Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа http://www.svaboda.org Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. http://www.rferl.org/img/rssLogo_RFERL.gif Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа http://www.svaboda.org be-BY Copyright 2013 - Радыё Свабода, RFE/RL, Inc. 60 Tue, 26 Aug 2014 15:28:15 +0300 Радыё Свабода Памяці Барыса Гюнтэра Памёр Барыс Гюнтэр — дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, праваабаронца. Праз 10 дзён, 2 верасьня, яму б споўніўся 71 год. У Вярхоўны Савет 12-га скліканьня Гюнтэр быў абраны ад Гомельскай-Сельмашаўскай акругі. Зь першага дня ўтварэньня Апазыцыі БНФ быў яе актыўным сябрам. Узнагароджаны мэдалём Літоўскай Рэспублікі «Памяці 13 студзеня». Пасьля заканчэньня дэпутацкіх паўнамоцтваў пэўны час працаваў у праваабарончым цэнтры «Вясна».   Да абраньня дэпутатам Вярхоўнага Савету 12 скліканьня Барыс Гюнтэр працаваў рабочым на «Гомсельмашы», не ўваходзіў ні ў якія палітычныя партыі, ня быў грамадзкім актывістам. Але заўсёды вызначаўся актыўнай грамадзянскай пазыцыяй, кажа паплечнік Барыса Гюнтэра па фракцыі БНФ у парлямэнце 12 скліканьня Алег Трусаў: «Гэтая вось працоўная інтэлігенцыя, людзі, якія прыйшлі да нас па закліку сэрца, не былі чальцамі ніякіх партыяў. Барыс нават мовы ня ведаў, калі прыйшоў у парлямэнт. Але потым вывучыў і размаўляў па-беларуску. Тым больш што паводле пашпарта ён немец. Гэта яшчэ раз сьведчыць пра тое, што ніякіх беларускіх нацыяналістаў у фракцыі БНФ не было, для нас галоўнае было — незалежнасьць Беларусі. І ў нашай апазыцыі ён увесь час быў надзвычай актыўны, на першых ролях. Яму і ў Літве далі ўзнагароду. Так што харошы быў чалавек... Іншая справа, што калі кадэнцыя наша скончылася і мы сталі фактычна непатрэбнымі нікому — ні ўладзе, ні апазыцыі, — ён трапіў у такі жыцьцёвы крызіс. Многія з нас потым не знайшлі свайго месца ў жыцьці, многія памерлі. Не заўсёды радзіма сваіх герояў пры жыцьці памятае. Няхай зямля будзе яму пухам, чалавек ён быў варты, варты таго, каб яго не забывалі». Словы спачуваньня выказаў старшыня Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12 скліканьня Зянон Пазьняк: «Выказваю шчырыя спачуваньні сваякам, родным і блізкім нябожчыка і ўсім беларусам, якія жывуць ў незалежнай Беларусі. Гэта быў наш актыўны фронтаўскі дэпутат і цьвёрды змагар за Беларусь і волю. Разам з усімі намі ён паспытаў гістарычнае шчасьце, якое называлася Незалежная Беларусь і Канец камунізму. Пра кожнага з гэтых дэпутатаў Фронта некалі будзе шмат напісана. Цяпер, у цяжкі час, бывай, дарагі Барыс. Хай Беларуская зямля будзе табе лёгкай. Усё лепшае наперадзе». Барыс Гюнтэр быў сакратаром сталай камісіі Вярхоўнага Савету ў пытаньнях працы, цэнаў, занятасьці і сацыяльнай абароны насельніцтва. Пра Барыса Гюнтэра ўзгадвае ягоны калега, старшыня камісіі Аляксандар Сасноў: «Гэта быў чалавек, які пасьлядоўна адстойваў інтарэсы краіны, Беларусі, нягледзячы на тое, што ён нарадзіўся ня тут і ўвогуле не беларус. Але так здарылася, што пасьлядоўна адстойваў яе інтарэсы, яе незалежнасьць. Добры, разумны хлопец, ён па поглядах быў сябрам БНФ і заўсёды быў у той камандзе 27 прадстаўнікоў апазыцыі ў парлямэнце. Быў ён і сярод тых, каго гвалтам Лукашэнка выкінуў з Авальнай залі, парушыўшы і Канстытуцыю, і ўсе законы краіны». Барыс Гюнтэр уваходзіў у склад Часовай камісіі ВС па ацэнцы дзейнасьці службовых асобаў у сувязі зь ліквідацыяй наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Узгадвае дэпутат Сяргей Навумчык: «Праца Барыса ў