This version of the page http://www.svaboda.mobi/a/27577776.html (0.0.0.0) stored by archive.org.ua. It represents a snapshot of the page as of 2016-03-16. The original page over time could change.
Консулы РФ: забітыя ў ЗША дзеці маглі быць беларусамі ці ўкраінцамі

Лінкі ўнівэрсальнага доступу

  • Перайсьці да галоўнага зьместу
  • Перайсьці да галоўнай навігацыі
  • Перайсьці да пошуку
  • Поўная вэрсія
Здарэньні

Консулы РФ: забітыя ў ЗША дзеці маглі быць беларусамі ці ўкраінцамі


  • Падзяліцца на Фэйсбуку
  • Падзяліцца на Твітэры

Консульства Расеі ў Сыэтле заявіла, што забітыя ў ЗША дзеці маглі быць з Украіны ці Беларусі, перадае РІА Новості.

«Амэрыканская практыка праваахоўных органаў такая, што на момант сьледзтва яны ніякай інфармацыі не выдаюць. Нельга на падставе словаў суседа рабіць стопрацэнтныя высновы. Дзеці могуць размаўляць па-руску, але быць грамадзянамі суседніх дзяржаў — Украіны або Беларусі», — заявілі ў консульстве.

Як паведаміў упаўнаважаны пры прэзыдэнце Расеі па правах дзіцяці Павел Астахаў, загінулыя хлопчыкі былі расейцамі. Аднак, у апараце Астахава заявілі Інтэрфаксу, што чакаюць пацьверджаньня па каналах МЗС РФ.

Агенцтва адзначае, што расейскае консульства ў Сіэтле да гэтага часу не пацьвярджае інфармацыю аб нацыянальнасьці дзяцей.

На дадзены момант амэрыканская паліцыя паведаміла AP, што аднаго з забітых дзяцей клікалі Торы Карлсан, 1997 нараджэньня, другога — Куін Карлсан 1999 года нараджэньня.

Прычына забойства дзяцей не называецца.

Раней паведамлялася, што невядомы мужчына з гораду Белфэйр у штаце Вашынгтон застрэліў дваіх дзяцей, жанчыну і яшчэ аднаго чалавека, а пазьней застрэліўся сам. Агенцтва Асашыэйтэд Прэс паведамляла, што двое загінулых дзяцей маглі быць усыноўленыя з Расеі.

Вам можа яшчэ спадабацца

  • Людзі

    Дзень Волі ў Вільні адзначаць гульнёй, выставай і канцэртам Navi

  • Здарэньні

    За крадзеж пляката амэрыканскі студэнт у Паўночнай Карэі атрымаў 15 год катаргі

  • Людзі

    Акцябраты бязь Леніна ў гонар беларускай Канстытуцыі. ФОТЫ

Паказаць камэнтары

Back to top
XS
SM
MD
LG