This version of the page http://belarus.org.ua/?p=64 (0.0.0.0) stored by archive.org.ua. It represents a snapshot of the page as of 2008-06-21. The original page over time could change.
Білорусь, Украіна » Blog Archive » Українські білоруси відсвяткували День Волі у Львові

Українські білоруси відсвяткували День Волі у Львові

У Дзень Волі ў Львове беларусы, які пражываюць у Львоўскай, Валынскай і Ровенскай вобласці, адзначылі 90-я угодкі абвяшчэння БНР.

З гэтай нагоды прайшоў адмысловы малебен у беларускай праваслаўнай парафіі св. Кірыла Тураўскага, потым 18 чалавек напісалі беларускую дыктоўку. У канцы адбыўся першы прагляд у Львове фільму “Беларускі рэзыстанс”.

Удзельнікі святкавання прынялі адмысловы зварот да прэзідэнта Украіны з нагоды апошніх палітычных рэпрэсій ў Беларусі, у прыватнасці арышту мастака Алеся Марачкіна і блакавання ва ўласным доме Алеся Пушкіна. У звароце беларусы-грамадзяне Украіны запатрабавалі спыніць вайсковыя і эканамічныя кантакты з рэжымам Лукашэнкі, забараніць уезд ва Украіну беларускіх чыноўнікаў і супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія маюць дачыненне да рэпрэсій.

- Репортаж Радіо Рация та інформація Сяржука Горбіка

Leave a Reply