Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа http://www.svaboda.org Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. http://www.rferl.org/img/rssLogo_RFERL.gif Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа http://www.svaboda.org be Copyright 2013 - Радыё Свабода, RFE/RL, Inc. 60 Sun, 27 Mar 2016 22:35:28 +0300 Радыё Свабода Як мяняецца стылістыка Дня Волі і стаўленьне да яго ўладаў? Якія асаблівасьці сёлетняга сьвяткаваньня Дня волі? Як ставяцца да гэтай даты ўлады?  Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць Валер Булгакаў, Алесь Чайчыц і Віталь Цыганкоў. http://www.svaboda.org/content/article/27638338.html http://www.svaboda.org/content/article/27638338.html Sun, 27 Mar 2016 20:05:45 +0300 ПалітыкаПраскі акцэнтПадзеі дняУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Юры Дракахруст)http://www.svaboda.org/content/article/27638338.html#relatedInfoContainer Сіўчык: 23 сакавіка ў Менску склалася перадрэвалюцыйная сытуацыя Ці быў плян у арганізатараў Плошчы ў 2006 годзе? Ці маглі падзеі тады пайсьці інакш? Якія суадносіны рашучасьці і народнай падтрымкі ў посьпеху рэвалюцыі? http://www.svaboda.org/content/article/27631646.html http://www.svaboda.org/content/article/27631646.html Wed, 23 Mar 2016 20:53:43 +0300 ПалітыкаПраскі акцэнтУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Юры Дракахруст)http://www.svaboda.org/content/article/27631646.html#relatedInfoContainer Што прывёз Абама ў Гавану? Ці стаў візыт прэзыдэнта ЗША на Кубу праявай новай тактыкі ЗША адносна дыктатарскіх рэжымаў? Які плён дала шматгадовая палітыка санкцыяў? Чаму дыктатары аднолькава рэагуюць на пытаньне пра палітвязьняў? http://www.svaboda.org/content/article/27628855.html http://www.svaboda.org/content/article/27628855.html Tue, 22 Mar 2016 19:57:17 +0300 ПалітыкаУСЕ НАВІНЫТрайны ўдарradiosvaboda@gmail.com (Валер Карбалевіч, Юры Дракахруст, Віталь Цыганкоў)http://www.svaboda.org/content/article/27628855.html#relatedInfoContainer Чыньнік Саўчанкі Ці будзе ва Ўкраіне і ў сьвеце працягваецца кампанія за вызваленьне ўкраінскай лётчыцы? Ці абмяняе Расеі асуджаную Надзею Саўчанку на расейскіх вайскоўцаў? http://www.svaboda.org/content/article/27628835.html http://www.svaboda.org/content/article/27628835.html Tue, 22 Mar 2016 19:46:41 +0300 ЛюдзіУСЕ НАВІНЫТрайны ўдарradiosvaboda@gmail.com (Юры Дракахруст, Віталь Цыганкоў, Валер Карбалевіч)http://www.svaboda.org/content/article/27628835.html#relatedInfoContainer Палітычнае рэха выбухаў у Брусэлі Магчымыя палітычныя наступствы сэрыі тэрактаў у сталіцы Бэльгіі — зьмена палітыкі адносна мігрантаў, абмежаваньні правоў чалавека, наземная апэрацыі ў Сырыі супраць «Ісламскай дзяржавы». http://www.svaboda.org/content/article/27628816.html http://www.svaboda.org/content/article/27628816.html Tue, 22 Mar 2016 19:35:45 +0300 ПалітыкаУСЕ НАВІНЫТрайны ўдарradiosvaboda@gmail.com (Віталь Цыганкоў, Валер Карбалевіч, Юры Дракахруст)http://www.svaboda.org/content/article/27628816.html#relatedInfoContainer Бомба на палубе Напачатку вайны майго бацьку, як і сотню іншых юнакоў з Адэсы, перавозілі на баржы ў Наварасійск. Раптам «Мэсэр». Баржа — як мішэнь у ціры пасярэдзіне Чорнага мора. http://www.svaboda.org/content/article/27628233.html http://www.svaboda.org/content/article/27628233.html Tue, 22 Mar 2016 15:00:48 +0300 УСЕ НАВІНЫ100 словаўradiosvaboda@gmail.com (Юры Дракахруст)http://www.svaboda.org/content/article/27628233.html#relatedInfoContainer БНФ супраць сырыйскіх уцекачоў Як варта расцэньваць заклік партыі БНФ прадухіліць магчымы прыезд сырыйскіх мігрантаў у Беларусь? Згубіць ці набудзе партыя прыхільнікаў гэтай заяваю? Каму ў Беларусі не падабаецца заклік партыі? Як ён спалучаецца з лёзунгам «Беларусь — у Эўропу»?  Цыганкоў: Партыя БНФ заклікае беларускі ўрад абмежаваць плынь мігрантаў у Беларусь з Сырыі. Адпаведная заява была прынятая 19 сакавіка на сойме арганізацыі ў Менску. У дакумэнце адзначаецца, што за час вайны ў Сырыі ў Беларусь прыбыло больш за 300 уцекачоў з гэтай краіны. «Урад Беларусі вядзе інтэнсіўныя перамовы з Упраўленьнем вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў у кірунку павелічэньня патоку перамяшчэньня асобаў сырыйскага паходжаньня, якім прадастаўляецца жыхарства ў Беларусі, — гаворыцца ў ім. — Нягледзячы на тое, што колькасьць прынятых мігрантаў пакуль невялікая, створаны прэцэдэнт і рыхтуецца прававая база для перамяшчэньня ў Беларусь вялікіх груп з Сырыі». Таксама партыя адзначае, што большасьць мігрантаў з Сырыі прыбывае ў Беларусь з тэрыторыі тых краін, дзе для іх ужо няма пагрозы для жыцьця і бясьпекі. Партыя БНФ лічыць, што дэмаграфічны крызыс у Беларусі, выезд за мяжу на працу вялікай колькасьці суайчыньнікаў, а таксама «не да канца сфармаваная нацыянальная самасьвядомасьць» беларусаў зьяўляюцца фактарамі, пры якіх «недапушчальнае масавае прыняцьце эканамічных мігрантаў зь іншага цывілізацыйнага кола». Партыя БНФ патрабуе спыніць «практыку запрашэньня ў краіну мігрантаў, якія ня маюць рэальнай неабходнасьці ў прытулку