ці па-француску. Прыклад жа Набокава ўвогуле ўнікальны: ягоны бацька быў англаманам і першай мовай будучага празаіка (і крыху паэта) была ангельская. Чаго мне асабіста бракуе ў «Новым Замку»? Уласна я гэта стараюся напісаць сам, раз не атрымліваю ад іншых аўтараў. Перш не хапае прысутнасьці цяперашняга гвалтоўнага жыцьця. Думак, турбот, страхаў, фобій чалавека ў 2014-15 гадах, які жыве ў краіне паміж Нёманам і Дзьвіной. Другое: замежных уражаньняў, «літаратурных здымкаў» жыцьця ня ў гэтай краіне. Існуе дзіўная зьява. Нават тыя, хто бывае за мяжой, прапануюць для альманаху даволі прыземленыя рэчы, хоць бачылі «каляровыя карціны» жыцьця ў іншых месцах. Зрэшты, гэтая зьява мае два бакі. Некалі мяне цікавіў часопіс на расейскай мове «Даўгава» з Рыгі (там друкаваліся пераклады латышоў). І вельмі ўражвалі расейцы. Іх цягнула ў сталіцу Латвіі, у значнай ступені расейскамоўную (мову латыскую можна было зусім не вучыць). Жыць у «савецкім замежжы» — гэта вам ня ў Волагдзе ці Сызрані. І вось абжыўшыся, яны пачыналі шрайбаваць пра сызранскую глыбінку. Нічога іншага яны ў тую «Даўгаву» прапанаваць не маглі. Стары горад у Рызе, Юрмала, Балтыка, сама Латвія, яе гісторыя, ніякіх літаратурных зрухаў у іхняй душы не выклікалі... Яны ў думках і на паперы заставаліся ў сваёй Сызрані. Хаця, калі шчыра, вельмі падобнай была некалі беларуская эмігранцкая літаратура: усё толькі пра родныя гоні. Адно: нашы эмігранты ратаваліся ўцёкамі ад небясьпекі, расейцы прагнулі ў Прыбалтыку з мэтай палепшыць стандарты жыцьця. Што ёсьць сапраўднай «праблемай» гарадзенскага (карціна прыблізна аднолькавыя і ў іншых) альманаху, то гэта перавага аўтараў, якія маюць вельмі салідныя гады, чые літаратурныя густы сфармаваліся ў савецкія часы, эстэтычна яны як правіла не выходзяць за прывычныя рамкі. Бо хочацца большай разьняволенасьці, цікавых пошукаў у галіне стылю, формы, жанраў. Хаця малады паэт зусім не азначае лепшы. Аднак у моладзі сёньня зайздросная магчымасьць пашыраць свае далягляды, жыцьцёвыя і літаратурныя, чаго ў ранейшыя часы не было. Калі шчыра, мяне сёньня цешыць, што пасьля нашага «Новага Замка» наступныя альманахі не сышлі на затравелую сьцяжыну «родных гоняў», прынялі адпаведны, «архітэктурны» накірунак. Так паявіліся сьледам «Брама» (Магілёў), «Палац» (Гомель) і апошняй віцебская «Ратуша». У Саюзе пісьменьнікаў таксама засталіся задаволеныя, тым больш там лічылі, што віцябляне могуць схіліцца да назвы «Амфітэатар», што таксама нядрэнна, але ў падтэксьце быў бы тады «Славянскі базар». Што праўда, ня ведаю, наколькі тыя альманахі аб’ядналі мясцовых пісьменьнікаў, ці здолелі яны парадавацца, што маюць нарэшце сваё выданьне? ​ http://www.svaboda.org/content/article/27024851.html http://www.svaboda.org/content/article/27024851.html Tue, 19 May 2015 14:47:16 +0300 КультураНАВІНЫВартаradiosvaboda@gmail.com (Сяргей Астраўцоў)http://www.svaboda.org/content/article/27024851.html#relatedInfoContainer Райскі сад у былой ГДР Пісьменьніца Джэні Эрпэнбэк (нар. 1967) напісала кніжку пра сваё дзяцінства ў ГДР, «Слоўнік» («Wörterbuch», 2004). Гэтым мяне й зацікавіла. У дзяцінстве я таксама жыў у ГДР, у вайсковым гарадку. Хацелася пачытаць кніжку былой усходненямецкай школьніцы. Адразу набыў і раман Эрпэнбэк пра дом ля возера пад Бэрлінам («Heimsuchung», 2008), загаловак якога ў польскім перакладзе гучыць інакш, чым у арыгінале: «Ключ ад саду». Напэўна, ад райскага саду, які бывае ў дзяцінстве: у вёсцы ў бацькоў ці дзядоў або на дачы. Такі сад быў якраз і ў мяне, менавіта ў ГДР: з буйнымі, ажно чорнымі чарэшнямі, якіх я раней ніколі не каштаваў. Два гады таму наведаўся туды: дрэвы спляжаныя.   