Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа http://www.svaboda.org Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. http://www.rferl.org/img/rssLogo_RFERL.gif Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа http://www.svaboda.org be-BY Copyright 2013 - Радыё Свабода, RFE/RL, Inc. 60 Fri, 15 Aug 2014 06:41:59 +0300 Радыё Свабода Вялікая Брытанія за ўмацаваньне стабільнасьці ў Беларусі Прайшло ўжо два тыдні, як зьявілася шмат у чым адметнае інтэрвію амбасадара Вялікай Брытаніі ў Беларусі Бруса Бакнэла парталу Naviny.by. Я чакаў бурлівай рэакцыі экспэртаў і палітызаванай публікі, але яе чамусьці амаль не было. Ці то час летніх адпачынкаў на гэта паўплываў, ці на тле вострага канфлікту паміж Расеяй і Захадам тэма дачыненьняў ЭЗ зь Беларусьсю ў новых умовах, якую ўзьняў брытанскі дыплямат, неяк губляецца. Як вядома, галоўная праблема ў адносінах Беларусі з Эўропай — пытаньне правоў чалавека. Але дагэтулешні досьвед паказвае, што падчас вострага канфлікту паміж Захадам і Расеяй тэма каштоўнасьцяў адыходзіць на другі плян. На першае ж месца вылучаецца пытаньне геапалітыкі. Так, напрыклад, адбылося пасьля расейска-грузінскай вайны 2008 году, калі Беларусь не прызнала незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі і паміж Менскам ды Брусэлем пачаўся дыялёг. На нешта падобнае беларускае кіраўніцтва разьлічвала і цяпер. Яно спадзявалася, што на тле вострага супрацьстаяньня паміж Захадам і Расеяй, пры адносна нэўтральнай пазыцыі Беларусі па ўкраінскім пытаньні, ЭЗ адкіне праблему палітвязьняў і пачне паўнавартасны дыялёг зь Менскам. Не сказаць, каб гэтыя пляны выявіліся зусім марнымі. Узровень кантактаў паміж Беларусьсю і Эўразьвязам павышаецца. Нядаўна Менск наведаў міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус. Але ўсё ж працэс размарожваньня адносін ідзе няшпарка. Чаму? Вось часткова адказ на гэтае пытаньне і даў у сваім інтэрвію амбасадар Вялікай Брытаніі ў Беларусі Брус Бакнел. Праўда, незразумела, ці выказваньні брытанскага пасла — гэта дыпляматычная лінія ўсяго ЭЗ, ці толькі пазыцыя Лёндану. У любым выпадку заявы сп. Бакнэла вельмі паказальныя, яны сьведчаць пра новыя настроі, якія зьявіліся ў палітычных і дыпляматычных колах Эўропы апошнім часам. Што ж сказаў брытанскі амбасадар? Вось некаторыя фрагмэнты інтэрвію. Вялікая Брытанія прызнае зону эксклюзіўных інтарэсаў Расеі і не зьбіраецца туды моцна лезьці «Трэба працаваць асьцярожна і паступова. Ня будзе рэзкай зьмены нашай пазыцыі. Калі мы будзем дзейнічаць у сьпешцы, спрабуючы паскорыць тэмп паляпшэньня адносін, гэта, верагодна, ня будзе ўкладам ва ўмацаваньне стабільнасьці ў Беларусі. Гэта ня будзе ні ў чыіх інтарэсах, таму што гэта можа прыйсьціся не даспадобы Расіі, а мы ня хочам дэстабілізаваць такім чынам сытуацыю ў Беларусі і рэгіёне. Той факт, што ў Беларусі знаходзяцца расейскія ваенныя базы, таксама змушае нас працаваць над паляпшэньнем адносін зь Беларусьсю асьцярожна, павольна і паступова. Мы ня можам думаць у катэгорыях гульні з нулявой сумай... Беларусь зьяўляецца часткай аднаго ваеннага саюзу з Расеяй... Беларусь — цесны саюзьнік Расеі... Апошняе, што мы хочам зрабіць, гэта ўзмацніць напружанасьць паміж НАТО і АДКБ... І мы ня хочам рабіць нічога, што пашырыла б канфлікт у рэгіёне. У нас ёсьць свой ваенны альянс, у Беларусі — свой. Таму мы павінны дзейнічаць вельмі асьцярожна, каб не дапусьціць эскаляцыі напружанасьці ў рэгіёне». Апёкшыся на Ўкраіне, цяпер Эўропа будзе значна больш асьцярожна падтрымліваць працэс дэмакратызацыі і эўрапеізацыі Беларусі Трэба мець на ўвазе, што Вялікая Брытанія ў параўнаньні зь іншымі чальцамі ЭЗ займае пазыцыю рашучага супрацьдзеяньня Расеі. І тым больш знамянальны яе, скажам так, апартуністычны падыход да размарожваньня адносін зь Беларусьсю. Калі зрабіць пераклад з ангельскай дыпляматычнай мовы на звычайную, то можна зрабіць наступныя высновы. 1. Захад арыентаваны на палітыку ўлагоджваньня Расеі нават пасьля таго, што яна зрабіла і працягвае рабіць ва Ўкраіне. У працяглай канфрантацыі зь ёй там ніхто не зацікаўлены. Таму робіцца ўсё, каб лішні раз не раздражняць Маскву. 2. Вялікая Брытанія прызнае зону эксклюзіўных інтарэсаў Расеі і не зьбіраецца туды моцна лезьці. А менавіта гэтага і дабіваецца Масква ад Захаду. Знакамітая «перазагрузка» адносін Расеі з новай амэрыканскай адміністрацыяй Абамы якраз і палягала ў тым, што Злучаныя Штаты прызнаюць постсавецкую прастору зонай расейскіх інтарэсаў і абяцаюць не падштурхоўваць тут дэмакратычныя перамены. 