і пераразьмяркоўваюцца ў Беларусь з краін, дзе ня маюць пагроз сваёй асабістай бясьпецы». Таксама прапануе распрацаваць закон аб пасьведчаньні суайчыньніка, які зьяўляецца спосабам абароны правоў беларусаў, якія выехалі за мяжу, а таксама садзейнічае вяртаньню іх на радзіму. партыя, якая заклікае да эўраінтэграцыі, фактычна гаворыць, што для яе эўраінтэграцыя — гэта мэню, зь якога мы будзем выбіраць толькі тое, што смачна Можна адзначыць, што прагрэсіўныя і лібэральна настоеныя людзі вельмі жорстка ацанілі гэтую заяву. Прагрэсіўная грамадзкасьць адназначна выказала сваё стаўленьне да такіх рэчаў. Але пытаньне ў тым, наколькі такую заяву падтрымае шырокі выбарчшык? Здаецца, большасьць падтрымала б такое меркаваньне. І вось такая дылема: дэмакратычная партыя агучвае тое, што відавочна думае большая частка беларускага электарату. Магчыма гэта зараз непрагрэсіўна, не адпавядае дэмакратычным падыходам, непаліткарэктна. Але па гэтым пытаньні мы бачым, што супраць выступаюць і цалкам цэнтрысцкія прагрэсіўныя і левыя эўрапейскія ўрады. Здаецца, гэта ўжо робіцца агульнаэўрапейскім мэйнстрымам. Чаму такая нэгатыўная рэакцыя на заяву партыі БНФ? Часткова гэта стэрэатып, часткова сапраўды партыя вырашыла выклікаць такі рэзананс, паглядзець рэакцыю, і не толькі ў вузкай публікі. Хоць больш шырокая частка грамадзтва яе заяву можа і не заўважыла. ​Карбалевіч: Любая партыя ў сваёй палітыцы павінна ўжываць пэўныя элемэнты папулізму. Партыя БНФ займае пазыцыю наконт уцекачоў, аналягічную пазыцыі нацыянальна арыентаваных правых партый у Эўропе. Пэўная лёгіка ў такой пазыцыі ёсьць. Беларускія ўлады займаюць, скажам так, абыякавую пазыцыю да беларусаў, якія жывуць за мяжой. Беларускае грамадзтва, напужанае інфармацыяй з Эўропы, дзе сытуацыя з імігрантамі выклікала пэўнае сацыяльна-палітычнае напружаньне, адмоўна ставіцца да прыёму ўцекачоў. Варта адзначыць, што Беларусь у гэтым сэнсе выпадае з працэсу глябалізацыі, тут даволі гамагеннае насельніцтва ў этнічным пляне. Нават у параўнаньні з расейскімі гарадамі, з Масквой, дзе жыве шмат людзей неславянаў, Беларусь адрозьніваецца аднароднасьцю. Эўропа, тая самая аб’яднаная Эўропа, просіць Беларусь дапамагчы ёй, просіць прыняць уцекачоў Бо краіна бедная, няма сэнсу сюды ехаць. Цяперашняе пакаленьне беларусаў не прызвычаілася жыць побач зь іншаземцамі. Дый эканамічнае становішча Беларусі цяпер цяжкое, расьце беспрацоўе, самім беларусам няма дзе працаваць, а тут яшчэ зьявяцца танныя рабочыя рукі. Пазыцыя БНФ цалкам кладзецца на масавыя настроі. Чаму ўлады робяць крокі па прыёму сырыйскіх уцекачоў? Часткова гэта жэст у межах палітыкі паляпшэньня стасункаў з Захадам, з Эўропай, маўляў, Беларусь — адказны суб’ект ўсясьветнай супольнасьці, як любяць казаць афіцыйныя асобы апошнім часам, донар рэгіянальнай бясьпекі. Можа быць разьлік і на прапагандысцкі эфэкт. З украінскіх уцекачоў улады атрымалі пэўныя піяраўскія дывідэнды. Тыя часта выступаюць па БТ, расказваюць пра жахі, якія пануюць на радзіме, адкуль яны ўцяклі, і апавядалі, як ўсё добра, мірна і спакойна ў Беларусі. І гэта акурат кладзецца на той прапагандысцкі канструкт, які цяпер прапануе Лукашэнка. Ён жа ўвесь час паўтарае: галоўнае сёньня не заробак, дабрабыт, а мір, пакой і парадак. Вось і сырыйскіх імігрантаў можна будзе таксама выкарыстаць аналягічным чынам. Тым больш, што ў Сырыі жахі страшнейшыя, чым ва Ўкраіне. ​Дракахруст: Згодны, што такая заява — сапраўды міжнароднае пазыцыянаваньне. Партыя БНФ гаворыць тое, што і кіроўныя партыі ў Польшчы, Вугоршчыне. Я б сказаў, што пры рознасьці падыходаў ёсьць аналёгія з тым, што мы назіралі ў мінулым годзе ў сэнсе пошуку свайго электарату. Калі летась Тацьцяна Караткевіч выступала са сваімі вядомымі пазыцыямі, то таксама вельмі шмат было крытыкі. І вы памятаеце рэакцыю яе каманды на крытыку: а нам вашыя меркаваньні не цікавыя, мы арыентуемся на іншых людзей. І Партыя БНФ зараз можа сказаць тое самае лібэралам, якія выплюхваюць сваю нязгоду з заявай партыі ў сацыяльных сетках: хлопцы, гэта не для вас — для іншых. Цікава адзначыць, што менавіта кампанія «Гавары праўду» пры ўсіх адрозьненьнях ад БНФ, таксама гуляла гэтай картай наконт кітайцаў, калі будаваўся прамысловы парк пад Менскам. Тое, што партыя знаходзіцца ў агульнаэўрапейскім рэчышчы — гэта добра, нават калі пазыцыя партыі некаму не падабаецца. Але я бачу пэўныя супярэчнасьці: Эўропа, тая самая аб’яднаная Эўропа, просіць Беларусь дапамагчы ёй, просіць прыняць уцекачоў. І дыктатарская Беларусь у асобе Лукашэнкі ідзе насустрач, гаворыць «мы падумаем» прынамсі. А партыя, якая піша на сваіх сьцягах «Беларусь у Эўропу», адказвае Эўропе «не». ​Цыганкоў: У сваёй заяве Партыя БНФ спасылаецца на перамовы беларускага ўраду з Упраўленьнем Вярхоўнага Камісарыяту ААН па правах бежанцаў. Фармальна Эўропа тут не прычым, але мы разумеем, што гэта чыстая фармальнасьць. Дракахруст: Так, фармальнасьць, бо размова ідзе аб тым, каб хоць трошкі адцягнуць гэтых уцекачоў менавіта з Эўропы. Зразумела, можна гаварыць Эўропе «не» ў адказ на просьбу аб