This version of the page http://www.svaboda.mobi/a/27461828.html (0.0.0.0) stored by archive.org.ua. It represents a snapshot of the page as of 2016-04-06. The original page over time could change.
Рынкі апусьцеюць? Прадпрымальнікі страцілі права прадаваць расейскі легпрам без суправаджальных дакумэнтаў

Лінкі ўнівэрсальнага доступу

  • Перайсьці да галоўнага зьместу
  • Перайсьці да галоўнай навігацыі
  • Перайсьці да пошуку
  • Поўная вэрсія
Эканоміка

Рынкі апусьцеюць? Прадпрымальнікі страцілі права прадаваць расейскі легпрам без суправаджальных дакумэнтаў


  • Падзяліцца на Фэйсбуку
  • Падзяліцца на Твітэры

Тэрмін рэалізацыі расейскіх тавараў лёгкай прамысловасьці індывідуальнымі прадпрымальнікамі скончыўся 1 студзеня. Прадпрымальнікі супраць.

Згодна з указам № 222, ад 1 студзеня індывідуальныя прадпрымальнікі могуць прадаваць прадукцыю прадпрыемстваў лёгкай прамысловасьці краінаў Мытнага саюзу толькі з суправаджальнымі дакумэнтамі.

У 2014 годзе была скасаваная палёгка, што дазваляла індывідуальным прадпрымальнікам завозіць з Мытнага саюзу тавары легпраму без дакумэнтаў, што пацьвярджалі б іх легальнае паходжаньне і бясьпеку для спажыўца. Такія тавары без дакумэнтаў трэба было распрадаць да 1 сакавіка 2015 году, пазьней тэрмін быў працягнуты да канца 2015 году. Непрададзеныя тавары могуць выкарыстоўвацца толькі «ў мэтах асабістага, хатняга, сямейнага спажываньня, не зьвязанага з прадпрымальніцкай дзейнасьцю».

Указ выклікаў абурэньне прадпрымальнікаў: маўляў, пастаўшчыкі тавараў ці адмаўляюцца выдаваць такія дакумэнты, ці падрабляюць іх, — у выніку прадаўцам пагражаюць штрафы і канфіскацыі. Старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка накіроўваў ад імя прадпрымальнікаў ліст Лукашэнку з просьбай працягнуць тэрмін рэалізацыі тавараў Мытнага саюзу без дакумэнтаў, увесьці мараторый на ўказ № 222.

Праз указ № 222 індывідуальныя прадпрымальнікі ў Менску масава нясуць заявы адміністрацыям гандлёвых цэнтраў і рынкаў аб прыпыненьні ці спыненьні дзейнасьці. Пра спыненьне працы паведамляюць прадпрымальнікі Віцебску, Магілёва, а таксама іншых гарадоў Беларусі.

Яшчэ на гэтую тэму

  • Гандляры ў Віцебску аб’явілі аб спыненьні працы зь 1 студзеня

  • Гомельская прадпрымальніца: «Працаваць у такіх умовах — гэта падпісваць сабе сьмяротны прысуд»

  • У новым годзе магілёўскія рынкі апусьцеюць. Прадпрымальнікі страцяць свой бізнэс

Вам можа яшчэ спадабацца

  • Эканоміка

    Чарга на кватэру ў Менску — 260 год. Як з гэтым жыць, расказваюць менчукі

  • Эканоміка

    Ворша: І шпіталь не будуюць, і пратэставаць не даюць

  • Эканоміка

    Прафэсар БДУ пра лібэральныя рэформы: «Трупы, чарвякі, смурод — вось і ўся свабода»

  • Эканоміка

    Абама: «Панамскі архіў» — сьведчаньне слабасьці падатковых законаў

Back to top
XS
SM
MD
LG