3. Беларусь — гэта расейская дзялянка. Любыя спробы ЭЗ разьвіваць зь ёй адносіны павінны адбывацца калі не са згоды Масквы, то абавязкова з улікам інтарэсаў і пазыцыі РФ. 4. Апёкшыся на Ўкраіне, цяпер Эўропа будзе значна больш асьцярожна падтрымліваць працэс дэмакратызацыі і эўрапеізацыі Беларусі. Цяпер Вялікая Брытанія зацікаўленая «ва ўмацаваньні стабільнасьці ў Беларусі». Бачыце, якая знаёмая рыторыка. Бо дэмакратычныя перамены тут выклічуць дэстабілізацыю ва ўсім рэгіёне. А тут бы расхлябаць украінскі крызіс. Сумна ад усяго гэтага. Можа, і сапраўды Беларусь страціла свой гістарычны шанец вярнуцца ў Эўропу, упусьціла момант, калі яна магла стаць дэмакратычнай краінай? 13.08.2014 г. http://www.svaboda.org/content/article/26529124.html http://www.svaboda.org/content/article/26529124.html Wed, 13 Aug 2014 17:56:08 +0300 ПалітыкаБлогіВалер КарбалевічУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Валер Карбалевіч)http://www.svaboda.org/content/article/26529124.html#relatedInfoContainer Прайграе ці выйграе Беларусь ад эканамічнай вайны паміж Расеяй і Захадам? Беларускія афіцыйныя асобы актыўна абмяркоўваюць магчымасьці выкарыстаньня гандлёвай вайны, якая пачалася паміж Расеяй і Захадам. Ці зможа Беларусь запоўніць расейскі рынак прадуктамі харчаваньня? Як паўплываюць на Беларусь эканамічныя праблемы ў Расеі? Удзельнікі: прафэсар Барыс Жаліба і эканаміст Сяргей Чалы.   Ці зможа Беларусь запоўніць расейскі рынак прадуктамі харчаваньня? Валер Карбалевіч: «Эканамічная вайна, якая пачалася паміж Расеяй і Захадам, стварае для Беларусі як новыя праблемы, так і новыя магчымасьці. Чаго тут больш? Найперш, пагаворым пра тое, як Беларусь можа скарыстаць забарону на імпарт прадуктаў харчаваньня з заходніх краін у Расею. Здаецца, значна павялічыць вытворчасьць харчовых тавараў Беларусі нерэальна. Але можна выкарыстаць схему замены. Вось Лукашэнка ў панядзелак прымаў прэм’ера Мясьніковіча і даручыў выкарыстаць тыя фуры з харчаваньнем з Эўропы, якія стаяць на мяжы. А начальнік галоўнага ўпраўленьня зьнешнеэканамічнай дзейнасьці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі Аляксей Багданаў адзначыў, што можна выкарыстаць перанакіроўваньне плыняў харчаваньня зь іншых краін. То бок харчовыя тавары з Эўропы запоўняць беларускі рынак, а беларуская прадукцыя пойдзе ў Расею. Як вам такая схема?» Барыс Жаліба: «Трэба выкарыстоўваць гэтую гандлёвую вайну на сваю карысьць. Для Расеі варыянты імпарту харчаваньня з Азіі ці Паўднёвай Амэрыкі патрабуюць часу і дадатковых лягістычных выдаткаў. Беларусь і дасюль выкарыстоўвала рээкспарт у Расею зь іншых краін. Напрыклад, Беларусь прадавала ў Расею бананы, апэльсіны, якія відавочна паходзяць з трапічных краін. Можна купляць заходнюю сыравіну, тут перапрацоўваць і экспартаваць у Расею. Напрыклад, пастаўляць туды каўбасу, вырабленую з польскага мяса. Ёсьць у нас рэзэрвы, каб больш прадаваць у Расею малочнай прадукцыі, гародніны, напрыклад, бульбы. У меншай ступені існуюць магчымасьці экспарту садавіны. А вось рост экспарту мяса ў Расею абмежаваны. Бо нядаўна ў нас саміх быў дэфіцыт сьвініны». Сяргей Чалы: «Пачну з таго, што адраджэньня сельскай гаспадаркі Расеі з-за гэтых санкцыяў ня будзе, хоць у Расеі пра гэта шмат кажуць. Бо патрэбныя значныя інвэстыцыі ў гэтую галіну. І каб яны далі вынік, патрэбен час. А калі ўлічыць, што гандлёвая вайна можа з палітычных прычын неўзабаве спыніцца, то інвэстыцыі ў сельскую гаспадарку Расеі рызыкоўныя. Цяпер ЭЗ намякае Бразыліі і Чылі, што нарошчваньне экспарту ў Расею, каб замясьціць эўрапейскую прадукцыю, будзе нядобрым палітычным крокам. Магчымасьці беларускага АПК нарасьціць вытворчасьць невялікія. Міністар сельскай гаспадаркі Беларусі Заяц у інтэрвію на партале БелТА адзначыў што мы можам нарасьціць пастаўкі харчаваньня ў Расею на 15–20%. Але высьвятляецца, што гэта магчыма толькі па асобных таварных пазыцыях. Дый увогуле, думаю, гэтыя лічбы завышаныя. Напрыклад, пастаўкі беларускага малака ў Расею гэтым годам вырасьлі толькі на 3%. То бок фактычна галіна працуе «з колаў». Галоўная праблема, якая стрымлівае рост вытворчасьці малака і мяса, — гэта кармы. І гэтае пытаньне хутка ня вырашыць. Таму нарасьціць экспарт можна толькі за кошт агаленьня ўнутранага рынку. Схема, калі купляем польскае мяса, а сваё прадаём у Расею, працуе яшчэ з 2011 году, калі пасьля дэвальвацыі стала выгадна ўсё прадаваць у Расею. Магчымасьці беларускага АПК нарасьціць вытворчасьць невялікія Тут ёсьць адзін юрыдычны момант. Расея ня можа забараніць прадаваць у Расею прадукцыю з тэрыторыі краін-сябраў