дапамозе, але нашто тады туды пнуцца? У Эўропе ёсьць пэўныя правілы. Мы ведаем, як Беларусь і Расея выконваюць правілы ў беларуска-расейскім саюзе. Там правілы таксама не догма. Але Беларусь ужо ў тым саюзе. А тут яшчэ і пэрспэктываў няма. Аднак калі партыя, якая заклікае да эўраінтэграцыі, фактычна гаворыць, што для яе эўраінтэграцыя — гэта мэню, зь якога мы будзем выбіраць толькі тое, што смачна, дык Эўропа будзе чухаць патыліцу над пытаньнем, ў якой ступені зьяўляецца Эўропай такая краіна. http://www.svaboda.org/content/article/27626669.html http://www.svaboda.org/content/article/27626669.html Mon, 21 Mar 2016 20:51:48 +0300 Падзеі дняУСЕ НАВІНЫТрайны ўдарradiosvaboda@gmail.com (Валер Карбалевіч, Юры Дракахруст, Віталь Цыганкоў)http://www.svaboda.org/content/article/27626669.html#relatedInfoContainer Што не падзялілі Статкевіч і Лябедзька? Кааліцыя правацэнтрысцкіх партыяў — АГП, БХД і рух «За Свабоду» — адмовіліся ўдзельнічаць у кангрэсе дэмакратычных сілаў, ініцыяваным М.Статкевічам, У. Някляевым, С.Шушкевічам. Чым тлумачыцца гэтая адмова? Ці будзе ўсё ж скліканы кангрэс? http://www.svaboda.org/content/article/27626410.html http://www.svaboda.org/content/article/27626410.html Mon, 21 Mar 2016 18:24:27 +0300 ПалітыкаУСЕ НАВІНЫТрайны ўдарradiosvaboda@gmail.com (Віталь Цыганкоў, Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч)http://www.svaboda.org/content/article/27626410.html#relatedInfoContainer На чым будзе зарабляць Беларусь? Сёлета даходы ад экспарту Беларусьсю калійных угнаеньняў ўпалі на 37%, нафтапрадуктаў — на 33%. Ці азначае гэта крах рэнтнай эканомікі? Якія шляхі вырашэньня гэта сытуацыі? http://www.svaboda.org/content/article/27626371.html http://www.svaboda.org/content/article/27626371.html Mon, 21 Mar 2016 17:48:33 +0300 УСЕ НАВІНЫТрайны ўдарradiosvaboda@gmail.com (Валер Карбалевіч, Юры Дракахруст, Віталь Цыганкоў)http://www.svaboda.org/content/article/27626371.html#relatedInfoContainer «У нас брака не бывает» Сяргей Грахоўскі быў арыштаваны НКВД у 30-х. На першых допытах сьледчы абвінавачваў яго ў сувязях з «вредителями» з управы водаканалу. http://www.svaboda.org/content/article/27619163.html http://www.svaboda.org/content/article/27619163.html Thu, 17 Mar 2016 16:01:41 +0300 УСЕ НАВІНЫГісторыя100 словаўradiosvaboda@gmail.com (Юры Дракахруст)http://www.svaboda.org/content/article/27619163.html#relatedInfoContainer Ці стане Трамп больш памяркоўным і абачлівым? Дональд Трамп і Гілары Клінтан перамаглі ў аўторак на першасных выбарах па меншай меры ў трох штатах. http://www.svaboda.org/content/article/27617646.html http://www.svaboda.org/content/article/27617646.html Wed, 16 Mar 2016 23:38:19 +0300 ПалітыкаЭкспэртыза СвабодыУСЕ НАВІНЫТрайны ўдарradiosvaboda@gmail.com (Юры Дракахруст)http://www.svaboda.org/content/article/27617646.html#relatedInfoContainer Месца пад сонцам лібэралізацыі: апаратны рэванш Ужо прапанавана мноства вэрсіяў «дзікага паляваньня», ахвярай якога стаў Юрый Чыж. Дазволю сабе прапанаваць яшчэ адну, заснаваную не столькі на веданьні нейкага інсайту, колькі на ўяўленьнях аб функцыянаваньні сыстэмаў, падобных на беларускую, якая зусім не ўнікальная. http://www.svaboda.org/content/article/27616907.html http://www.svaboda.org/content/article/27616907.html Wed, 16 Mar 2016 15:32:27 +0300 БлогіЮры ДракахрустУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Юры Дракахруст)http://www.svaboda.org/content/article/27616907.html#relatedInfoContainer Расея выходзіць з Сырыі: са шчытом ці на шчыце? Трайны ўдар для трох аналітыкаў — Валера Карбалевіча, Віталя Цыганкова і Юрыя Дракахруста.  ​ ​Дракахруст: Учора прэзыдэнт Расеі аддаў загад вывесьці расейскія войскі з Сырыі. Кантынгенты, якія забясьпечваюць функцыянаваньне ваенна-марскіх і ваенна-паветраных базаў, застаюцца, але большая частка сілаў, якія зьявіліся там у верасьні летась напачатку апэрацыі — выводзяцца. Ці дасягнула Масква сваіх мэтаў, дзеля якіх ўплішчылася ў гэтую вайну? На першы погляд, ўся сырыйская эпапэя Расеі нагадвае бойку ў каўбойскім салуне на дзікім Захадзе — прыйшлі, пастралялі, пабілі посуд і сышлі. А чаго прыходзілі? Але гэта не зусім так. Калі лічыць мэтай разгром Ісламскай дзяржавы, што дэкляравалася публічна, то яна відавочна не дасягнутая. Па ёй нанесеныя цяжкія ўдары, але да разгрому ІД далёка. Расея здолела пазьбегнуць сцэнару другога Аўганістану Разгром апазыцыі прэзыдэнту Асаду — гэтая мэта, калі яна і была, таксама не дасягнутая. Але варта сказаць, што ваенная апэрацыя Масквы палітычныя і ваенныя пазыцыі Асада безумоўна ўмацавала. Канфлікт перайшоў у стадыю перамоваў, на якіх роля Асада зусім ня зводзіцца да падпісаньня безагаворачнай капітуляцыі. Расейскія войскі сыходзяць на хвалі мірных перамовах, што пры жаданьні можна выдаць за мэту, якую і імкнуліся дасягнуць. Расея здолела пазьбегнуць сцэнару другога Аўганістану. Ваенныя дзеяньні паказалі, што Расею даволі складана абысьці. Калі яна і ня выйшла з ізаляцыі, ў якую патрапіла пасьля Крыму і Данбасу, то прынамсі дыялёг Масквы з Захадам стаў больш інтэнсіўным. Падчас кампаніі, асабліва напачатку, было балянсаваньне на лязе сусьветнай вайны — калі адбываліся бамбаваньні, няўзгодненыя з заходняй кааліцыяй. Але і гэта прынамсі не аслабіла пазыцыі Расеі. Яўныя пасівы — узрыў расейскага авіяляйнэра і сапсаваныя адносіны з Турэччынай.   ​Карбалевіч: Рашэньне нечаканае, што сьведчыць аб непрадказальнасьці, ірацыянальнасьці, імпульсіўнасьці пры прыняцьці важных замежнапалітычных рашэньняў у Крамлі. Вясной 2015 году Пуцін казаў, што Ісламская дзяржава (ІД) не пагражае Расеі. Па расейскім тэлеканалам шматлікія экспэрты, разважаючы пра гэты ваенны ачаг на Блізкім Усходзе, у асноўным злараднічалі, кпілі з Захаду, асуджалі ЗША за бамбардзіроўкі ісламскіх ваеўнікоў без згоды кіраўніцтва Сырыі. І лейтматывам іх аналізу было такое сьцьвярджэньне: Расея ні ў якім разе не павінная туды ўлазіць, Захад, найперш, ЗША заварылі гэтую кашу, няхай самі і расхлёбваюць. І раптам восеньню мінулага году ўсё памянялася. Цяпер тыя ж самыя экспэрты зьмянілі сваю пазыцыю на 180 градусаў і кажуць: як правільна зрабіў Уладзімір Уладзіміравіч, што уступіў у чарговую вайну. І казалі, што вайна будзе ісьці да пераможнага канца. Чаму ж Расея вырашыла вывесьці адтуль свае войскі? Пачаўшы апэрацыю ў Сырыі, Расея стварыла для сябе шмат праблемаў. Справа ў тым, што ў Сырыі РФ стала весьці вайну на два франты: супраць «Ісламскай дзяржавы», і супраць нерадыкальнай апазыцыі, якую падтрымліваюць ня толькі Злучаныя Штаты і Эўрапейскі Зьвяз, але і практычны ўвесь арабскі сьвет на чале з Саудаўскай Арабіяй. Такім чынам, акрамя украінскага пытаньня у дачыненьнях Расеі з Захадам зьявілася новае канфліктнае поле — Сырыя. Цяпер РФ мае з ЗША і ЭЗ два міжнародныя канфлікты. Плюс да таго, Расея на роўным месцы, сьвядома і штучна пасварыцца з арабскім сьветам, Турэччынай. Нагадаю, што у савецкія часы СССР і арабскі сьвет былі калі не саюзьнікамі, то адносіны паміж імі былі даволі дружалюбнымі. А зараз саюзьнікам Расеі апынуліся толькі сырыйскі рэжым Асада і Іран. У выніку адбылося толькі ўзмацненьне міжнароднай ізаляцыі Расеі. Вывад расейскіх войскаў гэтую праблему мікшуе. Цяпер Расея, Саудаўская Арабія, Катар, Вэнэсуэла вядуць перамовы аб зьмяншэньні здабычы нафты, каб падняць сусьветныя нафтавыя цэны. А ў сырыйскім канфлікце РФ і Саудаўская Арабія — праціўнікі. І вывад войскаў з Сырыі — гэта плата за магчымы кампраміс па гэтым вельмі важным для Масквы пытаньні. Яшчэ адна прычына — эканамічныя цяжкасьці Расеі. Дзеяньні Крамля нагадваюць альгарытм паводзінаў СССР падчас бясслаўнай вайны ў Аўганістане. І пра гэта ўсё больш узгадвае насельніцтва РФ. У любым выпадку падаецца, што замежная палітыка Расеі становіцца ўсё больш неадэкватнай.   ​Цыганкоў: Перш за ўсё, мы, як і іншыя камэнтатары, ня ведаем, ці існуюць пэўныя дамоўленасьці паміж Масквой і Вашынгтонам па гэтым пытаньні. А таксама (пра што сказаў Валер), як ідуць перамовы паміж Расеяй і Саудаўскай Арабіяй наконт цэнаў на нафту. Магчыма, Масква палічыла, што пытаньне цэнаў на нафту на сёньня стратэгічна больш важнае, чым палітычнае, і ў значнай ступені прапагандысцкае, ўмяшаньне ў сытуацыю ў Сырыі. ніводная задача Масквы ў стратэгічным сэнсе не была выкананая Мне, у адрозьненьні ад Юры, здаецца, што сырыйская кампаніі прынесла Маскве значна менш дывідэндаў. Ну ўвайшлі, ну нешта там паказалі — але што далей? Хіба ўсе задачы выкананыя? Хіба Асад пасьля ўмяшаньня Расеі перамог, хіба апазыцыя зьнікла? Не. Таму мне здаецца, што ніводная задача Масквы ў стратэгічным сэнсе не была выкананая. Магчыма, Масква проста пабачыла, што прысутнасьць у Сырыі не дае ніякіх плюсаў, палітычных і вайсковых. А мінусаў хапае — сапсаваныя адносіны з Саудаўскай Арабіяй ды іншымі краінамі Пэрсыдзкай Затокі, вялікія матэрыяльныя выдаткі на ваенныя дзеяньні. Ды і расейскае войска, як сьцьвярджаюць некаторыя экспэрты, зусім ня ў тым стане, каб весьці паўнамаштабныя ваенныя дзеяньні ў Сырыі. Таму рашэньне Пуціна я б усё ж разглядаў як адступленьне. Вядома, лепш нават позна прызнаць уласную памылку, чым упарціцца да канца. http://www.svaboda.org/content/article/27615141.html http://www.svaboda.org/content/article/27615141.html Tue, 15 Mar 2016 19:30:00 +0300 УСЕ НАВІНЫТрайны ўдарradiosvaboda@gmail.com (Віталь Цыганкоў, Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч)http://www.svaboda.org/content/article/27615141.html#relatedInfoContainer БХД: рэкорд нерэгістрацыі — шостая адмова Чаму ўлады ўпарта ня хочуць рэгістраваць хрысьціянска-дэмакратычны рух? Якія сапраўдныя прычыны нерэгістрацыі? Пры якіх умовах Беларуская хрысьціянская дэмакратыя ўсё ж можа быць зарэгістраваная? ​Карбалевіч: У панядзелак 14 сакавіка Вярхоўны суд не задаволіў скаргу аргкамітэту БХД на Міністэрства юстыцыі, якое ў шосты раз адмовіла ў рэгістрацыі гэтай арганізацыі. Дарэчы, апошняя палітычная партыя ў Беларусі была зарэгістравана 16 гадоў таму — 28 лютага 2000 года. Гэта была КХП-БНФ пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка. У сакавіку 2011 году ў інтэрвію The Washington Post Аляксандр Лукашэнка заявіў, што БХД, «верагодна, ніколі не будзе зарэгістраваная». «Яны ўдзельнічалі ў беспарадках. Яны не хрысьціянскія дэмакраты, яны бандыты», — сказаў ён. БХД не адзінокія ў сваім горы. Ня мае рэгістрацыі і кампанія «Гавары праўду».  