Чарнобыльскай камісіі, калі ён дамагаўся адсяленьня людзей з забруджаных тэрыторыяў і прыняцьця патрэбных законаў — уратавала здароўе і жыцьці сотням, калі ня тысячам людзей. Але я прыгадваю тры экстрэмальныя эпізоды, калі давялося быць разам з Барысам. У студзені 1991-га, калі мы зь ім і з дэпутатам Ігарам Пырхам як прадстаўнікі Апазыцыі БНФ паехалі ў Вільню і былі зь літоўскімі дэпутатамі ў будынку парлямэнту, ачэпленага тысячамі людзей, што выйшлі падтрымаць незалежнасьць. Памятаю дні і ночы жніўня 91-га — і ў час путчу, і пазьней, калі мы рыхтавалі праекты пастаноў для абвяшчэньня Незалежнасьці. Гэта была напружаная праца, але мы пачувалі сябе шчасьлівымі. І, вядома, ноч з 11 на 12 красавіка 1995 году, галадоўку супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэфэрэндуму — перад тым як нас зьбівала „Альфа“, у залю ўвайшлі супрацоўнікі службы аховы прэзыдэнта і паспрабавалі выцягнуць нас з крэслаў. Пачалі з Барыса Гюнтэра. Але мы ўчапіліся адзін у аднаго і не далі вырваць Барыса. Ва ўсіх гэтых падзеях Барыс Гюнтэр трымаўся выключна мужна». Калега Гюнтэра Лявонці Зданевіч кажа, што заўсёды ставіўся да спадара Гюнтэра з павагай: «Я магу ўзгадаць пра Барыса толькі добрае. Сапраўды, чалавек ніколі не займаўся палітыкай, наагул грамадзкай дзейнасьцю да абраньня ў Вярхоўны Савет, стаў такой моцнай фігурай у нашым асяродзьдзі, вызначаўся пасьлядоўнасьцю, працавітасьцю. Я выпадкова сустракаў ягоных землякоў, якія зь вялікай сымпатыяй ставіліся да Барыса, што было вельмі прыемна. Вельмі шкада, што надыходзіць такі час, калі ўжо адыходзяць нашы паплечнікі, блізкія па духу людзі. Няхай будзе зямля пухам». Барыс Гюнтэр быў адным з аўтараў пакету дакумэнтаў, якія леглі ў падмурак прынятых 25 жніўня 1991 году рашэньняў аб абвяшчэньні незалежнасьці Беларусі.   http://www.svaboda.org/content/article/26545581.html http://www.svaboda.org/content/article/26545581.html Fri, 22 Aug 2014 20:50:16 +0300 ПалітыкаУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Іна Студзінская)http://www.svaboda.org/content/article/26545581.html#relatedInfoContainer «Урокі-крокі для беларусікаў» Маладыя філёлягі, выкладчыкі беларускай мовы з пачатку навучальнага года арганізуюць курсы беларускай мовы для самых маленькіх. http://www.svaboda.org/content/article/26543621.html http://www.svaboda.org/content/article/26543621.html Fri, 22 Aug 2014 08:34:34 +0300 КультураУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Іна Студзінская)http://www.svaboda.org/content/article/26543621.html#relatedInfoContainer «Нам ад Расеі трэба далей адыходзіць. Няхай яны ГКЧП, НКВД — што хочуць робяць» 19 жніўня 1991 году ў СССР адбылася спроба дзяржаўнага перавароту. Жыхары Масквы ўбачылі на вуліцах гораду танкі, а па тэлебачаньні і радыё перадалі, што прэзыдэнт Савецкага Саюзу адхілены ад кіраўніцтва краінай быццам бы па стане здароўя, а ўладу ўзяў на сябе «ГКЧП» — дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы. Што памятаюць беларусы пра тыя падзеі, ці ведаюць, што такое «ГКЧП»?             http://www.svaboda.org/content/article/26536676.html http://www.svaboda.org/content/article/26536676.html Tue, 19 Aug 2014 07:01:48 +0300 ПалітыкаУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Іна Студзінская)http://www.svaboda.org/content/article/26536676.html#relatedInfoContainer Беларусь гатовая накарміць Расею айчыннымі бананамі і васьміногамі 13 жніўня ў Маскве віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Міхаіл Русы абмяркуе зь віцэ-прэм’ерам Расеі Аркадзем Дварковічам, а таксама з прадстаўнікамі Расспажыўнагляду пытаньні паставак беларускіх харчоў. Але якія харчы можна лічыць беларускімі? Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, за 5 месяцаў 2014 году зь Беларусі ў Расею пастаўлена лімонаў на 1,7 мільёна даляраў, бананаў — на 183 тысячы, ананасаў — на 37 тысяч, арэхаў (бразыльскіх, кеш’ю і міндалю) — на 1,8 мільёна, мідыяў — на 792 тысячы, васьміногаў — на 449 тысяч даляраў. Вядома, што экзатычная садавіна ў Беларусі не расьце, а пералічаныя морапрадукты ў беларускіх рэках і азёрах ня водзяцца. У беларускіх крамах таксама можна сустрэць тавары зь дзіўнымі краінамі паходжаньня: у гіпэрмаркеце «Гіпа», да прыкладу, прадаюцца нэктарыны і пэрсікі зь Літвы. На просьбу Радыё Свабода патлумачыць, што трэба зрабіць з таварам, каб памянялася краіна ягонага паходжаньня, прэсавы сакратар Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі Канстанцін Галамідаў параіў напісаць афіцыйны запыт на імя старшыні ДМК спадара Шпілеўскага. Таму мы паспрабавалі пракансультавацца з эканамістамі. Міхал Залескі кажа: «Гэта гульні з так званай „ТН“ зьнешнеэканамічнай дзейнасьці — гандлёвай намэнклятурай. Ёсьць такі дакумэнт, і там пералічана ўсё, што ёсьць на сьвеце». Паводле лёгікі, калі прадукт быў імпартаваны і прайшоў апрацоўку ў Беларусі, ён можа лічыцца ўжо айчынным, мяркуе Міхал Залескі. Гэта можа тычыцца, у прыватнасьці, морапрадуктаў: «Прывезьлі замарожаныя, іх размарозілі, пачысьцілі, упакавалі ў слоікі — і атрымаўся «Санта Брэмар». Карэспандэнтка: «А бананы, лімоны?» «Тут я ня ведаю... Хіба што іх прывезьлі зялёнымі, яны тут ляжалі, пакуль не пажаўцелі... Проста можна пасьмяяцца, пасьцябацца. Бо рацыянальнага тлумачэньня гэтаму няма». Прыведзеная Белстатам статыстыка па экзатычнай садавіне — гэта статыстыка не беларускіх лімонаў, бананаў альбо ананасаў, тлумачыць эканаміст Сяргей Чалы: «Гэта пастаўкі, паводле дадзеных нашага Мытнага камітэту, тавараў зь беларускай тэрыторыі на тэрыторыю Расеі. Гэта тавары ўвезеныя. То бок гэта могуць быць, да прыкладу, эквадорскія бананы, але ўвезеныя на тэрыторыю Беларусі, размытненыя тут. У сілу таго, што Расея, Беларусь і Казахстан утвараюць Эўразійскі эканамічны саюз, далей паміж імі ніякіх межаў няма. Гэты тавар становіцца таварам Мытнага саюзу і свабодна перасоўваецца па тэрыторыі ўсяго Эўразійскага саюзу. Строга кажучы, гэта ня наш экспарт. Гэта імпарт у Мытны саюз. І няма ніякай законнай перашкоды для пастаўкі тых жа забароненых у Расеі тавараў з краінаў, якія падтрымалі санкцыі супраць РФ, празь Беларусь альбо Казахстан. Калі б гэта былі фітасанітарныя абмежаваньні (як раней звычайна рабілася спадаром Анішчанкам, а цяпер Расспажыўнаглядам), то гэтыя нормы былі б агульныя для трох краінаў. То бок, калі б Расеі ўдалося даказаць, што гэта тавары шкодныя, тады і мы павінны былі б абмежаваць іх на сваёй тэрыторыі. У сілу таго, што гэта палітычная забарона, нацыянальная забарона, якая ня тычыцца больш нікога, гэта ніяк не абмяжоўвае імпарт пэўных тавараў, як ужо сказаў Дзяржаўны мытны камітэт. А далей няма ніякіх законных спосабаў спыніць гэтыя тавары пры перасячэньні мяжы Беларусі і Расеі, акрамя нашай добрай волі». Пра добрую волю і выкананьне сваіх абавязаньняў што да абароны рынку Саюзнай дзяржавы пры транзыце праз сваю тэрыторыю ў Расею заявіў і Аляксандар Лукашэнка: «Калі Расея закрыла свой рынак для пэўных тавараў, то мы гэтыя тавары транзытам празь Беларусь прапускаць не павінны». У той жа час Беларусь па-ранейшаму зможа пастаўляць у