Мытнага зьвязу, нават калі гэта тавары трэціх краін. Таму калі Лукашэнка кажа, што мы разумеем Расею і ня будзем займацца пастаўкамі эўрапейскага харчаваньня праз сваю тэрыторыю, то гэтым мы дэманструем сваю добрую волю і ляяльнасьць да Масквы. Але, думаю, тут будзе існаваць і кантрабанда, і рэбрэндынг, калі польскія яблыкі будуць пастаўляцца ў Расею пад выглядам беларускіх (прычым немагчыма вызначыць, чые гэта яблыкі насамрэч). Будзе выкарыстоўвацца нават не перапрацоўка, а толькі пераўпакоўка, каб назваць купленую за мяжой прадукцыю беларускай. І прадукцыю з гэтых фур на мяжы можна купіць па мінімальных цэнах, бо яна хутка псуецца. Цэны на харчаваньне ў Расеі ўжо пачалі расьці. Гэта значыць, што «партызанскія» пастаўкі ў Расею, нават насельніцтвам, будуць адбывацца. Будзе паўтарацца сытуацыя 2011 году, калі на ўнутраным рынку з-за гэтага ўзьнік дэфіцыт. Таму перад уладамі стаіць дылема: нарошчваць экспарт у Расею ці абараняць свой рынак? Думаю, спачатку павялічыцца экспарт, а потым пачнецца барацьба з дэфіцытам на ўнутраным рынку з дапамогай павышэньня цэнаў да ўзроўню маскоўскіх«. Карбалевіч: «А яшчэ міліцыя пачне правяраць электрычкі, каб прадухіліць вываз харчаваньня ў Расею».   Як уплываюць на Беларусь заходнія санкцыі адносна расейскіх банкаў? Карбалевіч: «Эканамічныя санкцыі ЗША і ЭЗ моцна ўдарылі па расейскай эканоміцы. Шмат інвэстараў сыходзіць з краіны. Заходнія санкцыі моцна ўдарылі па банкаўскім рынку Расеі. З улікам таго, што ў Беларусі існуе значная прысутнасьць расейскіх банкаў, як гэта паўплывае на беларускую эканоміку? Тры расейскія банкі, які трапілі пад санкцыі — ВТБ, Внешэкономбанк, Сбербанк — крэдыторы беларускага ўраду. Як гэта можа адбіцца на магчымасьці рэструктурызацыі беларускіх пазыкаў?» Жаліба: «Тыя выгады, якія атрымае Беларусь ад павелічэньня экспарту харчаваньня ў Расею, будуць нівэляваныя стратамі, якія яна панясе ад зьмяншэньня экспарту прадукцыі прамысловасьці. Бо пакупная здольнасьць расейскага рынку зьмяншаецца. Цяпер на Беларусі вісіць пазыка ў 2 млрд даляраў банку ВТБ. Увогуле, Расея застаецца адзіным крэдыторам Беларусі. І ўдар па расейскай эканоміцы ад санкцыяў і ад канфлікту Расеі з Украінай можа адмоўна адбіцца на здольнасьці банкаў РФ крэдытаваць Беларусь». Чалы: «Ня думаю, што новая сытуацыя адмоўна адаб’ецца на здольнасьці банкаў РФ крэдытаваць Беларусь. Бо гэтыя брыдж-крэдыты выгадныя расейскім банкам. Не выключаю, што гэтыя крэдыты выдаюцца пад заклад беларускай уласнасьці, як гэта адбылося з крэдытам Сбербанка ў 2011 годзе. Тут можа ўзьнікнуць іншая праблема. Дагэтуль адной з асноўных крыніцаў паступленьня валюты ў краіну былі сындыкаваныя крэдыты, якія „дочкі“ расейскіх банкаў атрымлівалі з сваіх „мацярынскіх“ расейскіх банкаў. А Нацбанк залічваў гэтую валюту сабе ў золатавалютныя рэзэрвы, выдаючы ўзамен гэтым банкам беларускія рублі. Цяпер такі мэханізм будзе ўскладнены». http://www.svaboda.org/content/transcript/26527353.html http://www.svaboda.org/content/transcript/26527353.html Tue, 12 Aug 2014 18:18:14 +0300 ПалітыкаЭканомікаПраграмыЭкспэртыза СвабодыУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Валер Карбалевіч)http://www.svaboda.org/content/transcript/26527353.html#relatedInfoContainer Чаму Аляксандар Лукашэнка тармозіць лібэралізацыю крымінальнага заканадаўства? Кіраўнік Беларусі правёў нараду па пытаньні зьменаў крымінальнага заканадаўства. Ці можна лічыць беларускае крымінальнае заканадаўства занадта жорсткім і рэпрэсіўным? Чаму так цяжка ідзе яго лібэралізацыя? Чаму Аляксандар Лукашэнка сумняваецца ў неабходнасьці ўвядзеньня «зьдзелкі са сьледзтвам»? Удзельнікі: старшыня юрыдычнай камісіі Беларускага Хэльсынскага камітэту Гары Паганяйла і юрыст Сяргей Балыкін.   Ці можна лічыць беларускае крымінальнае заканадаўства занадта жорсткім і рэпрэсіўным? Валер Карбалевіч: «Шмат гадоў Беларусь займае адно зь першых месцаў у сьвеце па колькасьці зьняволеных на 100 тысяч насельніцтва. І сам Аляксандар Лукашэнка на нарадзе ў чацьвер па пытаньні зьменаў у крымінальнае заканадаўства ацаніў беларускае крымінальнае заканадаўства як даволі жорсткае. Ён казаў: „Мы не Ўкраіна, не Расея і нават ня Захад. У нас усё ж праваахоўныя органы больш-менш жорстка працуюць». Аднак, зь іншага боку, Лукашэнка пярэчыць самому сабе і кажа: „Пры гэтым у нас за час „дыктатуры“ Лукашэнкі сядзельцаў у турме ў параўнаньні з „дэмакратычнымі часамі“ стала ў два разы менш. Гэта значыць, мы з нашым заканадаўствам цалкам пасьпяхова змагаемся з злачынствамі, і нас ніхто ня можа абвінаваціць у тым, што мы перасаджалі ўсіх у турму».   