І тут цікавы кур’ёз. Падчас мінулых прэзыдэнцкіх выбараў афіцыйныя асобы, дзяржаўныя мэдыя актыўна піярылі кандыдата ў прэзыдэнты ад незарэгістраванай арганізацыі Тацьцяну Караткевіч. Хоць, паводле беларускага заканадаўства дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі ёсьць крымінальнае злачынства. І, дарэчы, шэраг людзей сядзелі за каратамі па гэтаму артыкулу Крымінальнага кодэксу. Відавочна, ўлады ня хочуць легалізаваць апазыцыю. Не перасьледуюць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. але і не рэгіструюць. То бок, трымаюць на кручку, пад дамоклавым мячом. Гэта чыста беларуская сытуацыя. Ствараюць юрыдычныя ўмовы, паводле якіх вінавата шмат людзей. Але рэпрэсуюць ня ўсіх, а толькі выбарачна. І тое, нібыта пацяпленьне палітычнага клімату, якое адбываецца апошнімі месяцамі, не паўплывала на сытуацыю з БХД.   ​Дракахруст: Тут можна прыгадаць формулу Скарыны: «Навіны ня ўводзіць, старыны ня рушыць». Улады ёй і кіруюцца ў гэтым пытаньні. Сапраўды, рэгістрацыя новых грамадзка-палітычных арганізацыяў адбываецца вельмі рэдка. Апошняй зарэгістраванай грамадзка-палітычнай арганізацыяй быў «Рух за Свабоду» на чале з Аляксандрам Мілінкевічам. Гэта адбылося ў 2008 годзе, ў разгар папярэдняй лібэралізацыі. Магчыма, зараз беларускія ўлады палічылі, што яны і так зрабілі шмат для пацяпленьня стасункаў з Захадам, каб яшчэ некага рэгістраваць.  Але на мой погляд рэгістрацыя партыяў і рухаў для ўладаў — гэта не апошні акоп, які яны здадуць за 5 хвілінаў да канца, ў адрозьненьні, скажам, ад свабодных выбараў. Не, за нешта, што вельмі спатрэбіцца, могуць і зарэгістраваць. Хутчэй за ўсё, напачатку зарэгіструюць «Гавары праўду», потым, магчыма, і БХД. Зь іншага боку, варта прыгадаць, што калі ў 2010 годзе, скажам, АГП актыўна ўдзельнічала ў пратэстах, яе лідэр Анатоль Лябедзька трапіў тады за краты, то з вуснаў чыноўнікаў гучалі пагрозы ліквідаваць гэтую партыю. Але пагроза выкананая не была — «старыны ня рушыць». А чаго няма — хай і будзе на кручку. Артыкул аб дзейнасьці ад імя незарэгістраваных арганізацыяў не ўжываюць, але і не рэгіструюць. Калі нешта заплацяць, могуць і зарэгістраваць. Думаю, што гэтая тэма фігуруе ў перамовах заходніх дыпляматаў з беларускімі. Я б не зьдзівіўся б, каб з сёмай спробы гэтая рэгістрацыя ўсё ж адбылася б, як гэта было з «Рухам за Свабоду». І неба на зямлю ад таго не абрынулася.   ​Цыганкоў: «Рух за Свабоду» быў зарэгістраваны ў свой час найперш з-за таго, што Захад вылучыў гэта як умову паляпшэньня адносінаў падчас адлігі 2008-2010 гадоў. Ягоны кіраўнік Аляксандар Мілінкевіч, кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году, на той момант быў самым вядомым беларускім палітыкам. Так што калі рэгістрацыя БХД і можа адбыцца, то хутчэй за ўсё ў выніку зьнешняга ціску. Нерэгістрацыя БХД паказвае, што сыстэма заўсёды знойдзе магчымасьць не выконваць уласныя законы і палажэньні.. Калі пасачыць за прыдзіркамі, якія вылучаюцца супраць рэгістрацыі, то яны не вытрымліваюць ніякай крытыкі. Калі вышэйшая палітычная ўлада гэтага хоча, то ніякае дакладнае і пільнае выкананьне ўсіх правілаў не дапамагае. Ніякія звароты і апэляцыі ва ўсе магчымыя структуры (а БХД неаднаразова прайшла ўвесь гэты шлях) нічога не даюць. Улады не рэгіструюць партыі, бо ім, сапраўды, так прасьцей. Рэгістрацыя дае палітычна актыўным грамадзянам пэўныя правы, зь якімі трэба лічыцца. Прасьцей пакінуць палітычных актывістаў у падвешаным стане, калі над імі застаецца пагроза вядомага крымінальнага артыкулу — дзейнасьці «ад імя незарэгістраванай арганізацыі». Гісторыя з БХД паказвае, што «лібэралізацыя», пра якую шмат кажуць, пакуль вельмі адносная. Карбалевіч: Мне падаецца, што асоба Паўла Севярынца — рэальнага лідэра БХД — выклікае раздражненьне ў кіраўніцтва краіны і гэта адна з прычынаў, па якіх партыю не рэгіструюць. Дракахруст: Я б ня выключаў яшчэ адзін момант. Нам цяперашнія крокі ў накірунку лібэралізацыі падаюцца занадта дробнымі і непасьлядоўным, што лібэралізацыя недалёка ідэі. Але цалкам магчыма, што ў прэзыдэнцкай камандзе перасьцерагаюцца, ці ня надта далёка яна зайшла. Усе ж там памятаюць досьвед Гарбачова і мала хто там хоча яго паўтарэньня. http://www.svaboda.org/content/article/27615132.html http://www.svaboda.org/content/article/27615132.html Tue, 15 Mar 2016 19:17:42 +0300 УСЕ НАВІНЫТрайны ўдарradiosvaboda@gmail.com (Валер Карбалевіч, Юры Дракахруст, Віталь Цыганкоў)http://www.svaboda.org/content/article/27615132.html#relatedInfoContainer «Канстытуцыю далі, адчынілі дзьверы...» «І ў астрог нас павялі, і таўкуць бязь меры» — пісаў Янка Купала пра рэформы ў Расейскай імпэрыі ў 1905 годзе. Сёньня — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Ці адпавядае беларуская Канстытуцыя дэмакратычным нормам, ці выконваюцца ўсе яе палажэньні? Ці