Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа http://www.svaboda.org Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. http://www.rferl.org/img/rssLogo_RFERL.gif Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа http://www.svaboda.org be Copyright 2013 - Радыё Свабода, RFE/RL, Inc. 60 Thu, 14 Apr 2016 19:43:58 +0300 Радыё Свабода Знакі вясны Сёньня раніцай я выйшаў пагуляць з сабакам у сваім паліто, у якім звычайна хаджу ўзімку. І зразумеў, што на дварэ ўжо зацёпла на паліто. Несумненна, другі выразны знак, што ўжо вясна. http://www.svaboda.org/content/article/27674216.html http://www.svaboda.org/content/article/27674216.html Thu, 14 Apr 2016 11:10:55 +0300 100 словаўradiosvaboda@gmail.com (Ян Максімюк)http://www.svaboda.org/content/article/27674216.html#relatedInfoContainer Чалавек, які заснаваў беларускі марскі флёт Пэнсіянэр-памешчык у вёсцы, празь якую баяўся праходзіць Напалеон. Белая жаночая энэргія на Замкавым узгорку не слабейшая, чым у Грынвічы. Подых цемры вісіць над нашым сьветам. «Гайдук» у Ахоцкім моры пад бел-чырвона-белым сьцягам. Раман дапішацца ў Баўгарыі. Гутарка зь Віктарам Стахвюком з Падляшша, які ў 1994 годзе давёў да таго, што ў Рэспубліцы Беларусь зьявіўся першы карабель беларускага акіянскага рыбалоўнага флёту. Другая перадача з новага цыклу Радыё Свабода «Радасьці жыцьця». ​ Ян Максімюк: ...Віктар, а прыгода з акіянскім беларускім флётам і «Гайдуком» — гэта была проста прыгода, ці ты меў нагоду і крышку падзарабіць?.. Віктар Стахвюк: ...Дывідэнды для мяне былі насамрэч другараднай справай. Яны не былі вялікія — ні беларускаму боку, гэта значыць спадару Сіўчыку, ні мне. Мы працавалі на грані выжываньня. Для мяне самае важнае — я тут не крыўлю душой — было тое, што Беларусь мае карабель, які плавае па акіянах — нашым портам прапіскі быў Сэул у Паўднёвай Карэі — зь бел-чырвона-белым сьцягам... http://www.svaboda.org/content/article/27672571.html http://www.svaboda.org/content/article/27672571.html Wed, 13 Apr 2016 15:21:05 +0300 ПЕРАДАЧЫРадасьці жыцьцяradiosvaboda@gmail.com (Ян Максімюк)http://www.svaboda.org/content/article/27672571.html#relatedInfoContainer «Раша тудей» будзе піярыць Беларусь Чаму Дзьмітрыю Кісялёву захацелася «папіярыць» Беларусь? Якія карысьці ад такога піяру атрымае Расея? http://www.svaboda.org/content/article/27662887.html http://www.svaboda.org/content/article/27662887.html Fri, 08 Apr 2016 19:02:04 +0300 Трайны ўдарradiosvaboda@gmail.com (Алег Грузьдзіловіч, Уладзімер Глод, Ян Максімюк)http://www.svaboda.org/content/article/27662887.html#relatedInfoContainer Палякі хочуць дамовіцца зь беларусамі пра гісторыю Дачка генэрала Андэрса хоча актывізаваць польска-беларускі гістарычны дыялёг. Ці магчымы беларуска-польскі гістарычны кампраміс адносна Рыскай дамовы і 17 верасьня 1939? http://www.svaboda.org/content/article/27662905.html http://www.svaboda.org/content/article/27662905.html Fri, 08 Apr 2016 