Ці насамрэч можна лічыць беларускае крымінальнае заканадаўства занадта жорсткім і рэпрэсіўным?» Гары Паганяйла: «Трэба пагадзіцца з Лукашэнкам у тым, што ў нас крымінальнае заканадаўства вельмі жорсткае. Часткова гэта савецкая спадчына. І тыя традыцыі былі працягнутыя ўжо пры Лукашэнку. Хоць былі і зьмены ў бок лібэралізацыі. Напрыклад, скарочаны віды злачынстваў, за якія можна ўжываць сьмяротнае пакараньне. Тым ня менш, у цэлым заканадаўства ў нас жорсткае». Сяргей Балыкін: «Наша заканадаўства ў параўнаньні зь іншымі, у прыватнасьці, суседнімі краінамі недзе больш, а недзе менш жорсткае. Але хачу пракамэнтаваць словы Лукашэнкі, што ў Беларусі, маўляў, няма дыктатуры, бо людзей за кратамі сядзіць цяпер удвая менш, чым да яго прыходу да ўлады. Але дыктатура выяўляецца ня ў тым, колькі людзей сядзіць за кратамі. Яна выяўляецца ў тым, ці зьяўляецца суд незалежным. А паколькі ў Беларусі няма незалежнага суду, то рабіце высновы. Мы маем прыклады, калі Лукашэнка даваў загады суду, які прысуд па той ці іншай справе выносіць. У Беларусі вельмі мала апраўдальных прысудаў у параўнаньні зь іншымі краінамі, нават з Расеяй».   Чаму так цяжка ідзе лібэралізацыя крымінальнага заканадаўства? Карбалевіч: «На нарадзе ў прэзыдэнта высьветлілася, што яшчэ ў жніўні мінулага году абмяркоўваліся прапановы па лібэралізацыі крымінальнага заканадаўства. Гаворка ішла пра ўжываньне дасудовага пагадненьня аб супрацоўніцтве, увядзеньне крымінальна-прававой кампэнсацыі, выключэньне супрацьпраўнасьці дзеі пры дзелавой рызыцы. Прапаноўвалася таксама дэкрыміналізаваць асобныя дзеі, якія не ўяўляюць вялікай грамадзкай небясьпекі, пашырыць прымяненьне штрафу і павялічыць яго памер за эканамічныя злачынствы, унесьці шэраг іншых зьменаў. Чаму ж спатрэбіўся цэлы год для лібэралізацыі заканадаўства? Калі гаворка ідзе пра тое, каб зрабіць заканадаўства больш жорсткім, то рашэньне прымаецца хутка. А вось працэс лібэралізацыі зацягваецца. Чаму?» Паганяйла: «Гэта вынікае з прыроды беларускага рэжыму, улады. Гэтая ўлада імкнецца да поўнага кантролю над грамадзтвам. А дзеля гэтага трэба ўжываць рэпрэсіўныя мэтады. Таму ў Беларусі больш людзей за кратамі, чым у іншых краінах. У дэмакратычных дзяржавах дзейнічаюць інстытуты прафіляктыкі злачынстваў, прымяняюцца менш жорсткія санкцыі да ўпершыню асуджаных за няцяжкія злачынствы. Каля 20% асуджаных пазбаўляюцца волі, што шмат. А статыстыка ня лічыць тых, хто сядзіць „на хіміі“, як людзей, якія знаходзяцца за кратамі. Таму Лукашэнка і кажа пра зьмяншэньне колькасьці пазбаўленых волі. А такія меры, як штрафы, грамадзкія працы, умоўнае пакараньне, складаюць сярод пакараньняў нязначную долю». Балыкін: «А ў нас лібэралізацыя ідзе кепска ня толькі ў сфэры крымінальнага права, а і ў іншых сфэрах таксама — напрыклад, у эканоміцы, грамадзка-палітычным жыцьці. Сама лёгіка існаваньня беларускай дзяржавы, яе ідэалёгія — таталітарная, рэпрэсіўная. Іншых мэтадаў кіраваньня, чым прымус, пакараньне, яна ня ведае. Таму чыноўнікам зручней кіравацца гэтымі мэханізмамі, яны да іх прызвычаіліся. Да таго ж яны баяцца, што калі зьменшыць ціск і рэпрэсіі, то ў дзяржаве ўсё разваліцца, настане анархія, і можна страціць уладу».   Чаму Аляксандар Лукашэнка сумняваецца ў неабходнасьці ўвядзеньня «зьдзелкі са сьледзтвам»? Карбалевіч: «Вось Лукашэнка выказвае сумненьні ў неабходнасьці заканадаўчага замацаваньня працэдуры „зьдзелкі са сьледзтвам“. Ён лічыць, што злачынцы, каб выгарадзіць сябе, могуць расказваць сьледчым розныя „казкі“. Таксама і супрацоўнікі праваахоўных органаў могуць злоўжываць гэтай працэдурай і за хабар вызваляць злачынцаў ад адказнасьці.Чаму тое, што ва ўсім сьвеце працуе, у Беларусі, паводле Лукашэнкі, можа даць адмоўны эфэкт?» Паганяйла: «Бо Лукашэнка добра ведае тую сыстэму праваахоўных органаў, якую ён адбудаваў. Яна скрозь пранізана карупцыяй. Шмат вядомых прыкладаў карупцыі ў праваахоўных органах, пачынаючы ад намесьніка генэральнага пракурора і заканчваючы сьледчым раённага ўзроўню. Таму ў нашу карумпаваную сыстэму ўводзіць дэмакратычныя, гуманныя мэтады крымінальнага судаводзтва сапраўды небясьпечна. Бо яны могуць прывесьці да адваротнага выніку. Замест зьдзелкі са сьледзтвам можа атрымацца зьдзелка карупцыйнага характару са сьледчым ды іншымі работнікамі праваахоўных органаў. У нас існуе працэдура, згодна зь якой пры злачынствах, зьвязаных з крадзяжом, прэзыдэнт можа прыняць рашэньне не прымяняць крымінальнае пакараньне, не накіроўваць справу ў суд, калі абвінавачаны кампэнсуе