This version of the page http://belarus.org.ua/?p=22 (0.0.0.0) stored by archive.org.ua. It represents a snapshot of the page as of 2008-06-14. The original page over time could change.
Білорусь, Украіна » Blog Archive » Украінка прысуджаная да трох сутак арышту

Украінка прысуджаная да трох сутак арышту

Грамадзянка Украіны Анастасія Жыўкова прысуджаная да трох сутак адміністрацыйнага арышту. Такое рашэнне прыняў 26 сакавіка суд Цэнтральнага раёна Менска, паведаміла БелаПАН супрацоўніца прэс-службы Аб’яднанай грамадзянскай партыі Кацярына Ткачэнка.

Нагадаем, А.Жыўкова была затрыманая ўвечары 24 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Яна прыбыла ў беларускую сталіцу ў складзе групы актывістаў арганізацыі “Студэнцкае брацтва” з розных гарадоў Украіны – Харкава, Роўна, Луганску. У яе знайшлі налепкі, прысвечаныя акцыі 25 сакавіка. А.Жыўковай было інкрымінавана распаўсюджванне друкаванай прадукцыі.

Сёння ў Менску праходзяць суды над затрыманымі 24 і 25 сакавіка моладзевымі актывістамі.

Джерело: Хартыя’97

Leave a Reply