18:56:20 +0300 Трайны ўдарradiosvaboda@gmail.com (Уладзімер Глод, Алег Грузьдзіловіч, Ян Максімюк)http://www.svaboda.org/content/article/27662905.html#relatedInfoContainer Чыноўнікаў перасаджваюць на «Джылі» Ці будуць беларускія чыноўнікі езьдзіць на «Джылі»? Куды падзеўся аўтамабіль «Саманд»? http://www.svaboda.org/content/article/27662893.html http://www.svaboda.org/content/article/27662893.html Fri, 08 Apr 2016 18:52:07 +0300 Трайны ўдарradiosvaboda@gmail.com (Ян Максімюк, Алег Грузьдзіловіч, Уладзімер Глод)http://www.svaboda.org/content/article/27662893.html#relatedInfoContainer Якую грымасу паказалі Ўкраіне нідэрляндцы? Каліноўскі: У Нідэрляндах ўвечары 6 красавіка завершаны папарэдні падлік галасоў рэфэрэндуму аб ратыфікацыі Дамовы аб асацыяцыі Украіны і Эўразьвязу. Яўка мінімальная ад патрэбнага ўзроўню — 32%, зь іх 61 прагаласаваў супраць. Рэфэрэндум носіць рэкамэндацыйны характар, але яго вынікі напэўна замарозяць уступленьне ў сілу Дамовы аб асацыяцыі, якая з такой цяжкасьцю, шляхам рэвалюцыі і замежнай расейскай інтэрвэнцыі дасталася Кіеву. Іначай як грымасай заходняй дэмакратыі нідэрляндзкага ўзору гэта назваць нельга, асабліва калі ўлічыць, што Нідэрлянды сталіся адной з самых пацярпелых нацый ад катастрофы майлайзійскага боінга над акупаванай Расеяй часткай Данбасу. Магчыма, галяндцы, якія прагаласавалі, галасавалі ня супраць Украіны як эўрапейскай дзяржавы, можа яны эўраскептыкі як такія, не давяраюць свайму ўраду, павяліся на пуцінскую прапаганду, розных «ольгінскіх троляў». Гэтаму ўсяму мясцовыя сацыёлягі ўжо далі ацэнкі і яшчэ будуць даваць.  Але факт ёсьць факт. Дэмакратычны ўрад краіны прыслухаецца да вынікаў рэфэрэндуму, але палітыкі будуць раіцца ў рамках усяго Эўразьвязу і весьці перамовы з Кіевам, як далей дзейнічаць. У Кіеве заявілі, што вынікі рэфэрэндуму ў Нідэрляндах не паўплываюць на практычнае прымяненьне Пагадненьня аб асацыяцыі Ўкраіны з ЭЗ і на эўрапейскія інтэнцыі Ўкраіны. Пагадненьне будзе прымяняцца, як і раней, пакуль на часовай аснове. І зона свабоднага гандлю будзе дзейнічаць, і сэктаральнае супрацоўніцтва. «Эўраінтэграцыю Украіны не спыніць» — заявіў міністар замежных спраў Украіны Паўло Клімкін. Прэзыдэнт Парашэнка назваў вынікі рэфэрэндуму атакай на адзінства Эўропы. Гэтыя вынікі — знак пэўнага расчараваньня Эўропы украінскімі рэформамі, якія прабуксоўваюць. Але гэтыя вынікі — знак пэўнага расчараваньня Эўропы украінскімі рэформамі, якія прабуксоўваюць, непераможнай карупцыяй, якая нявечыць аблічча і Эўрамайдану, і Ўкраіны як эўрапейскай дзяржавы. З другога боку, галяндцы прадэманстравалі стомленасьць эўрапейскімі праблемамі: мігрантамі, фінансавымі каляпсамі Грэцыі, войнамі на пэрыфэрыі Эўрапейскага зьвязу. І украінцы, і эўрапейцы зробяць свае высновы. А якія высновы трэба зрабіць Беларусі, нашаму грамадзтву, дэмакратычная частка якога таксама прагне ў Эўропу?  