шкоду. Усё было б добра, каб не карумпаванасьць праваахоўных органаў». Балыкін: «Я б пагадзіўся з Лукашэнкам. Можа, зь іншых матываў, чым у мяне, але ягоныя асьцярогі слушныя. Бо ў беларускіх умовах гэтая працэдура будзе працаваць ня так, як задумваецца. Па-першае, інстытут зьдзелкі са сьледзтвам — гэта амэрыканская ідэя. Там праваахоўныя органы — пад пільным грамадзкім кантролем. Кожнаму грамадзяніну гарантуецца незалежны адвакат. Самае галоўнае, у ЗША — незалежны суд. Па тых злачынствах, па якіх існуюць зьдзелкі са сьледзтвам, рашэньне прымае суд прысяжных. У Беларусі ж нічога гэтага няма. Па-другое, у беларускіх сьледчых існуе плян па раскрыцьці злачынстваў. І ёсьць рызыка, што дзеля выкананьня пляну яны будуць прымушаць абвінавачаных узводзіць паклёп на іншых, абяцаючы ім палёгку на судзе. Па-трэцяе, у работнікаў праваахоўных органаў дрэнная рэпутацыя, да іх існуе недавер. Бо яны могуць у аднабаковым парадку разарваць дамову, сваю частку зьдзелкі, суд можа не прыняць гэтую зьдзелку пад увагу. Таму і з гэтай прычыны такая працэдура працаваць ня будзе». http://www.svaboda.org/content/article/26521329.html http://www.svaboda.org/content/article/26521329.html Fri, 08 Aug 2014 20:11:01 +0300 ПалітыкаЭкспэртыза СвабодыУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Валер Карбалевіч)http://www.svaboda.org/content/article/26521329.html#relatedInfoContainer Расея без саюзьнікаў Адно з апошніх паведамленьняў: на чарговым паседжаньні Рады Бясьпекі ААН ніводная краіна не падтрымала Расею, якая сама ж тое паседжаньне і склікала. Масква засталася ў адзіноце. http://www.svaboda.org/content/article/26518099.html http://www.svaboda.org/content/article/26518099.html Thu, 07 Aug 2014 08:37:45 +0300 БлогіРыкашэтУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Валер Карбалевіч)http://www.svaboda.org/content/article/26518099.html#relatedInfoContainer Якія прычыны і наступствы новай кампаніі барацьбы з карупцыяй? Беларускія ўлады рыхтуюць новыя заканадаўчыя акты па барацьбе з карупцыяй. Чаму гэтая тэма раптам актуалізавалася? Якія задачы імкнецца вырашыць Аляксандар Лукашэнка кампаніяй барацьбы з карупцыяй? Якія яна будзе мець наступствы для намэнклятуры? Удзельнікі: старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі. Чаму актуалізавалася кампанія барацьбы з карупцыяй? Валер Карбалевіч: «Апошнім часам тэма барацьбы з карупцыяй з вуснаў Лукашэнкі гучыць увесь час. У выступе з пасланьнем у Нацыянальным сходзе тэме карупцыі быў прысьвечаны цэлы разьдзел. Ён нават даручыў падрыхтаваць адмысловы даклад па гэтым пытаньні. Падаецца, што і ўзровень асобаў, адносна якіх чыняцца рэпрэсіі, павысіўся. Арыштавалі кіраўнікоў канцэрнаў — Беллегпраму, Белнафтахіму, а таксама старшыню Белспажыўсаюзу. Гэта амаль міністры. Трапілі пад раздачу намесьнік генэральнага пракурора, намесьнік старшыні гомельскага аблвыканкаму. Вось мінулым тыднем Лукашэнка правёў адмысловую нараду па ўдасканаленьні заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй. Што ўсё гэта значыць? Або чыноўнікі больш сталі красьці? Ці праваахоўныя органы сталі больш прынцыповымі? Ці нейкая палітычная мэтазгоднасьць узьнікла, каб актуалізаваць гэтую тэму?» Аляксандар Ярашук: «Гэта ня толькі піяр-кампанія, скіраваная на прэзыдэнцкія выбары, але і палітычная неабходнасьць. Паводле ацэнак Transparency International, Беларусь займае 128-е месца ў сьвеце па ўзроўні карупцыі. Дзесьці побач там месьцяцца Расея і Ўкраіна. Лепшага паказчыка мы дасягнуць ня можам. Бо ў той беларускай эканамічнай сыстэме, у якой дзяржава дамінуе ў эканоміцы, па-іншаму і ня можа быць. Бо такая сыстэма спрыяе карупцыі. І Лукашэнка ня будзе ў барацьбе з карупцыяй пераможцам. Ды ён асабліва і не імкнецца да гэтага. Бо ў выпадку перамогі гэта выкліча незадавальненьне намэнклятуры. Толькі рынкавыя рэформы, сыход дзяржавы з эканомікі могуць зьменшыць карупцыю». Аляксандар Класкоўскі: «Сапраўды, сама сыстэма спараджае карупцыю. Калі ад чыноўніка залежыць дазвол на цыркуляваньне вялікіх плыняў грошай, то ў яго заўсёды будзе спакуса. Таму перамогі над карупцыяй ня можа быць. Я, можа, скажу непапулярную рэч, але я скептычна стаўлюся да таго месца Беларусі ў індэксе карупцыі, які дае Transparency International. Дакладна гэта называецца „Індэкс успрыманьня карупцыі“, і ён грунтуецца на ацэнцы экспэртаў, у тым ліку замежных. І, я думаю, пры ўкладаньні гэтага індэксу ёсьць момант дэманізацыі рэжыму Лукашэнкі. Бо ўсё ж такі ставіць Беларусь паводле карупцыі на адзін узровень з Расеяй і Ўкраінай ня