Бэрлінская школьніца   «Слоўнік» — жыцьцё ў былой ГДР, паказанае вачыма школьніцы. Гэта краіна, дзе заўсёды сьвеціць сонца, але адбываюцца незразумелыя рэчы, аб якіх няма ў каго спытаць. У аўтобусе два мужчыны раптам груба хапаюць і выцягваюць вонкі жанчыну, і няма каму заступіцца. Добры пяшчотны бацька працуе ў палацы, на якім намаляваныя вокны, дзе, як высьвятляецца пры канцы, зьбіваюць людзей. Чамусьці кавярні зачыняюцца, а ходнікі зарастаюць травой. А на вуліцах зьяўляюцца «людзі з каменю». У нямецкай школе так, як у савецкай. Урачыстая «лінейка» — пастраеньне вучняў у гальштуках, пад барабан выносіцца сьцяг, на які трэба зважаць, суправаджаючы поглядам. Толькі пілёткі і гальштукі не чырвоныя, а сінія. Над галавой лятаюць самалёты, а дзяўчынкі выдумляюць, што ўнутры іхнія бацькі, і яны паляцяць далёка за межы: у Рым ці на Аляску. У нашай гераіні дома цёплая сямейная атмасфэра. Ты наш найбольшы скарб, кажуць ёй бацькі. Падарункі на дзень народзінаў, запаленыя сьвечкі. Срэбная зашпілька для валасоў, кніжка казак, пісьмовая папера з вадзянымі знакамі і зь яе імем, ёй дораць таксама глыбокую талерку з малюнкам і ружу. Праўда, смачнае пірожнае ператвараецца ўнутры цябе ў дрэнь, раптам адкрывае для сябе дзяўчынка. Але як ёй падабаюцца лыжка з зайчанём, відэлец з мішкам і ножык з галоўкай коціка. Сям’я дзяўчынкі жыве даволі заможна. Дом з мансардай, домработніца, пральная машына, поўная лядоўня, у яе фартэпіяна. Антыкварная мэбля, жырандолі. Дываны, карціны, люстры. Аднойчы яна пытаецца ў бацькі: а хто тут жыў раней? Ды так, адзін такі, які «рабіў левыя інтарэсы», адказвае ён. Бацька аднойчы прызнаецца ёй: быць чалавекам — гэта аграмадная праца... Пры канцы зьмяняецца звычайная плынь аповеду. Бацька забірае сям’ю, яны некуды едуць, спыняюцца, напэўна, на мяжы. Далей кідаюць машыну і ўзьбіраюцца ў горы, каб перайсьці на другі бок. У гарах спыняюцца ў чужым доме з выламаным замком, з занядбаным садам навокал. За домам строма і далей раптам мора. Бацьку хочацца гаварыць. Ён выдае службовыя сакрэты: як катаваць, каб здабыць праўду. Падрабязнасьці — як з інструкцый інквізыцыі. Фантазія ў нас ня ведае межаў, кажа бацька. Прычым ён зьвяртаецца да дачкі, як зьвяртаецца да вучаніцы настаўнік, нібы выкладае ёй урок. Усе спосабы прыдатныя, абы выцягнуць праўду... Калі іх знаходзяць, яна сядзіць у бацькі на каленках, і патрэбны нож, каб іх аддзяліць адно ад аднаго. Хаця, можа, яна папросту заснула ў яго і ён нічога не гаварыў, здаецца ёй потым. Яе бацькі апынаюцца пад судом, бо яна — чужая дачка, а яе сапраўдных бацькоў цяперашнія... што? Забілі? Наратар не вымаўляе гэтага слова. Толькі кажа, што яны «прыўлашчылі» дзяўчынку. І дзень народзінаў адзначалі несапраўдны. Шок? Яна прымушае сябе вызваліцца ад усяго, што было ў папярэднім жыцьці, шчасьлівым і сонечным, як здавалася. Яе бацькі пойдуць у турму, а сапраўдныя «даўно не жывуць». Калі яна аднойчы наведае зьняволенага бацьку, ён скажа: «Не забывайся, што будучыня належыць нам. Каменных папраўдзе скінулі, але іхняе карэньне разрастаецца пад усім горадам. Пачакай толькі... Яны ня ведаюць нават, як нармальна трэба мардаваць. Дылетанты». Так, адказвае яна. Калі людзі праходзяць міма палацу, дзе служыў бацька, яны сплёўваюць. Дом пакідаюць ёй у якасьці кампэнсацыі. Праз тры гады вяртаецца з турмы маці. Яны зноў жывуць разам. Гатуючы, тая загортвае лушпайкі ў газэты, «у якіх ужо даўно пасьміхаюцца новыя невядомыя твары». Апошні сказ кнігі: «Двума гадамі пазьней бацька таксама вяртаецца дадому».   