Расею харчаваньне, вырабленае ўнутры краіны з выкарыстаньнем імпартнай сыравіны, сказаў прадстаўнік Беларусі ў Эўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Румас. То бок, калі каўбаса вырабленая на беларускім мясакамбінаце з польскага мяса, яна лічыцца ўжо беларускім прадуктам і можа пастаўляцца ў Расею. Тое самае і, да прыкладу, з нарвэскай рыбай, зь якой у Беларусі зрабілі філе. А філе ласося будзе лічыцца таксама беларускім прадуктам, сьцьвярджае эканаміст Сяргей Чалы. http://www.svaboda.org/content/article/26527129.html http://www.svaboda.org/content/article/26527129.html Wed, 13 Aug 2014 07:30:11 +0300 ЭканомікаУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Іна Студзінская)http://www.svaboda.org/content/article/26527129.html#relatedInfoContainer Расейскія ўрокі для беларускіх турыстаў Сьледчы камітэт Расеі завёў пяць крымінальных спраў па фактах махлярства збанкрутаваных расейскіх турапэратараў — «Лабиринт», «Роза ветров Мир», «Идеал-тур», "Нева«і «Экспо-тур». Пракуратура Масквы ўжо заявіла, што кіраўнікі «Лябірынту» скралі ня менш за 100 мільёнаў рублёў. Экспэрты турбізнэсу прагназуюць, што бліжэйшым часам могуць збанкрутаваць яшчэ дзясяткі расейскіх турфірмаў. Як праблемы рынку турыстычных паслуг Расеі адаб’юцца на беларускіх турыстах і наагул на турыстычнай галіне? Што да беларускіх турыстаў, якія былі «завязьлі» ў Эгіпце, Тунісе і Баўгарыі, адпачываўшы па пуцёўках расейскага «Лябірынту», — то яны ўжо вярнуліся на радзіму. У Расеі апэратыўна стварылі «Ростурпомощь», якая кансалідавана накіроўвае дапамогу на арганізацыю дадатковых рэйсаў, турапэратары адлічваюць складкі. Далучаюцца і беларускія кампаніі — да прыкладу, офіс кампаніі Coral Travel у Менску таксама пералічвае туды сродкі. І, мяркуючы па ўвазе да гэтай праблемы, турыстам вярнуцца дакладна дапамогуць. А як застрахаваць турыстаў ад падобных сытуацыяў — унівэрсальнага рэцэпту няма, кажа Валянцін Цэхмейстэр, дырэктар Рэспубліканскага саюзу турыстычных арганізацыяў. Са збанкрутаванымі расейскімі турапэратарамі працавалі салідныя беларускія турфірмы. Але часьцяком і турфірмы, і самі турысты праводзяць авантурную палітыку. Як самі турысты, так і турфірмы нярэдка робяць онлайн-замовы, а дакумэнты атрымліваюць перад трапам самалёта ці наагул на рэцэпцыі і не чытаюць, што там напісана: Як казаў адзін мой знаёмы зь Міністэрства спорту і турызму — „і жук, і жаба“, могуць гэтым займацца, ня маючы паняцьця аб прафэсійнай здатнасьці, адказнасьці «Зараз у нас у Беларусі кожны можа заняцца гэтым відам прадпрымальніцтва, і цалкам бескантрольна. На рынку існуе парадку 1500 кампаніяў (дакладнай лічбы ніхто ня ведае). 1500 усялякіх агенцтваў, як казаў адзін мой знаёмы зь Міністэрства спорту і турызму — „і жук, і жаба“, могуць гэтым займацца, ня маючы паняцьця аб прафэсійнай здатнасьці, адказнасьці». На інтэрнэт-партале газэты «Туризм и отдых» прадстаўнікі беларускіх турагенцтваў даюць турыстам парады, якія зводзяцца ў асноўным да аднаго: «Устрымайцеся ад паездкі на адпачынак праз Маскву, падтрымлівайце айчыннага вытворцу, лятайце „Белавія“, замаўляйце туры ў беларускіх апэратараў». Валянцін Цэхмейстэр наконт беларускіх турапэратараў тлумачыць: «Дакладней, яны ўсе турагенты, а не турапэратары, паколькі працуюць па дамовах камісіяў з замежнымі партнэрамі. Што тычыцца турапэратараў, якія працуюць на выезд — я наагул не магу ніводнага прыгадаць. Часьцей за ўсё нашы турыстычныя кампаніі працуюць як агенты па дамове камісіі. Яны бяруць чужы прадукт, дадаюць сваю