варта. Бо, напрыклад, такога маштабу страсаньня хабару сярод мытнікаў, даішнікаў, як там, у нас няма. Якія прычыны новага этапу барацьбы з карупцыяй? Найперш, эканамічны чыньнік. Лукашэнка паабяцаў давесьці сярэдні заробак у краіне ў 2015 годзе да 1000 даляраў, але выканаць ня зможа. І калі пачне валіцца расейская эканоміка ад заходніх санкцыяў, то могуць зьменшыцца рэсурсы падсілкоўваньня беларускай эканомікі з боку Масквы. І як утрымаць эканамічную сытуацыю ў краіне? І замясьціць гэтую праблему Лукашэнка хоча тэмай барацьбы з карупцыяй. Другі чыньнік — украінскі. Лукашэнка, у адрозьненьне ад расейскай прапаганды, лічыць, што прычынай Майдану і наступных падзеяў ва Ўкраіне былі распад эканомікі і карупцыя. І робіць адпаведныя высновы адносна Беларусі, і даводзіць гэта чыноўнікам. Трэці чыньнік. Лукашэнка баіцца, што калі намэнклятурныя кланы набяруць моцы, то гэта створыць небясьпеку для ягонай улады. Таму ён рэгулярна падстрыгае галовы гэтай гідры». Якія будзе мець наступствы для намэнклятуры кампанія барацьбы з карупцыяй? Карбалевіч: «Ці не падаецца вам, што барацьба з карупцыяй пачынае ператварацца ў барацьбу з чынавенствам, з намэнклятурай? Вось з заяваў прэм’ера Мясьніковіча вынікае, што ўзгоднены прэзыдэнцкі ўказ, які ставіць у жорсткія рамкі чыноўнікаў. Мусіць, гаворка ідзе пра той заканадаўчы акт, які ня так даўно Лукашэнка назваў увядзеньнем прыгоннага права. Чыноўнікам будзе забаронена пяць гадоў займаць кіроўныя пасады, калі хто дрэнна працаваў на папярэдняй пасадзе. З словаў Лукашэнкі на нядаўняй нарадзе вынікае, што плянуецца замацаваць магчымасьць канфіскацыі маёмасьці службовай асобы, якая відавочна перавышае даходы, атрыманыя з законных крыніц. Вельмі паказальная гісторыя з старшынём канцэрну „Белнафтахім“ Жыліным. Топ-мэнэджэра кампаніі, якая прыносіць бюджэту асноўныя даходы, 70-гадовага чыноўніка арыштавалі за тое, што ён па службовым тэлефоне вёў прыватныя размовы. Гэта як скрыня цьвікоў у Шушкевіча. Што гэта значыць і якія могуць быць наступствы? Ці можна такім чынам прымусіць чыноўнікаў лепш працаваць? Ці можа гэтая кампанія выклікаць незадавальненьне намэнклятуры?» Ярашук: «Ня думаю, што гэтая кампанія зойдзе далёка. Можа і будзе прыняты нейкі жорсткі ўказ, але ня трэба да ўсяго гэтага ставіцца сур’ёзна. Бо існуе рэальная праблема з кадрамі. Вось вы ўзгадалі гісторыю з Жыліным. Я трохі больш пра яго ведаю, бо ён узначальваў прадпрыемства „Азот“ і канцэрн „Белнафтахім“. А на гэтым прадпрыемстве і ў канцэрне якраз існуюць нашы прафсаюзныя арганізацыі. Ён пачаў наводзіць элемэнтарны парадак, рабіць рынкавыя крокі, у прыватнасьці ладзіць аўтсорсінг (то бок — выдаленьне з асноўнай вытворчасьці дапаможных службаў). У выніку ў яго ўзьнікла шмат ворагаў. Я лічыў, што адхіленьне яго ад пасады — справа часу. Напэўна, не знайшлі нічога большага, як гэтая камічная гісторыя з тэлефонамі. І далей чыноўнікі будуць „стукаць“ адзін на аднаго. У сэнсе зьмяншэньня карупцыі ніякага плёну гэтая кампанія ня дасьць. Досьвед Кітая, дзе чыноўнікаў нават караюць сьмерцю, пацьвярджае гэта». Класкоўскі: «Рэпрэсіі супраць высокіх чыноў — гэта дэманстрацыя. Трапляюць «у распрацоўку» праваахоўных органаў найперш ня тыя, хто найбольш накраў, а тыя, хто трапіўся пад руку. Напрыклад, калі Лукашэнка ўзяўся за мадэрнізацыю дрэваапрацоўчай галіны, пачаў езьдзіць па прадпрыемствах, яму трапіўся пад руку небарака дырэктар. Незразумела, наколькі ён вінаваты, бо яго зьверху прымусілі набываць абсталяваньне, якое не запрацавала ў час. Незразумела, ці будзе мець збыт прадукцыя — яму проста загадалі рабіць гэтую мадэрнізацыю. Але дырэктар апынуўся ў ролі стрэлачніка, ахвярнага казла. І на яго прыкладзе Лукашэнка хоча паказаць іншым дырэктарам: калі ня будзеце вылузвацца са скуры ў сваёй працы, то апыняцеся за кратамі. Ці вось было паведамленьне, як завялі крымінальную справу ў дачыненьні да дырэктара, які пастаўляў прадукцыю ў Расею без аплаты. Я думаю, што ён імкнуўся выканаць плян па экспарце, разгрузцы складоў. Бо за гэта начальства таксама лупіць скуру. Гэта ўсё заганы адміністрацыйнай сыстэмы кіраваньня. Але Лукашэнка, акрамя пугі, ня ведае іншых інструмэнтаў кіраваньня. Адсюль і ідэя ўвядзеньня «прыгоннага права». Але Лукашэнка даказаў, што нават у ХХІ стагодзьдзі пэўны рэсурс у такіх мэтадаў ёсьць. Таму, насуперак прагнозам лібэральных эканамістаў, беларуская эканамічная сыстэма ня ляснулася. Але, падаецца, сыстэма дасягнула максымуму сваіх магчымасьцяў. І наўрад ці Лукашэнка далей нешта зь яе выцісьне. Яшчэ адзін момант. Лукашэнка адчуў