мае Канстытуцыя наўпроставае дзеяньне? Ці прызнаная яна на Захадзе? Што зьмяніў у ёй канстытуцыйны рэфэрэндум 1996 году? ​Цыганкоў: Перш за ўсё, варта нагадаць, што цяперашняя беларуская Канстытуцыя была прынятая ў выніку рэфэрэндуму 1996 году, які міжнародная супольнасьць і беларуская дэмакратычная грамадзкасьць лічаць нелегітымным. Нават тагачасны Канстытуцыйны Суд Беларусі пастанавіў, што рэфэрэндум у пытаньні зьменаў у Канстытуцыю мае не абавязковы, а рэкамэндацыйны характар. Такім чынам, беларусы жывуць па Асноўным законе, які быў прыняты з парушэньнямі закону і не прызнаецца міжнароднай супольнасьцю як легітымны дакумэнт. беларускі грамадзянін, у адрозьненьні ад грамадзян іншых краінаў, ня можа падаць скаргу ці заяву ў Канстытуцыйны суд Цяперашняя беларуская Канстытуцыя ў многіх выклікае непазьбежныя паралелі з савецкай. Савецкая была ў значнай ступені дэкляратыўнай. У значнай ступені дэкляратыўная і цяперашняя беларуская Канстытуцыя. Бо правы, якія ёсьць у Канстытуцыі, часта не забясьпечаныя рэальна ў жыцьці іншымі заканадаўчымі актамі, напрыклад, правы на мірныя шэсьці, мітынгі, на стварэньне асацыяцыяў, палітычных партыяў. Калі беларускі грамадзянін лічыць, што ягоныя правы недастаткова абароненыя, то абараніць свае правы яму вельмі складана. Дастаткова сказаць, што беларускі грамадзянін, у адрозьненьні ад грамадзян іншых краінаў, ня можа падаць скаргу ці заяву ў Канстытуцыйны суд. Гэта нават фармальна пацьвярджае той факт, што правы асобы не абароненыя. Бо беларуская Канстытуцыя ня мае прамога дзеяньня, калі словы з Асноўнага закона зьяўляюцца вышэй за любыя іншыя законы і павінны забясьпечвацца іншымі законамі. І яшчэ адзін галоўны недахоп беларускай Канстытуцыі 1996 году — у ёй адсутнічае падзел уладаў. Канстытуцыя 1994 году адпавядала гэтаму парамэтру, і гэта прызнавалася ўсімі міжнароднымі структурамі. Пасьля 1996 году падзел уладаў быў зьнішчаны.   ​Карбалевіч: Канстытуцыя Беларусі — гэта Канстытуцыя супэрпрэзыдэнцкай рэспублікі. Але нават атрымаўшы надзвычайныя паўнамоцтвы, якіх прэзыдэнт ня мае ў дэмакратычнай краіне, Лукашэнка ўсё роўна парушае Канстытуцыю і законы. Аўтарытарны рэжым — гэта апрыёры неправавы рэжым, неправавая дзяржава. Лукашэнка адкідае любыя юрыдычныя абмежаваньні ягонай ўлады. Дзеля гэтага ён ліквідаваў ўсе рэальныя стрымліваньні і супрацьвагі ягонай уладзе У сваёй кнізе я на некалькіх старонках апісваю выказваньні Лукашэнкі і ягоныя дзеяньні, якія парушаюць законы і Канстытуцыю. Апошні прыклад. З 2014 года прэзыдэнцкім дэкрэтам ліквідаваны Вышэйшы гаспадарчы суд, які існаваў паводле Канстытуцыі. Як пісаў расейскі паэт Ігар Губэрман: День Конституции напомнил Усопшей бабушки портрет: Портрет висит в парадной комнате, А бабушки давно уж нет.   ​Дракахруст: Варта нагадаць, якія менавіта зьмены адбыліся ў Канстытуцыі па выніках Канстытуцыйнага рэфэрэндуму 1996 году. Паводле іх прэзыдэнцкі дэкрэт быў пастаўлены над законамі, прынятымі парлямэнтам. Такім чынам заканадаўчы орган ператвараўся ў прыдатак прэзыдэнцкай адміністрацыі. Вы, Віталь, сапраўды маеце рацыю, калі кажаце, што ў Канстытуцыі Беларусі няма палажэньняў прамога дзеяньня. Напрыклад, у США суды прымаюць прамую спасылку на Канстытуцыю, скажам, на Першую папраўку да Канстытуцыі, якая гарантуе свабоду выказваньня. У Беларусі права, задэкляраванага ў Канстытуцыі, мала, патрэбны яшчэ закон, які гэтае права замацоўвае.  Адзінае, ў чым я б з вамі, Віталь, не пагадзіўся — дык гэта з вашай тэзай, што Канстытуцыя ўзору 1996 году не прызнаецца міжнароднай супольнасьцю. Ну як не прызнаецца? Паслы прыяжджаюць, даверчыя лісты ўручаюць. Вось і санкцыі зьнялі. Што азначае гэтае непрызнаньне? У рэшце сьвет прызнае тыя рэаліі, якія існуюць у той ці іншай краіне. Безумоўна, калі палітычныя рэаліі зьменяцца, то, магчыма, і прыгадаюць, што ў 1996 годзе была прынятая даволі дзіўная Канстытуцыя. Цыганкоў: Непрызнаньне гэтай Канстытуцыі як недэмакратычнай — гэта азначае прыблізна тое ж, як Захад, напрыклад, не прызнаваў акупацыю краінаў Балтыі Савецкім Саюзе. Дэ-факта яны існавалі ў СССР, прадстаўлялі яго на спартовых спаборніцтвах, але ўсё ж юрыдычнага прызнаньня гэтай рэальнасьці з боку Захаду не было. І потым, у канцы 80-х, гэта аблегчыла шлях балтыйскіх краінаў да незалежнасьці. http://www.svaboda.org/content/article/27615035.html http://www.svaboda.org/content/article/27615035.html Tue, 15 Mar 2016 18:30:15 +0300 ПалітыкаУСЕ НАВІНЫТрайны ўдарradiosvaboda@gmail.com (Віталь Цыганкоў, Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч)http://www.svaboda.org/content/article/27615035.html#relatedInfoContainer Падвышэньне пэнсійнага ўзросту: народнае меркаваньне, рэформа і пратэст Сёньня на ўрадавай нарадзе Аляксандар Лукашэнка выказаўся за падвышэньне ў краіне пэнсійнага ўзросту. Чаму меркаваньне народу ня стала вырашальным чыньнікам у гэтым пытаньні? Што б зьмяніла гэтае падвышэньне пэнсійнага ўзросту ў межах комплекснай пэнсійнай рэформы? Ці можа гэтае рашэньне стаць каталізатарам пратэстаў, запалкай, якая запаліць пажар?