Дом ля «бэрлінскага мора»   Вядомыя кадры даваеннай кінахронікі: на бэрлінскіх азёрах сотні ветразяў, пляжы, жыхары сталіцы бавяць летнія выходныя. На беразе самага вялікага возера, названага «бэрлінскім морам», мела дом заможная габрэйская сям’я. Пашанцавала толькі аднаму сыну, які зьехаў працаваць у Афрыку. Астатнія, падрыхтаваўшы пашпарты, не пасьпелі, загінулі ў канцлягеры. Дом перайшоў да архітэктара, які працаваў у Шпэера. Ён застаўся ва Ўсходняй Нямеччыне, пашкадаваў дом. Аднак пазьней перабраўся на Захад. Дом аддалі сям’і пісьменьніцы, габрэйкі, якая ратавалася ад фашыстаў у СССР. Там таксама аднойчы запахла паленым, калі пачалі браць антыфашыстаў. Але яе з мужам небясьпека абмінула. Яны вярнуліся ў Нямеччыну «рабочых і сялян». Яна прывезла назад сваю старую пішучую машынку са сьцёртымі літарамі. Усім, хто жыў у доме ля возера, было ў ім добра. Калі яны рыхтаваліся пакінуць яго, то закопвалі срэбныя сталовыя прыборы пад кустом. Але вялікіх трагедый тут не адбывалася. Толькі аднойчы кароткая драма. У 1945 сад часова ператварылі ў стайню пад адкрытым небам, зямлю перакапыцілі дзьвесьце коней кавалерыйскай часткі. І тут вока раптам спатыкаецца: пісьменьніца піша, што будучаму камандзіру было пятнаццаць год, калі немцы забілі яго маці і сястру на вёсцы, сам ён ацалеў. Цяпер ён адразу маёр. Не стыкуецца. Ды няхай. Малады камандзір займае наверсе спачывальню гаспадароў. Аднойчы ён выкрывае, што за дзьвярыма шафы-гардэробу хаваецца гаспадыня, жонка архітэктара. Мінула ўжо некалькі дзён! Што ён бачыць? Перапалоханую кабету. І перапоўнены начны гаршчок. Заканчваецца даволі натуралістычнай сцэнай сэксу, хаця выпісанай псыхалягічна амаль бездакорна. Аднак «Frankfurter Allgemeine Zeitung» назвала сцэну самым слабым месцам у рамане, «безгустоўнай палітычнай парнаграфіяй»... Адначасова газэта ацэньвае вельмі высока агулам творчасьць Джэні Эрпэнбэк, называючы яе адной з найбуйнейшых прадстаўніц новага пакаленьня нямецкіх пісьменьнікаў. Прыходзяць новыя часы, нашчадкі архітэктара патрабуюць вярнуць дом. Гэта выконваецца. Аднак жыць у ім яны не зьбіраюцца. Дом прадаюць, каб зруйнаваць. Прыяжджаюць работнікі, якія гэта зробяць. Напэўна на яго месцы пабудуюць новы, але пакуль прырода можа пабыць сама сабой. Каб напісаць раман, Джэні Эрпэнбэк атрымала фінансавую падтрымку, у прыватнасьці, ад сэнату горада Бэрліну і ад фонду Боша. Што дзівіцца, калі пісьменьніца за апошні час атрымала нямала літаратурных прэмій, у тым ліку вельмі прэстыжных — імя Інгэборг Бахман і Хайміта фон Додэрэра. Джэні Эрпенбэк можна пазайздросьціць. Яе бацька, Ён Эрпэнбэк, быў пісьменьнікам, маці перакладчыцай. Дзед Фрыц Эрпэнбэк пісаў дэтэктывы, бабуля Геда Цына(-нэр) — раманы. Што ёй яшчэ заставалася? http://www.svaboda.org/content/article/27001436.html http://www.svaboda.org/content/article/27001436.html Fri, 08 May 2015 11:22:21 +0300 КультураНАВІНЫВартаradiosvaboda@gmail.com (Сяргей Астраўцоў)http://www.svaboda.org/content/article/27001436.html#relatedInfoContainer