маржу, альбо яна ўжо закладзеная, — і ўсё. То бок проста прадаюць чужы пакет». Дзяржава пасьля адмены ліцэнзаваньня ў 2010 годзе ў гэты працэс ня ўмешваецца. Калі расейскі турапэратар павінен замест ліцэнзіі яшчэ фінансавую гарантыю атрымаць, то ў Беларусі і таго няма. На думку дырэктара турыстычнага парталу Holiday.by Андрэя Барашкі, з гэтага можна вынесьці пэўныя эканамічныя ўрокі: «Гэта добры шанец для нашых турыстычных кампаніяў разьвіваць свой уласны бізнэс, зразумеўшы пэўныя эканамічныя ўмовы тур-апэрэйтынгу. І для турагенцтваў тут ёсьць урок эканомікі: турагенцтва Для турагенцтваў тут ёсьць урок эканомікі: турагенцтва павінна правільна выбраць апэратара альбо рабіць так, каб у прапанаваным імі туры, яны былі ўпэўненыя павінна правільна выбраць апэратара альбо рабіць так, каб у прапанаваным імі туры, нават калі ён ня іхні, які толькі перапрадаюць, яны былі ўпэўненыя. Пасьля гэтай сытуацыі павінны быць дакладней прапісаныя абавязаньні і турагентаў, і турапэратараў перад турыстамі». Колькі беларусаў сапсавалі сабе адпачынак, зьвязаўшыся з расейскімі кампаніямі-банкрутамі, падлічыць немагчыма. Бо людзі самастойна замаўляюць туры наўпрост праз Маскву, праз інтэрнэт, кажа прэсавы сакратар Міністэрства спорту і турызму Ўладзімер Несьцяровіч: «Адсачыць мы можам, толькі калі людзі будуць зьвяртацца па прававую альбо экспэртную дапамогу ў наш Дэпартамэнт па турызьме. І нават былі неаднаразова такія выпадкі, калі прасілі нашых экспэртаў выступаць у абарону грамадзян у судзе. Але ўсё ж такі першая інстанцыя, куды людзі зьвяртаюцца, — гэта сама турыстычная арганізацыя, зь якой яны спрабуюць самі ўлагодзіць усё мірным шляхам. Калі не атрымліваецца — зьвяртаюцца ў дыпляматычныя прадстаўніцтвы беларускія, калі такіх няма ў краіне — бягуць да расейцаў. І калі расейцы сваіх эвакуявалі з гарачых кропак, то і беларусаў забіралі». Турыстычная дзейнасьць — гэта рызыкоўная дзейнасьць. Таму рызыкі павінны страхавацца, лічаць экспэрты. Лепш заплаціць лішнія паўтара-два працэнты, і калі чалавек перадумаў ляцець ці здарыўся нейкі форс-мажор, ён атрымлівае кампэнсацыю ад страхавой кампаніі. Павінны быць добра прапрацаваныя страхавыя мэханізмы, адказнасьць турапэратара. А ў ідэале трэба прыняць закон аб страхаваньні рызыкі падарожніка. http://www.svaboda.org/content/article/26521071.html http://www.svaboda.org/content/article/26521071.html Fri, 08 Aug 2014 17:43:11 +0300 ЭканомікаУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Іна Студзінская)http://www.svaboda.org/content/article/26521071.html#relatedInfoContainer Стыхійныя рынкі будуць разганяць Сталічныя ўлады будуць змагацца з нелегальным вулічным гандлем. Стыхійныя рынкі будуць разганяць, а парушальнікаў пакараюць штрафам. http://www.svaboda.org/content/article/26516394.html http://www.svaboda.org/content/article/26516394.html Wed, 06 Aug 2014 10:47:21 +0300 ЭканомікаУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Іна Студзінская)http://www.svaboda.org/content/article/26516394.html#relatedInfoContainer Над «ЛеГранд» — пагроза банкруцтва У дачыненьні да найстарэйшага ў Беларусі замежнага прадпрыемства па вытворчасьці абутку «ЛеГранд» распачалася працэдура банкруцтва. Прычым у Эканамічны суд на абутковае прадпрыемства падалі не крэдыторы, а падатковыя органы і Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Брытанскае прадпрыемства «ЛеГранд» працуе ў Беларусі 18 гадоў. Ягоная прадукцыя — мадэльны жаночы абутак — прысутнічае на рынках Беларусі, Расеі, Прыбалтыкі. У штаце прадпрыемства — 