​ Гэтыя пытаньні ў Экспэртызе Свабоды абмяркоўваюць Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў. Вядзе перадачу Юры Дракахруст. ​Дракахруст: Сёньня на ўрадавай нарадзе Аляксандар Лукашэнка выказаўся за падвышэньне ў краіне пэнсійнага ўзросту. Падобныя думкі ён выказваў і раней, але хіба што ўпершыню было сказана так адназначна і недвухсэнсоўна. Пэўны час таму кіраўнік дзяржавы казаў, што трэба параіцца з народам. Зь сёньняшняй яго прамовы вынікае, што «нарада» дала адмоўны вынік. Лукашэнка адзначыў, што знаходзіцца паміж двума меркаваньнямі: прапановамі ўраду па павышэньні пэнсійнага ўзросту, заснаванымі на эканоміцы, і меркаваньнем народу — з другога боку. Чаму ж меркаваньне народу ня стала вырашальным чыньнікам? Цыганкоў: Зь дзьвюх прычынаў. Меркаваньне народу тут відавочнае. Супраць падвышэньня будзе пераважная большасьць беларускага народу, як сярод прыхільнікаў Лукашэнкі, так і сярод праціўнікаў. Гэта натуральная праява чалавечай натуры. Кожнаму хочацца як мага менш працаваць, як мага больш зарабляць. Адпаведна, калі не праводзіць вялікай прапагандысцкай кампаніі, гэта тая рэч, супраць якой будзе бальшыня. Не трэба быць сацыёлягам, каб дакладна сьцьвярджаць. Трэба разумець, што нізкі пэнсійны ўзрост у нашых умовах усё ж больш адбіваецца на тых пакаленьнях, якія працуюць. Яны з гэтай прычыны маюць большыя падаткі і меншыя даходы, а пэнсіянэры, паколькі іх вельмі шмат, маюць даволі малыя пэнсіі. Сёньня чыноўнікі — і Лукашэнка, і Шчоткіна — пачалі казаць, што пры падвышэньні пэнсійнага ўзросту памеры пэнсіяў могуць вырасьці. Такім чынам я лічу, што пры ўмовах агітацыйнай кампаніі гэтыя лічбы могуць зьмяніцца. Калі ўлада сур’ёзна да гэтага паставіцца, то працэнт людзей, якія разумеюць неабходнасьць падвышэньня, павялічыцца. Але ўсё роўна ён ня будзе большым за 50%. Дракахруст: Валер, як вы тлумачыце гэтыя звароты да народнага меркаваньня, якое потым фактычна ігнаруецца? ​Карбалевіч: Па-першае, бачыце, Лукашэнка заявіў, што ўжо палова насельніцтва выступае за павышэньне пэнсійнага ўзросту, а ён хацеў бы, каб гэта была абсалютная большасьць. Мне падаецца, ён выдае жаданае за сапраўднае. Цяжка ўявіць, што сёньня палова народу выступае за. А гульня ў папулізм — гэта карэнная рыса Аляксандра Лукашэнкі. Яму цяжка зьмірыцца з сытуацыяй, што ён вымушаны ісьці насуперак меркаваньня народу. Ён жа «народны прэзыдэнт». А вось цяпер высьвятляецца, што лёгіка эканамічнай сытуацыі, перамоваў з крэдыторамі і народнае меркаваньне не супадаюць. Гэта ўжо было падчас падвышэньня камунальных тарыфаў, але тады Лукашэнка знайшоў добрае выйсьце з сытуацыі, знайшоў чыноўнікаў, якія нібыта «ад балды нахамуталі». Цяпер ён стаіць перад цяжкой дылемай. Таму такія апэляцыі і да аднаго, і да другога боку. Прыйшоў час, калі Лукашэнка вымушаны расплачвацца за свой папулізм. Пра гэта ўжо пісалі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, што калі б перад імі Лукашэнка сышоў у адстаўку, ён бы мог застацца ў гістарычнай памяці народу са знакам плюс. А вось цяпер час працуе супраць яго. Пэнсійны ўзрост і пэнсійная рэформа Дракахруст: Часам кажуць: пэнсійны ўзрост падвышаць трэба, але ў межах, разам з комплекснай пэнсійнай рэформай. Ну а што рэальна і кардынальна іншае дасьць людзям тая комплексная рэформа ў параўнаньні з банальным падвышэньнем пэнсійнага ўзросту? І каму дасьць, а ў каго забярэ? Карбалевіч: Думаю, Лукашэнка ня хоча ісьці на такую рэформу, таму што ў выніку яе правядзеньня, калі гэта сапраўдная рэформа, пэнсіянэр будзе атрымліваць пэнсію ня толькі ад дзяржавы, але і ад прыватных пэнсійных фондаў, што фактычна ва ўмовах Беларусі — рэвалюцыя. Чалавек перастае залежаць ад дзяржавы, а гэта ў беларускіх умовах шмат што мяняе. Але для таго, каб рэформа спрацавала, патрэбны пэўны час, рынкавая эканоміка, каб пэнсійныя фонды далі эфэкт, трэба каб не была такая высокая інфляцыя, якая іх зьядае. Пэнсійная рэформа павінна была б стаць часткай комплекснай рынкавай рэформы ў Беларусі. А гэта цягне за сабой шмат іншых чыньнікаў. За кароткі час яна ня можа даць істотнага падвышэньня пэнсіяў. Таму цікавіць пэнсійная рэформа можа толькі людзей больш маладога ўзросту, у якіх сапраўды ёсьць пэрспэктыва атрыманьня нармальных пэнсіяў у будучыні. Для сёньняшніх пэнсіянэраў ці тых, хто падыходзіць да пэнсійнага ўзросту, такая рэформа наўрад ці зьяўляецца прывабнай. Дракахруст: Ці ня лічыце вы, што гэтае патрабаваньне комплекснай пэнсійнай рэформы — гэта такая ідэалягічная мантра? Ёсьць людзі, якія прытрымліваюцца лібэральных поглядаў, і яны кажуць «Картаген мусіць быць разбураны» зь любой нагоды і ў любы час. А насамрэч была б гэтая комплексная рэформа або не — можа, людзям аднолькава было б? Ці не? ​Цыганкоў: Ёсьць пэўнае крывадушша, калі беларускія эканамісты ці палітыкі кажуць, што замест падвышэньня пэнсійнага ўзросту патрэбная сапраўдная пэнсійная рэформа. На Захадзе даўно ўжо ўсе пэнсійныя рэформы праведзеныя, там зроблена ўсё па рынкавых лякалах, з правам выбару, але разам з тым і пэнсійны ўзрост вельмі высокі — 63-65 гадоў. То бок