Дубавец: Рэфэрэндум — адлюстраваньне грамадзкай думкі, а грамадзкая думка фармуецца СМІ — у першую чаргу. Верагодна, 61 адсотак украінскай інфармацыі ў Нідэрляндах выклікаў рашучае нежаданьне аб’ядноўвацца з краінай, дзе вайна, карупцыя і шмат усяго непрыемнага і незразумелага, дзе прачыненыя дзьверы на Ўсход, бо туды ўсунула нагу Расея. Мне здаецца, што ў любой іншай краіне рэфэрэндум аб асацыяцыі з Украінай меў бы па сутнасьці той самы вынік. Але ці гэты вынік зьяўляецца аб’ектыўным адлюстраваньнем украінскай рэальнасьці? Арыгінальна напісаць пра дасягненьні цяжэй, чым пра нейкую бяду. Гэтая рэальнасьць вельмі розная, але наўрад ці на 61 адсотак складаецца з нэгатыву. Працуе эканоміка, жыве вялікі народ, незалежныя СМІ і культура, і тых месцаў ва Ўкраіне, якія рашуча ня хочацца наведаць, зусім ня 61 адсотак, а ў дзесяць разоў меней, чым тых, куды хацелася б зьезьдзіць. Проста за апошнія два дзясяткі гадоў СМІ больш пішуць пра нэгатыўнае, чым пра пазытыўнае. Арыгінальна напісаць пра дасягненьні цяжэй, чым пра нейкую бяду. І калі казаць пра ўрокі з гэтага рэфэрэндуму для Беларусі, дык яны ў тым, што мы мусім фармаваць імідж краіны і народу, нашай культуры так, каб 61 адсотак быў пазытыўнай інфармацыі, а нэгатыўная нарасьце сама. І гэта тычыцца абсалютна кожнага беларуса, з чаго будзе брацца адлюстраваньне ў СМІ, сваіх і замежных, і адпаведна ў грамадзкай думцы галяндцаў, што адлюструецца ў рэфэрэндуме як 61 адсотак за асацыяцыю ЭЗ і Беларусі, як бы ўмоўна гэта ні гучала. Максімюк: Я б хацеў коратка паразважаць пра прычыны, чаму так прагаласавалі нідэрляндцы. Вы сказалі, што яны забаяліся карупцыі, што няма рэформаў. Магчыма, і не хацелі галасаваць праз канфлікт з Расеяй. Але па-мойму гэта не найважнейшыя чыньнікі. У Эўропе таксама ёсьць карупцыя. І зь ёй змагаюцца і ня могуць перамагчы: возьмем такую краіну як Італія, у якой і карупцыя, і мафія. Яна ў Эўразьвязе, і Нідэрляндцы супраць гэтага нічога не маюць. Можна наракаць, што дэмакратыя ва Украіне крыху кульгавая. Але ў параўнаньні з Беларусьсю... Ва Ўкраіне, напрыклад, у парлямэнце прынамсі адна траціна дэпутатаў — гэта апазыцыя. Дык дэмакратыя там не сымбалічная — яна сапраўдная!  Гэта той цывілізацыйны падзел, пра які больш за 20 год таму напісаў Сэмюэль Гантынгтан. Рэфэрэндум у Нідэрляндах — гэта першае галасаваньне, калі эўрапейцы кажуць нейкай краіне «не». Прыгадаем, калі прымалі ў Эўразьвяз Польшчу, Чэхію, Славаччыну і Румынію, такіх рэфэрэндумаў не праводзілася, усё ішло на ўзроўні ўрадаў. Думаю, самы галоўны псыхалягічны чыньнік тут такі. Нідэрляндцы, людзі заходнія, гледзячы на ўсход, ні Украіну, ні Беларусь, ні Расею ня лічаць сваімі. У тым сэнсе, як лічаць сваёй Польшчу, хоць Польшча не заўсёды была ў Заходняй Эўропе. Гэта той цывілізацыйны падзел, пра які больш за 20 год таму напісаў Сэмюэль Гантынгтан у сваім эсэ пра цывілізацыйныя разрывы ў сьвеце. Рэфэрэндум у Нідэрляндах — гэта таксама кепскі знак для Беларусі, бо Беларусь у падобнай сытуацыі, культурнай