This version of the page http://belruss.com/bel/biograf/17_mlinkov.html (0.0.0.0) stored by archive.org.ua. It represents a snapshot of the page as of 2009-02-14. The original page over time could change.
BelRuss.com :: Біяграфія Міхася Лынькова

Міхась Лынькоў


Міхась Лынькоў, нарадзіўся 30.01.1899 г. у вёсцы Зазыбы Вілейскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і чыгуначніка.

Скончыў Старасельскую народную навучальню, у 1917 г. - Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў у. Ліпініцкай земскай школе (цяпер Буда-Кашалёўскі раён). У 1919-1922 гг. служыў у Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у савецка-польскай вайне, у разгроме атрадаў Булак-Балаховіча. Настаўнічаў у вёсцы Свержань Рагачоўскага раёна. У 1925-1928 гг. - адказны сакратар рэдакцыі, намеснік рэдактара, у 1928-1930 гг. - рэдактар бабруйскай акруговай газеты «Камуніст». Быў арганізатарам і кіраўніком Бабруйскай філіі «Маладняка», адным з кіраўнікоў БелАПП. Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР (1930-1932), сакратаром аргкамітэта (1932-1934), галоўным рэдактарам часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1933-1941), старшынёй праўлення СП БССР (1938-1948). Удзельнік паходу ў Заходнюю Беларусь у 1939 г. (рэдагаваў газету «Беларуская звязда» - орган палітупраўлення Беларускага фронту). У 1941-1942 гг. - рэдактар франтавой газеты «За Савецкую Беларусь» (выходзіла на Заходнім, Цэнтральным і Бранскім франтах). У 1943-1946 і 1949-1952 гг. - дырэктар Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР. Абіраўся кандыдатам у сябры ЦВК БССР (1921-1931), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1940-1945). Як сябра дэлегацыі БССР неаднаразова ўдзельнічаў у рабоце сесій Генеральнай Асамблеі ААН. Акадэмік АН БССР. Сябра СП СССР з 1934 г.

Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.

Народны пісьменнік БССР (1962).

Памёр 21.09.1975 г.

Першы твор (верш) надрукаваў у 1919 г. (смаленская газета «Борьба»), першыя апавяданні - у 1926 г. (бабруйская газета «Камуніст» і зборнік бабруйскай філіі «Маладняка» - «Уздым»). Выйшлі зборнікі прозы «Апавяданні» (1927), «Гой» (1929), «Андрэй Лятун» (1930), «Саўка-агіцірнік» (1933), «На вялікай хвалі» (1934), «Баян» (1935), «Сустрэчы» (1940), «Астап» (1944), «Апошні зверыядавец» (аповесць, 1930), «За акіянам» (нататкі, апавяданні, нарысы, 1962), раман «На чырвоных лядах» (1934) і раман-эпапея ў 4 кнігах «Векапомныя дні» (1958, 2-е перапрацаванае выданне ў 1969), нарыс «Герой Савецкага Саюза Канстанцін Заслонаў» (1944), апавяданне «Агні Танганьікі» (1957), «Выбраныя творы» (1931, 1934, 1952), «Выбраныя апавяданні» (1938, 1941, 1947), Зборы твораў у 4-х (1967-1968) і ў 8 тамах (1981-1985).

Для дзяцей выдадзены кнігі «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» (1937), «Міколка-паравоз» (1937, аповесць экранізавана ў 1957), «Янка-парашутыст» (1937), «Ядвісін дуб» (1940), «Апавяданні» (1946, 1948, 1960, 1966, 1973, 1974, 1988).

М.Лынькову належаць літаратуразнаўчыя працы «Беларуская літаратура за 30 год» (1948, на беларускай і расейскай мовах), «Вобраз Сталіна ў беларускай мастацкай літаратуры» (1950), «Якуб Колас» (1952), «Летапіс эпохі: Беларускай савецкай літаратуры пяцьдзесят год» (1968), зборнік артыкулаў «Літаратура і жыццё» (1978), кніга «Публіцыстыка» (1980).

Пераклаў на беларускую мову асобныя творы М.Горкага, М.Ціханава і інш.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1968) за раман «Векапомныя дні».

***********
- Доктор, меня мучает бессонница! - Примите слабительное. - И я от него усну? - Hет, но по крайней мере вам будет чем заняться.
***********
НурророtоmоnstrоsеsquiрреdаliорНоbiа - патологическая боязнь произнесения длинных слов.
***********
Нашими учеными разработан луноход, отбирающий пробы грунта у американцев.

Белоруские сочинения » Русские сочинения » Учебники по белорусскому и русскому языках » Биографии белорусских авторов