дзяржавы, нават багатыя, вымушаныя ісьці і на гэта, і на гэта. Нават пры самых спрыяльных умовах для гэтай рэформы ўсё роўна заходнія краіны падвысілі пэнсійны ўзрост да гэтага рубяжу. Але тэзу пра неабходнасьць рэформы я не лічу мантрай, а лічу вельмі патрэбным крокам, паколькі ён, перш за ўсё, дае людзям перадпэнсійнага ўзросту права выбару. Тады пэнсія ствараецца з трох магчымых крыніцаў — таго, што дае дзяржава, таго, што заробленае на працы (напрыклад, як у Амэрыцы, дзе супрацоўнік пастаянна адлічвае на сваё пэнсійнае забесьпячэньне) і ўласных унёскаў у пэнсійны фонд. Пэнсійная рэформа патрэбная для таго, каб у беларусаў зьявіўся такі выбар. Падвышэньне пэнсійнага ўзросту як каталізатар пратэсту Дракахруст: Ці можа гэтае рашэньне, калі яно будзе прынятае, стаць каталізатарам пратэстаў, запалкай, якая запаліць пажар? У людзей і бяз гэтага назапасілася шмат прэтэнзіяў да ўлады — «камуналка», цэны, беспрацоўе, а тут яшчэ і падвышэньне пэнсійнага ўзросту. Цыганкоў: Канешне, такое прагназаваць мы б не рызыкнулі, але гэтае рашэньне ня будзе добра ўспрынятае насельніцтвам. Улады пабачылі, як людзі сталі ісьці ў ЖЭКі, пісаць скаргі, і гэта паўплывала на гэты адскок назад у камунальных тарыфах. Цяпер улады будуць вельмі пільна вымяраць магчымыя сацыяльныя наступствы. Безумоўна, яны паспрабуюць як мага больш мякка, паступова праводзіць гэтае рашэньне. Але што рэйтынг Лукашэнкі ад гэтага ня вырасьце, мякка кажучы — безумоўны факт. Карбалевіч: Першае наступства, якое я прагназую — сапраўды ўдар па іміджу і рэйтынгу Аляксандра Лукашэнкі. Наконт пратэстаў — тут наўрад ці. Гэтае рашэньне тычыцца не цяперашніх пэнсіянэраў, а тых, хто набліжаецца да пэнсійнага ўзросту. Наўрад ці гэтыя людзі зьяўляюцца галоўным рухавіком пратэстных настрояў у беларускім грамадзтве. Я б зараз зьвярнуў увагу на тое, што апазыцыя атрымала ў свае рукі добрыя аргумэнты. Цяпер ад яе не патрабуецца нават ніякай станоўчай праграмы, як звычайна пра гэта кажуць, маўляў, «а што вы прапануеце»? Думаю, цяпер апазыцыі можна проста крытыкаваць улад,у і на гэтым яна можа атрымаць пэўныя дывідэнды. «Адкруціць назад» рашэньне аб падвышэньні пэнсійнага ўзросту, як гэта было зроблена з камунальнымі тарыфамі, будзе цяжка і складана будзе на гэтым нешта выйграць. Галоўным публічным ініцыятарам падвышэньня пэнсійнага ўзросту зьяўляецца Лукашэнка, ён сам пра гэта казаў, а чыноўнікі вельмі баяліся пра гэта казаць, таму што непапулярная тэма. Цяпер «адкруціць назад» і абвінаваціць нейкіх чыноўнікаў, якія «ад балды» гэта прыдумалі, даволі цяжка. Тут сытуацыя больш простая, у адрозьненьне ад сытуацыі камунальных тарыфаў, сапраўднай калькуляцыі якіх ніхто ня ведае. http://www.svaboda.org/content/article/27603203.html http://www.svaboda.org/content/article/27603203.html Thu, 10 Mar 2016 20:42:23 +0300 ЭканомікаЛюдзіЭкспэртыза СвабодыУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Юры Дракахруст)http://www.svaboda.org/content/article/27603203.html#relatedInfoContainer Як і на што паўплывае справа Надзеі Саўчанкі? Як працэс украінскай лётчыцы паўплывае на міжнародную рэпутацыю Расеі? Якую ролю будзе адыгрываць Саўчанка ва ўкраінскай палітыцы? Ці абмяняюць яе на расейскіх афіцэраў, затрыманых ва Ўкраіне? http://www.svaboda.org/content/article/27600903.html http://www.svaboda.org/content/article/27600903.html Wed, 09 Mar 2016 19:54:18 +0300 ПалітыкаЭкспэртыза СвабодыУСЕ НАВІНЫТрайны ўдарradiosvaboda@gmail.com (Юры Дракахруст)http://www.svaboda.org/content/article/27600903.html#relatedInfoContainer Сьвет з жаночым абліччам — Саўчанка, Мэркель, Алексіевіч Ці існуюць асаблівасьці жаночага полу на вайне, у палітыцы і ў літаратуры. http://www.svaboda.org/content/article/27598784.html http://www.svaboda.org/content/article/27598784.html Tue, 08 Mar 2016 20:05:31 +0300 ЛюдзіЭкспэртыза СвабодыУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Юры Дракахруст)http://www.svaboda.org/content/article/27598784.html#relatedInfoContainer Ці стане Лукашэнка Гарбачовым? Першы і апошні прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў — пешка ці дэміюрг гісторыі? Якое значэньне маюць матывы дзеяньняў палітыкаў? Пачатак перабудовы ў СССР і цяперашні стан Беларусі — у чым падабенства і ў чым адрозьненьне? http://www.svaboda.org/content/article/27592306.html http://www.svaboda.org/content/article/27592306.html Sun, 06 Mar 2016 16:20:48 +0300 ПалітыкаПраскі акцэнтПадзеі дняУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Юры Дракахруст)http://www.svaboda.org/content/article/27592306.html#relatedInfoContainer Прысуд актору як праява клясавай нянавісьці?  Ці ёсьць палітычная падкладка ў прысудзе актору Купалаўскага тэатру Арцёму Бародзічу? http://www.svaboda.org/content/article/27585671.html http://www.svaboda.org/content/article/27585671.html Wed, 02 Mar 2016 21:23:56 +0300 ЛюдзіЭкспэртыза СвабодыУСЕ НАВІНЫСудЗдарэньніТрайны ўдарradiosvaboda@gmail.com (Алег Грузьдзіловіч, Юры Дракахруст, Віталь Цыганкоў)http://www.svaboda.org/content/article/27585671.html#relatedInfoContainer