і цывілізацыйнай, як Украіна. А што тычыцца дэмакратыі, дык яна яшчэ значна далей. Беларусь апошнія 20 гадоў празявала і прасьвістала, Беларусь прамарнавала той час, калі Заходняя Эўропа была вельмі пазытыўна настаўленая да такіх краінаў, прыдумляла розныя праграмы збліжэньня з усходам, як Усходняе партнэрства і таму падобнае. Цяпер на Эўропу зваліліся новыя і нечаканыя праблемы — і заходнім урадам ужо не да нашых праблем і пытаньняў. http://www.svaboda.org/content/article/27660694.html http://www.svaboda.org/content/article/27660694.html Thu, 07 Apr 2016 18:59:53 +0300 ПалітыкаУкраінаТрайны ўдарradiosvaboda@gmail.com (Сяргей Дубавец, Валер Каліноўскі, Ян Максімюк)http://www.svaboda.org/content/article/27660694.html#relatedInfoContainer Ці вернуцца дахаты «каліноўцы»? Ці можна ставіць закіды маральнага характару да тых, хто не вяртаецца пасьля заканчэньня вучобы ў Польшчы? http://www.svaboda.org/content/article/27660633.html http://www.svaboda.org/content/article/27660633.html Thu, 07 Apr 2016 18:31:18 +0300 ЛюдзіАдукацыяТрайны ўдарradiosvaboda@gmail.com (Сяргей Дубавец, Валер Каліноўскі, Ян Максімюк)http://www.svaboda.org/content/article/27660633.html#relatedInfoContainer Ці жадаем мы «добрай раніцы»? Суворыя мовазнаўцы сьцьвярджаюць, што можна казаць толькі «добры дзень» і што «добрай раніцы» — гэта ўплыў русыфікацыі і калька з расейскага «доброе утро». Можна і трэба з гэтым спрачацца. http://www.svaboda.org/content/article/27660558.html http://www.svaboda.org/content/article/27660558.html Thu, 07 Apr 2016 17:39:22 +0300 Трайны ўдарradiosvaboda@gmail.com (Сяргей Дубавец, Валер Каліноўскі, Ян Максімюк)http://www.svaboda.org/content/article/27660558.html#relatedInfoContainer Сыходзіш, радыё, з доўгай (а таксама сярэдняй і кароткай) хвалі Амплітудная мадуляцыя ў Беларусі выйшла з моды. Бабуліна радыёкропка была фактарам нацыянальнага высьпяваньня. «Акіян» трымаў хвалю вельмі добра. За Крымскімі горамі адкрыўся іншы сьвет. Музычнае акно ў Эўропу адчыніла Польшча з Казахстану. Ян Максімюк гутарыць зь Сяргеем Шупам пра ролю, якую ў іхным жыцьці адыгралі радыёпраграмы і радыёпрымачы. Першая перадача з новага цыклу Радыё Свабода «Радасьці жыцьця». ​ ​Сяргей Шупа: ...Польскае радыё для Беларусі ў савецкі час адыгрывала асобную ролю. Магчыма, тут ня варта гаварыць пра ўсю Беларусь. Я гаварыў зь некаторымі калегамі, якія жылі, скажам, у Віцебску, і яны ўвогуле пра гэта ня чулі. Мабыць, Віцебск знаходзіцца ў іншай сфэры культурна-цывілізацыйных уплываў: Віцебск — гэта ўжо амаль Пецярбург, ужо амаль Масква. А Менск — я ўжо не кажу пра Горадню і Берасьце — вельмі часта слухаў польскае радыё, і гэта было не мясцовае савецкае радыё, і не заходнія галасы. Гэта было нешта паміж... Гэта неяк і адукоўвала, і інфармавала, і набліжала да польскага сьвету. Я, мабыць, зь сярэдзіны 1970-х больш ведаю нейкай польскай папсы, чым савецкай. Таму што слухаць савецкае ў нас — не было cool. Нешта нармальнае, нейкі рок яшчэ толькі зьяўляўся, а з усякіх Самацьветаў, што гралі ў тэлевізары, мы проста сьмяяліся. А польская музыка — магчыма, з такой самай польскай нішы — успрымалася нармальна... ​Ян Максімюк: ...