беспакаранасьць. У першыя гады свайго кіраваньня ён паўтараў рэфрэнам, выступаючы перад чыноўнікамі: я вас не баюся. І тут трэба разумець з дакладнасьцю да наадварот. Ён баяўся, што гэтая старая намэнклятура яго зжарэ. Але хутка ўбачыў, што яна бесхрыбетная, зь яе можна віць вяроўкі. Што ён і робіць. А перад выбарамі кампаніяй барацьбы з карупцыяй ён забівае адразу некалькі зайцоў. Гэта і піяр для электарату. І падсьцёбваньне чыноўнікаў і дырэктарату, каб не далі эканоміцы ляснуцца. І прадухіленьне стварэньня мафіёзных кланаў, якія могуць паспрабаваць зьмяніць прэзыдэнта". http://www.svaboda.org/content/article/26515362.html http://www.svaboda.org/content/article/26515362.html Tue, 05 Aug 2014 18:35:37 +0300 ПалітыкаУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Валер Карбалевіч)http://www.svaboda.org/content/article/26515362.html#relatedInfoContainer Стадыён «Дынама» як палітычна нядобранадзейны аб’ект Неяк незаўважна адбылася падзея — на мой погляд, знакавая для Менску, увогуле Беларусі, яе гістарычнай памяці і сымболікі. Стадыён «Дынама» спыняе сваё існаваньне як галоўная спартовая арэна краіны. http://www.svaboda.org/content/article/25477946.html http://www.svaboda.org/content/article/25477946.html Fri, 01 Aug 2014 17:03:22 +0300 БлогіВалер КарбалевічУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Валер Карбалевіч)http://www.svaboda.org/content/article/25477946.html#relatedInfoContainer Лукашэнка як Кальвін і Лютэр нашых дзён Забаўна чытаць некаторыя хвалебныя высновы замежных назіральнікаў пра Беларусь. http://www.svaboda.org/content/article/25475528.html http://www.svaboda.org/content/article/25475528.html Wed, 30 Jul 2014 17:20:13 +0300 БлогіРыкашэтУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Валер Карбалевіч)http://www.svaboda.org/content/article/25475528.html#relatedInfoContainer Чаму афіцыйны Менск актывізуе эўрапейскі кірунак? У панядзелак Аляксандар Лукашэнка даручыў міністру замежных спраў Уладзімеру Макею заняцца здыманьнем напружанасьці ў адносінах з Эўразьвязам. Чаму афіцыйны Менск імкнецца размарозіць дачыненьні з Эўропай? Які бок больш зацікаўлены ў гэтым? Ці можа зноў пачацца дыялёг паміж Беларусьсю і Эўразьвязам? http://www.svaboda.org/content/transcript/25474460.html http://www.svaboda.org/content/transcript/25474460.html Tue, 29 Jul 2014 20:41:23 +0300 ПраграмыЭкспэртыза СвабодыУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Валер Карбалевіч)http://www.svaboda.org/content/transcript/25474460.html#relatedInfoContainer Што рабіць з узбуджаным народам? Беларускае грамадзтва ўзбудзілася. І крыніцай гэтага ўзбуджэньня сталі расейскія тэлеканалы. Гэты выбуховы эфэкт, мэдыйны фэномэн выявіўся нечаканым для ўсіх. І найперш стаў ня самым прыемным сюрпрызам для беларускіх уладаў. http://www.svaboda.org/content/article/25470568.html http://www.svaboda.org/content/article/25470568.html Fri, 25 Jul 2014 18:32:15 +0300 БлогіВалер Карбалевічradiosvaboda@gmail.com (Валер Карбалевіч)http://www.svaboda.org/content/article/25470568.html#relatedInfoContainer Пераклад з расейскай дыпляматычнай мовы Зьнішчэньне пасажырскага авіялайнэра прынцыпова мяняе ўвесь кантэкст расейска-ўкраінскага канфлікту. http://www.svaboda.org/content/article/25467809.html http://www.svaboda.org/content/article/25467809.html Wed, 23 Jul 2014 17:56:53 +0300 ПалітыкаБлогіВалер КарбалевічУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Валер Карбалевіч)http://www.svaboda.org/content/article/25467809.html#relatedInfoContainer Коктыш: Малайзійскі «Боінг» можа выканаць ролю сараеўскага стрэлу Учора ў небе над усходняй Украінай быў зьбіты пасажырскі самалёт. Ці стала гэта заканамерным вынікам канфлікту на ўкраінскім Усходзе? Як паўплывае авіякатастрофа на пэрспэктывы гэтай вайны? Ці адбудзецца абвастрэньне канфлікту? http://www.svaboda.org/content/transcript/25462283.html http://www.svaboda.org/content/transcript/25462283.html Fri, 18 Jul 2014 18:45:20 +0300 ПалітыкаПраграмыЭкспэртыза СвабодыУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Валер Карбалевіч)http://www.svaboda.org/content/transcript/25462283.html#relatedInfoContainer Як выбрацца з пасткі. Адказ Плыткевічу Артыкул Сяргея Плыткевіча «Ўкраінская пастка для Пуціна, або Чаму большасьць беларусаў ня лічыць расейцаў агрэсарамі?» на сайце tut.by адразу зьвярнуў на сябе ўвагу. І постацьцю самога аўтара, вядомага журналіста, і аўтарытэтам інтэрнэт-рэсурса. http://www.svaboda.org/content/article/25459512.html http://www.svaboda.org/content/article/25459512.html