390 чалавек. Фінансавыя праблемы ў «ЛеГранда» пачаліся яшчэ ў 2009 годзе, калі фірма мусіла адказваць у судзе па мностве пазоваў крэдытораў. Ужо тады Гаспадарчы суд Менску настойваў, што прадпрыемству патрабуецца фінансавае аздараўленьне. У 2012 годзе, калі прадпрыемства пачало сур’ёзна нарошчваць аб’ёмы вытворчасьці, яно выйшла са складу канцэрну «Беллегпрам». За часовым пад’ёмам зноў адбыўся спад, вырасьлі складзкія запасы. Пачаліся затрымкі ня толькі па абавязаньнях перад крэдыторамі, але і з выплатай заробку. І вось 17 ліпеня ў Эканамічным судзе адкрылася конкурсная вытворчасьць у дачыненьні да «ЛеГранду», пацьвердзіла загадчыца аддзелу суду Алена Якіменка: «Гэта справа аб эканамічнай няздатнасьці альбо банкруцтве. Але можа быць санацыя. То бок гэта часовая мера. А потым пытаньне будзе вырашацца ў судзе». На прадпрыемстве прызначаны конкурсны кіраўнік, якім стала Таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Юрыдычная група „Советник“». Дырэктар «Советника» Ігар Ашуркевіч пакуль ня стаў камэнтаваць сытуацыю зь «ЛеГрандам». «Я толькі пачынаю знаёміцца, спрабую разабрацца ў справах. Цяпер нічога не магу пракамэнтаваць. Праз пару месяцаў толькі». А ідзе не працэдура банкруцтва, а працэдура аднаўленьня. Санацыя Усе працаўнікі «ЛеГранду» сышлі ў адпачынак. Вытворчасьць часова спыненая. Гэта звычайная практыка — летам на месяц на многіх прадпрыемствах лёгкай прамысловасьці спыняецца вытворчасьць, ідзе рамонт у цэхах. Ні з дырэктарам прадпрыемства, ні з галоўным інжынэрам зьвязацца не ўдалося — час адпачынкаў. Паколькі са складу канцэрну «Беллегпрам» «ЛеГранд» выйшаў у 2012 годзе, камэнтаваць праблемы, якія могуць быць у прадпрыемства, начальнік упраўленьня каардынацыі разьвіцьця гарбарна-абутковай галіны Аляксандар Кацюшка ня стаў, заўважыўшы: «Адно, што ведаю — у суд на іх падавала Міністэрства па падатках і зборах і Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. То бок гэта не крэдыторы, якія пастаўляюць сыравіну, матэрыялы, а дзяржаўныя арганізацыі падавалі». Цяпер на «ЛеГрандзе» працуе толькі камэрцыйны аддзел, паведаміла ягоная супрацоўніца Кацярына. Яна пераконвае, што цяжкасьці ў прадпрыемства часовыя: «Мы працуем. Вось толькі што новую мадэль пантофляў выпусьцілі, чаравікі новыя зьбіраемся выпускаць. Людзі зараз пайшлі ў адпачынак, я маю на ўвазе вытворчасьць. Перад адпачынкам выпусьцілі туфлікі восеньскія, закрытыя, рознакаляровыя, і пайшлі ў адпачынак. А ідзе не працэдура банкруцтва, а працэдура аднаўленьня. Санацыя». Якія шанцы ёсьць у «ЛеГранда», каб выйсьці са складанага становішча? Ці здолее прадпрыемства выплаціць тое, што завінавацілася па падатках і ў Фонд сацыяльнай абароны? Прадстаўнік канцэрну «Беллегпрам» Аляксандар Кацюшка выказаў такое меркаваньне: «Улічваючы, што гэта прыватны замежны капітал, калі зь іхняга боку будзе зацікаўленасьць, то, думаю, яны захаваюць і вытворчасьць, і знойдуць выйсьце. А на сёньняшні дзень усе прадпрыемствы, якія ўваходзяць у канцэрн і якія не ўваходзяць, знаходзяцца ў аднолькавай эканамічнай сытуацыі. На жаль, усе мы жывем з крэдытамі, а працэнты па крэдытах вельмі высокія». Першы сход крэдытораў «ЛеГранду» прызначаны на 13 кастрычніка. http://www.svaboda.org/content/article/26515253.html http://www.svaboda.org/content/article/26515253.html Tue, 05 Aug 2014 17:39:29 +0300 ЭканомікаУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Іна Студзінская)http://www.svaboda.org/content/article/26515253.html#relatedInfoContainer Ва Ўкраіне не пакажуць «Белую гвардыю» і «Паддубнага» Дзяржаўнае агенцтва Ўкраіны ў пытаньнях кіно выдала загад аб абавязковай экспэртызе фільмаў расейскай вытворчасьці, якія плянуюцца да пракату, на прадмет адпаведнасьці нацыянальнаму заканадаўству. http://www.svaboda.org/content/article/25474186.html http://www.svaboda.org/content/article/25474186.html Tue, 29 Jul 2014 16:40:21 +0300 КультураУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Іна Студзінская)http://www.svaboda.org/content/article/25474186.html#relatedInfoContainer Цэны на імпартныя тавары вырастуць. Дзякуючы ўказу прэзыдэнта Імпартэраў насьцярожылі некаторыя пункты ўказу прэзыдэнта № 361 «Аб асобных пытаньнях падаткаабкладаньня, бухгальтарскага ўліку, пераацэнкі маёмасьці і арэнднай платы». http://www.svaboda.org/content/article/25469920.html http://www.svaboda.org/content/article/25469920.html Fri, 25 Jul 2014 12:11:03 +0300 ЭканомікаУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Іна Студзінская)http://www.svaboda.org/content/article/25469920.html#relatedInfoContainer Беларусь перамагла ў намінацыі «Назад у СССР». Ці варта гэтым ганарыцца? Сумнеўная прэмія часопіса National Geographic Traveler трапіць у Менск. http://www.svaboda.org/content/article/25469058.html http://www.svaboda.org/content/article/25469058.html Thu, 24 Jul 2014 16:34:44 +0300 ПалітыкаЛюдзіКультураУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Іна Студзінская)http://www.svaboda.org/content/article/25469058.html#relatedInfoContainer Дэпутат Валянціна Лявоненка: «Забараняць, палітычна зьнішчаць сваіх апанэнтаў — непрыстойна» Як лідэры беларускіх левых і правых партыяў ставяцца да ліквідацыі фракцыі камуністаў у Вярхоўнай Радзе й суду па забароне кампартыі ва Ўкраіне? http://www.svaboda.org/content/article/25468891.html http://www.svaboda.org/content/article/25468891.html Thu, 24 Jul 2014 15:12:33 +0300 ПалітыкаУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Іна Студзінская)http://www.svaboda.org/content/article/25468891.html#relatedInfoContainer Міністар гандлю: Усе кавярні забітыя бітком. А мы кажам, што такія бедныя! 22 ліпеня ўступіў у сілу новы закон «Аб дзяржаўным рэгуляваньні гандлю і грамадзкага харчаваньня ў Рэспубліцы Беларусь». Якім чынам Мінгандаль будзе ажыцьцяўляць гэтае дзяржаўнае рэгуляваньне, наколькі яно адпавядае рынкавым прынцыпам і ці застанецца ў чыноўнікаў магчымасьць уплываць на спажывецкія цэны? http://www.svaboda.org/content/article/25467752.html http://www.svaboda.org/content/article/25467752.html Wed, 23 Jul 2014 16:56:13 +0300 ЭканомікаПадзеі дняУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Іна Студзінская)http://www.svaboda.org/content/article/25467752.html#relatedInfoContainer Улады хочуць забараніць арэнду кватэр на суткі. Прадпрымальнікі адбіваюцца Ініцыятыва беларускіх уладаў забараніць пасуткавую арэнду кватэр ставіць пад пагрозу бізнэс 800 індывідуальных прадпрымальнікаў і кампаній толькі ў Менску. http://www.svaboda.org/content/article/25467070.html http://www.svaboda.org/content/article/25467070.html Wed, 23 Jul 2014 11:08:04 +0300 ЭканомікаУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Іна Студзінская)http://www.svaboda.org/content/article/25467070.html#relatedInfoContainer «Усходняе партнэрства» хочуць падзяліць на два клясы. Беларусь застаецца ў «нулявым» Якія пэрспэктывы ўдзелу Беларусі ва «Ўсходнім партнэрстве», ці ёсьць спадзеў на больш шчыльнае супрацоўніцтва, — разважае палітоляг Юры Чавусаў. http://www.svaboda.org/content/article/25466214.html