Калі я слухаў радыёпраграмы на сваім першым прамачы, які сілкаваўся яшчэ акумулятарам, у ім было такое зялёнае вочка, якое сьвяцілася, калі пасьля трох-чатырох хвілін пасьля ўключэньня нагрэліся лямпачкі. Я часам заглядаў у гэтае вочка і думаў: Як файна было б убачыць усіх тых людзей, якія гавораць у радыёперадачы. Потым прыйшло тэлебачаньне, і я пра гэтую сваю мару і пра такое жаданьне як быццам забыўся. А потым прыйшла цяперашняя эпоха, калі радыё — гэта, фактычна, крышку і тэлебачаньне, і ўсё іншае. І гэтыя інавацыі ня сталі ўжо моцна цікавымі і пажаданымі. Мне крышку шкада такіх рэчаў, якія давала толькі радыё. Ты вось сказаў пра тэатар пры мікрафоне — у нас гэта называлася радыёп’есамі — калі ты слухаў нейкую цікавую гісторыю, якая перадавалася выключна гукам. Тут, можна сказаць, працавалі адмысловыя часткі мозгу, каб зразумець і ўхапіць, што адбываецца. Гэта было вельмі цікавае. Крышку шкада, што такі жанр — як тут сказаць? — такое радыёмастацтва прападае... http://www.svaboda.org/content/article/27660515.html http://www.svaboda.org/content/article/27660515.html Thu, 07 Apr 2016 17:13:04 +0300 ПЕРАДАЧЫРадасьці жыцьцяradiosvaboda@gmail.com (Ян Максімюк)http://www.svaboda.org/content/article/27660515.html#relatedInfoContainer Сумныя вочы Аны Торэнт Часам і папса, устаўленая ў адпаведную аправу, можа зазьзяць як брыльянт. http://www.svaboda.org/content/article/27658464.html http://www.svaboda.org/content/article/27658464.html Wed, 06 Apr 2016 18:44:36 +0300 КультураПЕРАДАЧЫМузыкалкаradiosvaboda@gmail.com (Ян Максімюк)http://www.svaboda.org/content/article/27658464.html#relatedInfoContainer Ніл і Нёман беларускай літаратуры Чаму Ніл Гілевіч выдаў збор сваіх твораў за грошы з уласнай пэнсіі? Хто напісаў першую і адзіную рэцэнзію на паэму «Родныя дзеці»? Наколькі статус Ніла Гілевіча вызначаў пісьменьніцкі талент, а наколькі – намэнклятурная пасада? Ці будуць наступныя пакаленьні беларускіх чытачоў чытаць «Сказ пра Лысую гару»? http://www.svaboda.org/content/transcript/27649016.html http://www.svaboda.org/content/transcript/27649016.html Sat, 02 Apr 2016 12:02:44 +0300 ПЕРАДАЧЫЭкспэртыза Свабодыradiosvaboda@gmail.com (Ян Максімюк)http://www.svaboda.org/content/transcript/27649016.html#relatedInfoContainer Першым пунктам кіраўніка МЗС Польшчы — наведваньне Курапатаў Ці ёсьць магчымасьці для паляпшэньня беларуска-польскіх адносінаў бязь зьмены геапалітычнай арыентацыі Беларусі? http://www.svaboda.org/content/article/27621889.html http://www.svaboda.org/content/article/27621889.html Fri, 18 Mar 2016 20:06:12 +0300 ПалітыкаНАВІНЫТрайны ўдарradiosvaboda@gmail.com (Ян Максімюк, Сяргей Дубавец, Валер Каліноўскі)http://www.svaboda.org/content/article/27621889.html#relatedInfoContainer