Wed, 16 Jul 2014 18:33:23 +0300 БлогіРыкашэтУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Валер Карбалевіч)http://www.svaboda.org/content/article/25459512.html#relatedInfoContainer 20 гадоў беларуска-расейскай інтэграцыі: хто выйграў? Ад самага пачатку свайго кіраваньня Аляксандар Лукашэнка ўзяў курс на інтэграцыю з Расеяй. Ці былі ў яго іншыя варыянты замежнай палітыкі? Які бок вызначаў мадэль дачыненьняў? Ці зможа Беларусь вызваліцца ад расейскай залежнасьці? http://www.svaboda.org/content/transcript/25458231.html http://www.svaboda.org/content/transcript/25458231.html Tue, 15 Jul 2014 19:21:09 +0300 ПалітыкаПраграмыЭкспэртыза СвабодыУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Валер Карбалевіч)http://www.svaboda.org/content/transcript/25458231.html#relatedInfoContainer «Славянскі базар» і міт пра славянскую еднасьць «Славянскі базар» у Віцебску як сымбаль славянскай еднасьці, адраджэньня і культурнага ўздыму гэтым годам праходзіць на тле расейска-ўкраінскай вайны. Ня самы ўдалы фон для сьвята. http://www.svaboda.org/content/article/25453894.html http://www.svaboda.org/content/article/25453894.html Fri, 11 Jul 2014 17:03:05 +0300 ПалітыкаБлогіВалер КарбалевічРыкашэтУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Валер Карбалевіч)http://www.svaboda.org/content/article/25453894.html#relatedInfoContainer Псыхалягічны пералом Пасьля трохмесячнай аблогі Славянск вызвалены ўкраінскай арміяй. Хоць сэпаратысты абяцалі абараняць яго, як Сталінград, да канца. Таму гэтае вызваленьне стала важнай падзеяй з сымбалічнага гледзішча. Гэта пэўны пералом у вайне. http://www.svaboda.org/content/article/25451379.html http://www.svaboda.org/content/article/25451379.html Wed, 09 Jul 2014 18:37:58 +0300 ПалітыкаБлогіВалер КарбалевічУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Валер Карбалевіч)http://www.svaboda.org/content/article/25451379.html#relatedInfoContainer Эвалюцыя незалежнага грамадзтва: ад часткі палітычнай сыстэмы да гета? За 20 гадоў апазыцыя і грамадзянская супольнасьць ператварыліся ў пазасыстэмную сілу. У чым прычыны такой эвалюцыі? Якія хібы былі ў стратэгіі і тактыцы апанэнтаў рэжыму? Ці ўтварылася ў Беларусі паралельнае грамадзтва? http://www.svaboda.org/content/transcript/25450032.html http://www.svaboda.org/content/transcript/25450032.html Tue, 08 Jul 2014 19:34:05 +0300 ПалітыкаПраграмыЭкспэртыза СвабодыУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Валер Карбалевіч)http://www.svaboda.org/content/transcript/25450032.html#relatedInfoContainer Альбо я, альбо — будзе як ва Ўкраіне Альбо мой рэжым — альбо хаос, анархія і грамадзянская вайна. Выбірайце! http://www.svaboda.org/content/article/25443272.html http://www.svaboda.org/content/article/25443272.html Wed, 02 Jul 2014 17:43:23 +0300 ПалітыкаБлогіВалер КарбалевічУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Валер Карбалевіч)http://www.svaboda.org/content/article/25443272.html#relatedInfoContainer Сьвята Незалежнасьці пад расейскімі сьцягамі У парадзе з нагоды Дня Незалежнасьці будуць удзельнічаць расейскія вайскоўцы. У чым прычыны і палітычны сэнс такога рашэньня? Ці захоўвае Беларусь вайсковы сувэрэнітэт над сваёй тэрыторыяй? Ці павялічылася за 20 гадоў кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі залежнасьць Беларусі ад Расеі? http://www.svaboda.org/content/transcript/25442025.html http://www.svaboda.org/content/transcript/25442025.html Tue, 01 Jul 2014 18:40:19 +0300 ПраграмыЭкспэртыза СвабодыУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Валер Карбалевіч)http://www.svaboda.org/content/transcript/25442025.html#relatedInfoContainer Цывілізацыйны разлом «Канец гісторыі» — такую выснову зрабіў амэрыканскі філёзаф Фрэнсіс Фукуяма пасьля краху камуністычнай сыстэмы і заканчэньня «халоднай вайны». http://www.svaboda.org/content/article/25437921.html http://www.svaboda.org/content/article/25437921.html Fri, 27 Jun 2014 18:12:59 +0300 БлогіВалер КарбалевічУСЕ НАВІНЫradiosvaboda@gmail.com (Валер Карбалевіч)http://www.svaboda.org/content/article/25437921.html#relatedInfoContainer Чаму вызвалілі Алеся Бяляцкага Адзін са знакавых палітвязьняў Алесь Бяляцкі выпушчаны з-за кратаў датэрмінова. Тут важны ня толькі сам факт, але і спосаб вызваленьня. http://www.svaboda.org/content/article/25435031.html http://www.svaboda.org/content/article/25435031.html Wed, 25 Jun 2014 17:03:20 +0300 БлогіВалер Карбалевічradiosvaboda@gmail.com (Валер Карбалевіч)http://www.svaboda.org/content/article/25435031.html#relatedInfoContainer