http://www.svaboda.org/content/article/25466214.html Tue, 22 Jul 2014 15:53:23 +0300 ПалітыкаУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Іна Студзінская)http://www.svaboda.org/content/article/25466214.html#relatedInfoContainer Артысты ў акопах украінска-расейскага канфлікту Стывэна Сігала не захацелі бачыць на фэстывалі ў Эстоніі, а Грузія адмовілася ад гастроляў Сяргея Бязрукава. Хто з артыстаў пацярпеў на полі расейска-ўкраінскага канфлікту і каго зь іх караюць рублём і далярам за выказваньне палітычнай пазыцыі? http://www.svaboda.org/content/article/25465026.html http://www.svaboda.org/content/article/25465026.html Mon, 21 Jul 2014 18:26:14 +0300 ПалітыкаКультураПадзеі дняУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Іна Студзінская)http://www.svaboda.org/content/article/25465026.html#relatedInfoContainer Украінцы згуртаваліся ў барацьбе супраць расейскага агрэсара, — лідэр украінскай дыяспары ў Беларусі Украінская дыяспара ў Беларусі спадзяецца на хуткае ўрэгуляваньне сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны, а таксама на захаваньне і ўзмацненьне беларуска-ўкраінскіх сувязяў. http://www.svaboda.org/content/article/25460462.html http://www.svaboda.org/content/article/25460462.html Thu, 17 Jul 2014 14:39:17 +0300 ПалітыкаУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Іна Студзінская)http://www.svaboda.org/content/article/25460462.html#relatedInfoContainer Украінскі палітоляг: Мэркель і Аланду Пуцін бліжэйшы за Ўкраіну «На жаль, Мэркель, якая ўжо заседзелася на месцы кіраўніка Нямеччыны, абсалютна неадэкватна ставіцца да Ўкраіны, да ўкраінскіх жаданьняў адарвацца ад імпэрскай пупавіны», — заявіў Радыё Свабода ўкраінскі палітоляг Віктар Каспрук. http://www.svaboda.org/content/article/25458119.html http://www.svaboda.org/content/article/25458119.html Tue, 15 Jul 2014 17:58:30 +0300 ПалітыкаУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Іна Студзінская)http://www.svaboda.org/content/article/25458119.html#relatedInfoContainer Рэгіёны страйкавалі, Менск працаваў У сераду бальшыня прадпрымальнікаў, якія абвясьцілі страйк 1 ліпеня, зноў ня выйшлі на працу. Павільёны і палаткі на рэчавых рынках Горадні, Віцебску, Воршы, Горадні зачыненыя. http://www.svaboda.org/content/article/25443175.html http://www.svaboda.org/content/article/25443175.html Wed, 02 Jul 2014 16:50:34 +0300 ЭканомікаУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Іна Студзінская)http://www.svaboda.org/content/article/25443175.html#relatedInfoContainer Уладзімер Карагін: «Залаты век» дробных прадпрымальнікаў сышоў 1 ліпеня многія прадпрымальнікі ў розных рэгіёнах ня выйшлі на працу, шмат месцаў на рынках пустуе. Сытуацыю аналізуюць лідэры прадпрымальніцкага руху. http://www.svaboda.org/content/article/25441988.html http://www.svaboda.org/content/article/25441988.html Tue, 01 Jul 2014 18:34:31 +0300 ЭканомікаУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Іна Студзінская)http://www.svaboda.org/content/article/25441988.html#relatedInfoContainer ТБМ сьвяткуе 25-годзьдзе 26 чэрвеня ў галерэі «Ў» Таварыства беларускай мовы ўрачыста адзначыла сваё 25-годзьдзе. На імпрэзу зьехаліся сябры грамадзкага аб’яданьня з усіх куткоў Беларусі. http://www.svaboda.org/content/article/25436714.html http://www.svaboda.org/content/article/25436714.html Thu, 26 Jun 2014 21:10:21 +0300 КультураПадзеі дняУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Іна Студзінская)http://www.svaboda.org/content/article/25436714.html#relatedInfoContainer