Плошча 2006. Чаму не адбылася народная рэвалюцыя? Калі не адбылася народная рэвалюцыя ў 2006 і 2010-м, то ці магчымая яна пазьней, у агляднай будучыні? http://www.svaboda.org/content/article/27621843.html http://www.svaboda.org/content/article/27621843.html Fri, 18 Mar 2016 19:36:35 +0300 ПалітыкаСАМАЕ ВАЖНАЕНАВІНЫТрайны ўдарradiosvaboda@gmail.com (Валер Каліноўскі, Сяргей Дубавец, Ян Максімюк)http://www.svaboda.org/content/article/27621843.html#relatedInfoContainer Ці будуць у Беларусі далейшыя рэфэрэндумы? Абмяркоўваюць Валер Карбалевіч, Алег Грузьдзіловіч, Ян Максімюк. http://www.svaboda.org/content/referendum-trajny-udar/27619828.html http://www.svaboda.org/content/referendum-trajny-udar/27619828.html Thu, 17 Mar 2016 22:44:56 +0300 ПалітыкаТрайны ўдарradiosvaboda@gmail.com (Алег Грузьдзіловіч, Валер Карбалевіч, Ян Максімюк)http://www.svaboda.org/content/referendum-trajny-udar/27619828.html#relatedInfoContainer Ці Вакульчык самастойна арыштаваў Чыжа?  Абмяркоўваюць Валер Карбалевіч, Алег Грузьдзіловіч, Ян Максімюк. http://www.svaboda.org/content/article/27619794.html http://www.svaboda.org/content/article/27619794.html Thu, 17 Mar 2016 22:07:52 +0300 ПалітыкаНАВІНЫСудТрайны ўдарradiosvaboda@gmail.com (Ян Максімюк, Валер Карбалевіч, Алег Грузьдзіловіч)http://www.svaboda.org/content/article/27619794.html#relatedInfoContainer Чаму працягваецца абвал беларускай эканомікі?  Абмяркоўваюць Валер Карбалевіч, Алег Грузьдзіловіч, Ян Максімюк. http://www.svaboda.org/content/abval-ekanomiki/27619581.html http://www.svaboda.org/content/abval-ekanomiki/27619581.html Thu, 17 Mar 2016 21:00:37 +0300 ЭканомікаНАВІНЫТрайны ўдарradiosvaboda@gmail.com (Валер Карбалевіч, Алег Грузьдзіловіч, Ян Максімюк)http://www.svaboda.org/content/abval-ekanomiki/27619581.html#relatedInfoContainer Якую Польшчу будуць бараніць беларусы? «Сярожа», фільм Юрыя Каліны, «Белсат» 2015. http://www.svaboda.org/content/siaroza-film/27619472.html http://www.svaboda.org/content/siaroza-film/27619472.html Thu, 17 Mar 2016 18:17:32 +0300 КультураНАВІНЫВартаradiosvaboda@gmail.com (Ян Максімюк)http://www.svaboda.org/content/siaroza-film/27619472.html#relatedInfoContainer «Ісьці з вайною на братоў па зброі» У чэрвені 1988 году на стадыёне Ўэмблі ў Лёндане адбыўся гіганцкі канцэрт у падтрымку Нэльсана Мандэлы — Tribute to Nelson Mandela 1988. Канцэрт быў прымеркаваны да 70-годзьдзя з дня нараджэньня гэтага змагара за правы чарнаскурых жыхароў Паўднёваафрыканскай рэспублікі, які ад 1962 году сядзеў у турме. Мандэла быў вызвалены ў 1990, а ў 1994 стаў першым чарнаскурым прэзыдэнтам сваёй краіны, перамогшы на першых поўнасьцю рэпрэзэнтатыўных і дэмакратычных выбарах у Паўднёваафрыканскай рэспубліцы. У канцэрце, жывая трансьляцыя зь якога праводзілася ў больш чым 60 краінах сьвету для 600 мільёнаў гледачоў і слухачоў, узялі ўдзел некалькі дзясяткаў зорак поп- і рок-музыкі, сярод якіх былі: Стынг, Джордж Майкл, Джо Кокер, Філ Колінз, Пітэр Гэбрыэл, Стыві Ўондэр. Але цьвіком праграмы быў выступ брытанскага гурту «Dire Straits», які тады лічыўся топавым рок-гуртом на сьвеце. Гурт гітарыста-віртуоза Марка Нопфлера зайграў на заканчэньне канцэрту шэсьць сваіх гітоў. Другому гітарысту «Dire Straits» якраз тады нарадзіліся дзяўчаткі-блізьняты, і на канцэрце яго замяніў сам Эрык Клэптан. Аднак героем выступу стаў ня Эрык Клэптан, а Марк Нопфлер, які ў той вечар быў у сваёй найвышэйшай форме. З гэтага канцэрту мне сёньня захацелася прыгадаць песьню «Brothers in Arms» — сапраўдны magic moment, калі майстэрства музыкаў, адпаведны настрой публікі і мэдыяльны антураж стварылі цудоўную і непаўторную музычную падзею. Словы песьні «Brothers in Arms» на канцэрце, які прыцягваў увагу сьвету да расавай і палітычнай няроўнасьці, былі як бы адмыслова напісаныя для такой нагоды: There’s so many different worlds So many different suns And we have just one world But we live in different ones І яшчэ гэтае двухрадкоўе на заканчэньне: We are fools to make war On our brothers in arms   Зьвярніце ўвагу, як пад канец песьні Марк Нопфлер спрабуе нешта сказаць у мікрафон, але ўзрушанасьць адбірае яму голас. Музыка відавочна адчуў, што ён увесь выклаўся ў геніяльным выкананьні, і словы тут лішнія... P.S.: «Dire Straits» быў першым заходнім рок-гуртом, на канцэрце якога мне давялося пабываць. Было гэта ў 1992 годзе ў амэрыканскім штаце Нью Джэрсі, куды гурт прыехаў пасьля выданьня свайго апошняга альбому, «On Every Street» (1991). Канцэрт мы паглядзелі з рэдакцыйным калегам Сяргеем Шупам. Паколькі Сяргей — таксама заўзяты мэляман, дык наступны тэкст у «Музыкалку» я папрасіў напісаць якраз яго. http://www.svaboda.org/content/article/27616409.html http://www.svaboda.org/content/article/27616409.html Wed, 16 Mar 2016 11:44:03 +0300 КультураНАВІНЫМузыкалкаradiosvaboda@gmail.com (Ян Максімюк)http://www.svaboda.org/content/article/27616409.html#relatedInfoContainer Канец «гібрыднай» эканомікі Зірнуў я на жывую трансьляцыю зь сёньняшняга мітынгу індывідуальных прадпрымальнікаў перад Міністэрствам падаткаў і збораў у Менску, і мне прыгадаўся пачатак 1990-х гадоў у Беластоку. http://www.svaboda.org/content/article/27609709.html http://www.svaboda.org/content/article/27609709.html Mon, 14 Mar 2016 18:11:36 +0300 БЛОГІЯн МаксімюкНАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Ян Максімюк)http://www.svaboda.org/content/article/27609709.html#relatedInfoContainer Ці варта нам усё яшчэ гаварыць пра Чарнобыльскую катастрофу? Абмяркоўваюць Уладзімер Глод, Алег Грузьдзіловіч, Ян Максімюк. http://www.svaboda.org/content/article/27605531.html http://www.svaboda.org/content/article/27605531.html Fri, 11 Mar 2016 23:14:05 +0300 НАВІНЫТрайны ўдарradiosvaboda@gmail.com (Алег Грузьдзіловіч, Уладзімер Глод, Ян Максімюк)http://www.svaboda.org/content/article/27605531.html#relatedInfoContainer